ездавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Прызначаны для язды, які служыць для язды. Ездавая дарога. Ездавыя сабакі. Ездавыя алені.
2. у знач. наз. ездавы́, ‑ога, м. Салдат, які правіць коннай запрэжкай. Іван усё пакрыкваў на ездавога — старога нехлямяжага байца ў дзвюх ватоўках пад шынялём, каб той наганяў хутчэй. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жудзь, ‑і, ж.
Абл. Жудасць. Прыйшоў жа Цімох для нарады, Каб жончына слова пачуць: Душа яго прагла спагады — Такая ў ёй цемра і жудзь! Колас. І песні другія пачуюць прасторы, і новую радасць сюды прынясуць, і выкінуць скарбы на бераг азёры, і сонцам расквеціцца дзікая жудзь. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жы́тнішча, ‑а, н.
1. Поле, з якога сабралі жыта або на якім папярэдняй культурай было жыта. — Дзе-нідзе [жыта] прыйдзецца па жытнішчы сеяць, каб усё ў адным кавалку было. Шахавец.
2. Іржышча на жытнім полі. Зямля паблісквала вузкімі паскамі вады ў разорах ды шчацінілася леташнім жытнішчам. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мільённы, ‑ая, ‑ае.
1. Ліч. парадк. да мільён. Мільённая частка метро.
2. Які ацэньваецца ў мільён, складае, налічвае мільён (мільёны). Сельскагаспадарчы год прынёс калгасу мільённы даход. Шчарбатаў. Мінская магістраль!.. Па табе пойдуць на беларускую зямлю тысячы салдат, каб вярнуць зноў наш народ у мільённую дружную сям’ю. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́дуль, ‑я, м.
1. У тэхніцы — назва некаторых каэфіцыентаў. Модуль пругкасці.
2. У матэматыцы — лік, на які трэба памножыць лагарыфм адной сістэмы, каб атрымаць лагарыфм другой сістэмы.
3. У будаўнічай справе і архітэктуры — умоўная адзінка даўжыні, якая ўжываецца для каардынацыі памераў будоў, збудаванняў і іх частак.
[Фр. module, ад лац. modulus — мера.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. навёз, ‑везла і ‑вязла, ‑везла і ‑вязло; зак., каго-чаго.
Прывезці ў вялікай колькасці. [Грышка:] — А каб ты бачыў, дзядуля, чаго павезлі на папар! Заўтра, кажуць, павязуць яшчэ больш матэрыялаў. Паслядовіч. [Лёня:] — А мы вам, брат, таксама падарункаў павезлі. Хочаш паглядзець? Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Доўга, многа пакапаць, натаміцца капаючы. [Бацька] заўзята маўчыць і шпурляе наверх вялікія чорныя цагліны торфу, а я адношу іх.. Цагліны мокрыя, слізкія, цяжкія.., а ён усё не хоча, каб я яго падмяніў. — Яшчэ накапаешся, — адказвае, нібы яму ад гэтага лягчэй. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нараві́цца, ‑раўлюся, ‑ровішся, ‑ровіцца; незак.
1. Упарціцца, паказваць свой нораў. Конь спачатку не хацеў насіць чалавека на сваёй спіне, іржаў, брыкаўся, наравіўся. Бядуля.
2. Прыладжвацца, прыстасоўвацца. Па чорнай верхаводцы .. [байцы] прайшлі ціха, а потым боты ў кожнага хлюпалі, і трэба было вельмі наравіцца, каб не рабіць шуму. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насту́пнік, ‑а, м.
Разм.
1. Прадаўжальнік дзейнасці каго‑н.; пераемнік. Мы сагрэем планету Сваімі рукамі, Каб наступнікам нашым Паднесці, як дар. Макаль.
2. Той, хто заняў месца або пасаду свайго папярэдніка. Тры дні вадзіў Кастусь Серада новага старшыню па палетках «Чырвонай Нівы», перадаючы іх свайму наступніку. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натрэнірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Набыць навык у чым‑н. шляхам трэніроўкі; стаць умелым, спрытным у чым‑н. Слых.. [Аляксея] за час блуканняў паспеў натрэніравацца, каб адрозніць гукі і шолахі ў лесе. Хадкевіч. Павел натрэніраваўся ўжо хадзіць у плутонавых умовах, дый дарога на гэты раз была роўная. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)