Рагу́ ’страва з кавалачкаў мяса, рыбы, гародніны’ (ТСБМ). З франц. ragoût < ragoûter ’выклікаць апетыт’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тумкачы́ ‘страва з бульбы’ (слонім., Сл. рэг. лекс.). Гл. такмачы, тукмачыць з перастаноўкай зычных.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сала́та, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.
1. Аднагадовая агародная расліна сямейства складанакветных, лісты якой сырымі ўжываюцца ў ежу. [Гануля] ішла з гарода і несла ў кошыку маладзенькую радыску, салату і яшчэ кволае пер’е цыбулі. Чарнышэвіч.
2. Страва з лісцяў гэтай расліны з воцатам, смятанай і пад.
3. Халодная страва з нарэзанай кавалачкамі сырой або варанай гародніны, часам рыбы, мяса і пад., палітых якім‑н. соусам. Салата з памідораў. □ Раней ставяцца халодныя закускі — ікра, рыбныя вырабы, розныя салаты, вяндліна і іншае. «Звязда». // Усякая агароднінная прыправа да мясной стравы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сыта́, ‑ы, ДМ сыце, ж.
Даўняя беларуская страва — мёд або цукар, разведзеныя гатаванай вадой. За прасначкамі йшлі кампоты, Кісель з мядоваю сытою; Вячэру скончылі куццёю. Колас. А частавалі Сытой салодкай. Ідуць праводзіць За рэчку цётку. Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Лабарда́, лъбърда ’страва з рознага збору’ (Нар. лекс.). З лабанда (гл.) пад уплывам бурдаі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́слы ’страва з семені канопляў, стоўчанага з цыбуляй і соллю’ (Нік., Оч.). Да сусла, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
галубцы́, ‑оў; адз. галубец, ‑бца, м.
Страва, прыгатаваная з мяснога ці якога‑н. іншага фаршу, загорнутага ў капусныя лісты і тушанага ў соусе. — А я такіх галубцоў нагатавала, што Пеця ледзь ад талеркі адарваўся, — ласкава казала Рыпіна. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запра́ўка, ‑і, ДМ ‑праўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. запраўляць (у 1 знач.) — заправіць, запраўляцца — заправіцца.
2. Разм. Тое, чым запраўляюць страву; заправа, прыправа. Страва без запраўкі. □ Замест мучной запраўкі можна забяліць суп смятанай. «Работніца і сялянка».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сала́та, -ы, ДМ -ла́це, ж.
1. Травяністая агародная расліна, лісты якой сырымі ўжыв. ў ежу.
2. мн. -ы, -аў. Халодная страва з нарэзаных кавалачкамі кампанентаў, напр. гародніны, яек, мяса, рыбы і пад., палітых якім-н. соусам, алеем, з якой-н. прыправай.
Мясная с.
|| прым. сала́тавы, -ая, -ае і сала́тны, -ая, -ае.
С. колер (светла-зялёны).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзяжу́рны, -ая, -ае.
1. Які выконвае пэўныя абавязкі ў парадку чаргі.
Д. ўрач.
2. Які працуе ў час адпачынку іншых падобных устаноў.
Дзяжурная аптэка.
Д. магазін.
3. у знач. наз. дзяжу́рны, -ага, м., дзяжу́рная, -ай, ж., мн. -ыя, -ых. Асоба, якая дзяжурыць.
Д. па кухні.
4. Загадзя падрыхтаваны, пастаянна ўжывальны.
Дзяжурная страва ў рэстаране.
Дзяжурныя цытаты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)