Вы́дзірак 1 ’ачышчанае ад карчэўя і кустоў поле’ (Сцяшк.); ’цалінны ўчастак, які ўпершыню прыараны да поля’ (Яшк., стол.), вы́дзеркі ’поле сярод лесу на месцы аблогі’ (Яшк., нясвіж.), вы́дзеркі, ву́дзеркі ’ўпершыню апрацаваны ўчастак зямлі’ (Шатал.). Да выдзіраць, драць. Параўн. выдзёр, выдранка.
Вы́дзірак 2 ’выступ з печы, на якім можна сесці’ (Янк. I). Да выдзіраць(цца) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́сыпка ’дзеянне па дзеяслову высыпаць’; ’хвароба скуры, восыпка’ (БРС, Яруш.); ’палатняная дзяруга, на якую высыпаюць, сушыць зерне’ (Янк. Мат.); ’раптоўнае з’яўленне ў якім-небудзь месцы ў вялікай колькасці лепшых парод дзічыны: вальдшнэпаў, бакасаў і г. д.’ (Дэмб., 2). Рус. вы́сыпка ’раптоўнае з’яўленне дзічыны’, укр. ви́сипка ’сып’, польск. wysypka ’тс’. Да высыпаць з суф. ‑к‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ласкавік, ласкавікень, ласкавітнік, ласкавіцель ’клінок, мяшочак, у якім адціскаюць сыр’ (Шатал., Нар. словатв., Мат. Гом.) паходзіць з васкавік, восковік ’тс’ (Анох., Вешт.) у выніку кантамінацыі з лоск3 лаиічьщь, параўн. рус. лощить ’біць, збіваць, прасаваць валікам’. Да выскавёнь, воск (гл.), а таксама аскавёнь. Параўн. аналагічную мену в‑/ лу рус. лисковицца — воскоцветник ’расліна Cerinthe major L.’
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пахно́ ’смурод’, ’кал’ (Яруш., Нас., Нас. Сб.). Да пах (гл.). Суфікс ‑н‑ó, як у govьno ’кал’. Параўн. укр. пахно ’пах’, у якім суфікс ‑н‑о мае іншае, павелічальнае значэнне — параўн. укр. прозвішча Махно́ ’вялізны чалавек’, а таксама драг. ступно́ ’вялікая ступа’, пічно́ ’вялікая печ’, качно́ ’вялізная качка’, чоборно́ ’вялізны бот’ (вусн. паведамл. Ф. Клімчук).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́кліца ’прыстасаванне для вялення ўюноў у печы ці на агні: дзве падстаўкі з зарэзамі, на якія кладуць папярочкі з нанізанымі ўюнамі’ (ТС). Першапачаткова абазначала ’пекла’ ў пераносным сэнсе — ’пекла для ўюноў’. Утворана ад пекл‑а і прасл. суф. *‑ьce: pьklcьe, у якім ‑ь‑ для зручнасці вымаўлення збегу зычных перайшло ў ‑i‑ (параўн. *sьrd‑ьce > ’сэрца’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
віск, ‑у, м.
Пранізлівы крык. Ціхан кінуўся наўцёкі, дзяўчаты з віскам за ім. Дуброўскі. Раптам збоку, у невялічкай.. затоцы, мы пачулі жаласны віск і ўбачылі, як нешта заварушылася ў густой асацэ. Краўчанка. // Высокі пранізлівы гук, утвораны якім‑н. прадметам. Віск пілы. □ Сцены дробна ўздрыгвалі ад несціханага грукату, .. віску, што напаўнялі цэх. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антра́кт, ‑у, М ‑кце, м.
1. Перапынак паміж двума актамі ў спектаклі, паміж двума аддзяленнямі канцэрта і пад. Пасля антракту ў зале панавала ўрачыстая цішыня. Мікуліч. // перан. Перапынак у якім‑н. дзеянні, працэсе і інш. Абед з антрактам.
2. Музычны твор, які выконваецца паміж дзеямі, карцінамі опернага ці драматычнага спектакля. Сімфанічны антракт.
[Фр. entracte.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аптымі́зм, ‑у, м.
Бадзёрае і жыццярадаснае светаадчуванне, пры якім чалавек верыць у светлую будучыню; схільнасць ва ўсім бачыць добрае; проціл. песімізм. Рэдактарскі аптымізм захапляў і радаваў Лабановіча, бо яму хацелася, каб гэтак яно і было. Колас. У гэтай бяздумнай бадзёрасці сучаснай моладзі і светлым аптымізме было нешта новае, народжанае новай эпохай. Карпюк.
[Ад лац. optimus — найлепшы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяло́к, ‑лка, м.
Чалавек, які лоўка вядзе свае справы (пераважна камерцыйныя), не грэбуючы ніякімі сродкамі для дасягнення мэты. Біржавы дзялок. □ — Вабейка — дзялок, ён умее выкручвацца, праўдамі і няпраўдамі прыбраць да рук, што дрэнна ляжыць. Хадкевіч. [Грэйнім] еў свой хлеб, меў уласны прыбытак, меў справы са слуцкімі купцамі, ён лічыўся не абы-якім дзялком... Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зла́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зладзіць (у 1, 3 знач.).
2. у знач. прым. Такі, у якім дасягнута адзінства, узаемная згода; дружны. Зладжаная работа. □ Зладжаная, працавітая брыгада Купчына нядаўна падзялілася на дзве. Хадкевіч.
3. у знач. прым. Складны, стройны. Увесь рэпертуар рэвалюцыйных тагачасных песень праспявалі настаўнікі зладжаным хорам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)