пока́тываться несов.

1. пака́чвацца;

2. (на машине и т. п.) пака́твацца;

пока́тываться со́ смеху захо́дзіцца, пака́твацца ад (са) сме́ху.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сбо́ркаII (в одежде) збо́рка, -кі ж.;

пла́тье со сбо́рками суке́нка са збо́ркамі;

ю́бка в сбо́рку спадні́ца ў збо́ркі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ска́терть ж. абру́с, -са м., насто́льнік, -ка м.;

ска́тертью доро́га гла́дкай даро́гі, з лёгкім ве́трам;

скатерть-самобра́нка, см. самобра́нка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саста́віць сов., в разн. знач. соста́вить;

с. сталы́ — соста́вить столы́;

с. ляка́рства — соста́вить лека́рство;

с. са стала́ на падло́гу — соста́вить со стола́ на пол;

с. ураўне́нне — соста́вить уравне́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скі́дка ж., в разн. знач. ски́дка;

про́даж тава́раў са ~кай — прода́жа това́ров со ски́дкой;

без ~кі на маладо́сць — без ски́дки на мо́лодость;

за́яц зрабі́ў ~ку — за́яц сде́лал ски́дку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарба́рны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з апрацоўкай і вырабам шкур, прызначаны для вырабу шкур. Гарбарны завод. Гарбарная прамысловасць. // Зроблены са шкуры; які з’яўляецца прадуктам гарбарнай вытворчасці. Гарбарныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гі́дра, ‑ы, ж.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — шматгаловая змяя, у якой на месцы адсечаных галоў вырасталі новыя.

2. Дробная бесхрыбетная кішачнаполасцевая прэснаводная жывёліна са шчупальцамі вакол рота.

[Грэч. hydra — вадзяная змяя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднакла́снік, ‑а, м.

Той, хто вучыцца або вучыўся ў адным класе з кім‑н. Са школы.. [Пеця і Даша], як суседзі, заўсёды вярталіся разам, часцей — у шумным натоўпе аднакласнікаў. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вершалі́на, ‑ы, ж.

Самая верхняя частка дрэва, гары; макаўка. Чуўся роўны шум хваёвых вершалін. Чорны. На дубе са зламанай вершалінай, у вялізным гняздзе, вучыліся лятаць бусляняты. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.

Абрынуцца, разбурыцца, паваліцца. Столь абвалілася. □ Толькі жанчыны прайшлі, як абвалілася сцяна і загарадзіла вузкі завулак. Гурскі. // Адарвацца, абсыпацца. Са сцен абваліўся тынк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)