адкла́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Перанясенне на больш позні час; адтэрміноўка. І яшчэ была адна прычына, што таксама казала за адклад: сёння якраз прыйшоў ліст ад Алёнкі. Колас. Адклад не ідзе на лад. Прыказка. З адкладу няма ладу. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адратава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
Выратаваць ад гібелі, знішчэння; уберагчы ад таго, што немінуча нясе бяду або гібель. Цяпер пан Длугошыц вярнуўся ў сваё радавое гняздо, вярнуўся, як чалавек, які тапіўся і якога адратавалі ад смерці. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
богабая́зны, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які верыць у бога і строга выконвае ўсе царкоўныя правілы з-за боязі перад богам. Цяпер яна [цэркаўка] стаяла адзінокая, закінутая, забытая, і толькі богабаязны падарожны, праходзячы каля яе, прыпыняўся і хрысціўся, набожна схіліўшы галаву. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́рзды, ‑ая, ‑ае.
Хуткі, жвавы. На парозе паказаўся Мікіта, пачырванеўшы ад холаду і борздай хады. Колас. Рыпнулі дзверы, і борздыя, таропкія крокі сталі набліжацца. Пестрак. // Рухавы, жывы. [Чалавек] зірнуў на нас борздымі чорнымі вочкамі, якія, здаецца, здольны пранізаць навылет. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бравэ́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Верхняя кароткая мужчынская вопратка звычайна з аўчын, абцягнутых саматканым сукном. Пракоп прыглядаецца, пазнае. ..Лісіная шапка, кароткая на аўчынах бравэрка, суконныя нагавіцы з некаторым намёкам на галіфэ. Гэта Ігнат Чыкілевіч. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрастарне́ць, ‑ее; зак.
Стаць больш прасторным, прастарнейшым. Пасля касьбы і жніва абшар ваколіцы як бы папрастарнеў. Бядуля. / у безас. ужыв. — Папрастарнела ў камеры, нібы ў лесе, калі ў ім ссякуць старое дрэва, — з сумам у голасе заўважыў Лабановіч. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паразбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разабраць усё, многае або ўсіх, многіх. Усю ж .. [Арыніну] маёмасць: хібарку-хату, хлявец і чатыры дзесяціны зямлі сваякі паразбіралі. Колас. К вясне гэтыя два забудоў[шчы]кі паразбіралі хаты і пасцягвалі бярвенне к дарозе. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парахава́цца, ‑рахуюся, ‑рахуешся, ‑рахуецца; зак.
Разм.
1. Зак. да рахавацца.
2. перан. Адпомсціць, адплаціць каму‑н. Самая справа, па якой скліканы гэты сход, усім вядома: трэба нешта зрабіць з панам Скірмунтам, трэба так ці іначай парахавацца з ім. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паслу́шны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і паслухмяны. Я быў хлопец паслушны і любіў, калі мяне за гэта хвалілі. Колас. Я адзін, трэці дзень Мне паслушны плугі. Нядзведскі. Іду, мая мара, Паслушны табе — Я ў буднях жыцця сапраўды прытупеў. Чарнушэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маўклі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць маўклівага. Па натоўпу хваляй прабег трывожны гоман і за ім глыбокая, непарушная, напружаная маўклівасць. Галавач. Было штось незвычайна важнае і велічнае ў гэтым далёкім харастве недасяжных зор і ў гэтай маўклівасці цёмнага бяздоннага неба. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)