франта́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць франтальнага (у 2 знач.). Франтальнасць фасада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хімеры́чнасць, ‑і, ж.

Кніжн. Уласцівасць хімерычнага; неажыццявімасць, фантастычнасць. Хімерычнасць планаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыстакро́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць чыстакроўнага (у 1 знач.). Чыстакроўнасць пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматлі́касць, ‑і, ж.

Уласцівасць шматлікага. Шматлікасць сям’і. Шматлікасць тыповых выпадкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экстэнсі́ўнасць, ‑і, ж.

Кніжн. Уласцівасць і стан экстэнсіўнага. Экстэнсіўнасць гаспадаркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Магу́тны ’вельмі дужы, здаровы’, ’вельмі вялікі, значны па сіле, велічыні’, ’тоўсты, масіўны (пра слой, пласт)’, ’з вялікімі вытворчымі і матэрыяльнымі магчымасцямі’ (ТСБМ, Касп., Бяльк.). Укр. могу́тний, рус. могу́тный ’моцны, магутны, здаровы’, чэш., славац. mohutný ’тс’. Утворана ад дзеепрыметніка цяп. часу mogǫt‑ пры дапамозе суф. ‑ъnъ‑jь. Да магчы́ (гл.). Параўн. Фасмер (2, 636), Махэк₂ (371). Анышкевіч (Сл. бойк. гов., 1, 426) супастаўляе бойк. маготний з венг. mag ’зерне’. Сюды ж магутнасцьуласцівасць магутнага, вялікая сіла, моц’ (ТСБМ, Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

веліза́рнасць і вялі́зарнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць велізарнага (вялізарнага). Велізарнасць (вялізарнасць) задач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́бразнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць вобразнага. Вобразнасць паэтычнай мовы. Вобразнасць выяўленчых сродкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дальнаба́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць дальнабачнага; празорлівасць. Дальнабачнасць палітыкі партыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапушча́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дапушчальнага, магчымасць, дазволенасць. Дапушчальнасць дзеяння. Дапушчальнасць нагрузкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)