Све́ржань ‘цвёрды ўчастак абалоні ракі’, сцвержань (ствержень) ‘тс’ (Жучк.), Све́ржань (назва вёсак у Стаўбцоўскім, Рагачоўскім, Ганцавіцкім раёнах). Ад *сцвярдзець (параўн. рус. дыял. ствердеть, укр. стверді́ти ‘зацвярдзець’) з суф. ‑ень (адносна суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38 і наст.) або кантамінацыя цвёрды і стрыжань (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ку́дзерка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

1. часцей мн. (ку́дзеркі, ‑рак). Кучаравыя або накручаныя валасы. Аня была дзяўчына невысокая, гібкая, са зграбнай постаццю, ружова-смуглявым тварам і не надта цёмнымі валасамі, якія завіваліся кудзеркамі. Карпюк.

2. Абл. Невялікі вузкі ўчастак лесу. Цімохава сядзіба стаяла на горцы каля кудзеркі невялічкага кучаравага сасонніку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пя́дзя, ‑і, ж.

1. Старая мера даўжыні, роўная адлегласці паміж канцамі расцягнутых вялікага і ўказальнага пальцаў.

2. Невялікі ўчастак зямлі, прасторы. Кожную пядзю зямлі тут Сваім засланялі мы целам. Танк. У людзей было так мала сенажаці, што яны калаціліся за кожную пядзю. Колас.

•••

Ні пядзі — ніколькі (не аддаць, не саступіць, звычайна пра зямлю).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́гріў ’сонечная, захаваная ад ветру мясціна, дзе добра грэе сонца’ (З нар. сл.). Рус. угреваўчастак зямлі, які лепш награваецца сонцам дзякуючы схілу ў паўднёвы бок’, укр. вигріви ’месца, дзе грэе сонца’, чэш. výhřev ’ціхае месца, дзе добра грэе сонца’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад уграваць (гл. грэць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасе́ў, прасеў ’агрэх, прапушчаны пры сяўбе ўчастак’ (лудз., Сл. ПЗБ, Выг., ТС), прасеў ’тс’ (Мат. Маг.). Рус. прасее ’прасейванне; сяўба ўсяго насення, якое ёсць у сеялцы’, польск. przesiew ’прасяванне; сяўба’. Нулявы дэрыват ад прасяваць, прасаваць. Семантыка слова развілася пад уплывам так іх слоў, як пралік і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыска ’сібірская кошка дымчатага колеру’ (Нас. Доп.), ры́скі ’трохколерны кот’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. рысоватый ’буры’ (XVII ст.), польск. rysawy, ryszawy ’рудаваты’. Ад ры́са (гл.) з-за характэрнай паласатай афарбоўкі ката, параўн. славац. rysý, rysavý ’стракаты’.

Ры́ска ’зямельны ўчастак у 510 сотак’ (Выг.). Ад рэ́заць ’наразаць зямлю’. Гл. рэ́зка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адстаю́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не спраўляецца з выкананнем плана, задання і інш.; які мае дрэнныя паказчыкі, адзнакі ў працы, вучобе. Адстаючы калгас. Адстаючы ўчастак. Адстаючыя вучні.

2. у знач. наз. адстаю́чы, ‑ага, м.; адстаю́чая, ‑ай, ж. Той (тая), што не спраўляецца з выкананнем плана, задання і пад.; той (тая), што мае дрэнныя паказчыкі, адзнакі ў працы, вучобе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лы́сіна, ‑ы, ж.

1. Месца на галаве, дзе вылезлі і не растуць валасы. Дзед Талаш расчуліўся. Зняў шапку. Жаўтавата-белая лысіна яго бліснула, як сонца. Колас.

2. Белая пляма на лбе некаторых жывёл. Едзе павольна адна фурманка. Здалёку відаць белая лысіна каня. Бядуля.

3. перан. Разм. Пра ўчастак чаго‑н., пазбаўлены расліннасці, покрыва. Узгоркі бялелі пясчанымі лысінамі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насе́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да насення (у 1 знач.); у якім знаходзіцца насенне. Насенныя каробачкі. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе насення. Насеннае размнажэнне.

2. Які мае адносіны да насення (у 2 знач.). Насенны матэрыял. Насенны фонд. // Які пакідаецца на насенне. Насенная бульба. □ Шырокі загон насеннай канюшыны ішоў ад ельніку. Чорны. // Прызначаны для вырошчвання насенных раслін. Насенны ўчастак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́кась ’леташняя няскошаная трава’ (Сл. ПЗБ), ’позняя асенняя трава’ (мядз., Нар. сл.), ’сенажаць дрэннай якасьці’ (Ян.), некось ’участак сенакосу, непрыдатны для касьбы; няскошаны ўчастак’ (ТС), пакош ’няскошаны луг, поплаў’ (пін., Нар. лекс.), нёкаш ’няскошаная трава’ (Сл. ПЗБ). З не і касіць; формы з канцавым ш хутчэй за ўсё са спалучэнняў някошаны луг, някошаная трава.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)