Трулі́ць ‘маніці, хлусіць’ (Вушац. сл.), ‘гаварыць няпраўду, выдумляць’ (докш., Бел. дыял. 2), ‘нешта вярзці, невыразна гаварыць (пра п’янага)’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае, параўн. польск. trulać ‘курлыкаць, трубіць (пра голас жураўля і гусі ў палёце)’, рус. трум‑трум ‘голас жураўля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іпадро́м. Запазычана з грэч. ἱπποδρόμος (ἵππος ’конь’ і δρόμος ’рысталішча’) у старажытнарускай мове (Шанскі, 2, I, 112). Ст.-рус. иподромъ, иподромие (у Ізборніку Святаслава 1073 г.) > ст.-бел. иподромъ, иппадромъ (Булыка, Запазыч.). Фасмер (2, 137) памылкова называе французскую крыніцу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Згра́я ’група сабак, ваўкоў’ > ’банда’. Укр. згра́я ’тс’, польск. zgraja ’натоўп; зграя’. Відаць, бел., укр. < польск., дзе, магчыма, ад zgrać się ’дапасавацца, дастасавацца адзін да аднаго для музыкальнага ці наогул тэатральнага выступлення, спартыўнай гульні’ з суфіксам ‑j‑а. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зды́мак ’знімак’. Параўн. рус. снимок, укр. зні́мок, польск. zdjęcie і г. д. Першасна sъn‑jьm + ъkъ ад sъn‑jьm + ti > sъnęti. У польск. форма з эпентэтычным ‑d‑ ад XVII ст. (Брукнер, 650). Бел. форма, відаць, кантамінацыя знімак і zdjęcie.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацо́паны ’дурнаваты’ (хойн., Мат. Гом.), а таксама ў выразе: мяшком пацопаны ’тс’ (Ян.). Да цопаць ’стукнуць’, ’ударыць плазам, далоняй’ (гл.), якое на Палессі семантычна некалькі адрозніваецца ад бел. літар. цопаць ’хуценька хапаць рукамі і пад.’ (ТСБМ). Гукапераймальнае (ад цоп!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́длуг ’адпаведна, адносна’ (Сл. ПЗБ), ’у параўнанні’ (Сцяшк. Сл.). Ст.-бел. подлугь ’паводле, згодна, у адпаведнасці з, на падставе чаго-небудзь’ < ст.-польск. podług ’тс’ (Карскі 2-3, 81; Цвяткоў, Запіскі, 59; Кюнэ, Poln., 87; Булыка, Лекс. запазыч., 200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́быць, майбы́ць, ма́йбуць, ма́будзь, ма́буць, ма́іць ’напэўна, мусіць’, ’відаць’ (Нас., ТСБМ, Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Бір. дыс., Рам. Опыт, Мат. Гом., ТС). Укр. ма́буть ’тс’, майбу́ть, ма́біть, ма́бу́ти. Бел.-укр. ізалекса, якая паходзіць з мае быць (ESSJ, 2, 421).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Макрадэча, стол. мокрадэ́ча, кобр., драг. мокротэ́ча ’мокрае (знізу) надвор’е, макрата’ (Нар. лекс.). Звонкае ‑д‑ (замест ‑Т‑) абумоўлена ўплывам макрадзь (гл.). Утварэнне (ад макрата) пры дапамозе суф. ‑эча < ‑otja характэрна для бел.-укр.-серб.-харв.-славен. арэалу (Трубачоў, Проспект, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мястэчка, мясце́чка ’пасёлак гарадскога тыпу’, ’цэнтральная частка сяла’, ’сяло з некаторымі прыкметамі горада’ (ТСБМ, Мядзв., Нас., Яруш., Грыг., Бяльк., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ст.-бел. мястечко (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. miasteczko (Кохман, Kontakty, 86; Булыка, Запазыч., 212).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́нус ’знак аднімання ад лічбы’, ’недахоп, адмоўны бок’ (ТСБМ), ст.-бел. минусъ ’мінус’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. minus, якое з лац. minus ’менш’ (Булыка, Лекс. запазыч., 154). Магчыма і другое запазычанне праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)