Мурава́ць, мурова́ць ’поўзаць, заседжваць (аб мухах, мурашках)’ (ТС). Да ⁺мур (магчыма, паўн.-прасл. murъ): рус. варон. мур ’цвіль’, чэш. mour, славац. múr ’вугальны пыл, сажа’. І.‑е. адпаведнікі: літ. máuras ’бруд, гразь’, арм. mrur ’тс’, літ. mùrti ’намакаць’, mùrdyti ’пэцкаць’, лат. murît ’тс’ (Махэк₂, 377; Фасмер, 3, 10–11).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мяцёлка ж.

1. в разн. знач. метёлка;

змахну́ць пыл ~кай — смахну́ть пыль метёлкой;

~кі травы́ — метёлки травы́;

2. бот. метёлка; султа́н м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

віхры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. што. Узнімаць, кружыць што‑н. віхрам. Вецер ганяў па асфальце паперкі і віхрыў пыл. Карпаў.

2. Віхрыцца. З начной цемры адна за другой выплывалі вадзяныя горы, на вершалінах якіх.. віхрыла пена. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абтрапа́ць, ‑траплю, ‑трэплеш, ‑трэпле; зак., каго-што.

1. Абабіць, страсці што‑н. з чаго‑н. Абтрапаць пыл з шапкі. // Ачысціць трапаннем (лён, цяньку). Абтрапаць жменю лёну.

2. Падраць, абабіць па краях (пра вопратку). Абтрапаць падол спадніцы. Абтрапаць рукавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́дсвіст, ‑у, М ‑сце, м.

Свіст, які суправаджае танец, спеў, ігру і пад. Ліха рэзаў гармонік, екатаў бубен, з подсвістам, з прыпеўкамі таптала .. пыл развясёлае войска. М. Стральцоў. З ложка чулася адно мірнае, з тонкім .. подсвістам храпенне. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галаўня́, ‑і ж.

1. Выкліканая грыбамі-паразітамі хвароба збожжавых злакаў, пры якой зерне ператвараецца ў пыл або ў цвёрдую чорную нарасць.

2. мн. галоўні, ‑ловень. Абл. Вялікая галавешка. Праз хвіліну вогнішча было раскідана, чадныя галаўні шыпелі ў траве. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмы́цца, ‑мыюся, ‑мыешся, ‑мыецца; зак.

1. Змыць з сябе бруд, пыл і пад.; памыцца. Адмыцца ад мазуту.

2. Зрабіцца чыстым ад мыцця. Рукі адышліся. // Знікнуць, вывесціся ад мыцця (пра плямы, пахі і пад.).

3. Спец. Ачысціцца ад прымесей прамываннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́гальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вугалю; багаты вугалем. Вугальны пыл, пласт, басейн. // Зроблены з вугалю. Вугальныя электроды. // Які займаецца здабычай вугалю. Вугальная прамысловасць. // Прызначаны для здабычы, захавання, перавозкі вугалю. Вугальны склад. Вугальны камбайн.

•••

Вугальная кіслата гл. кіслата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́за, ‑ы, ж.

Пасудзіна для кветак, садавіны і пад. або проста дэкаратыўнага прызначэння. У вазе крыштальнай — Адкуль узяліся зімою? — Цудоўныя ружы. Тарас. [Вера] пасцірала пыл, з шафы падаставала ўсялякія рэчы, якія ўпрыгожвалі калісьці гэтую ўтульную кватэру: сурвэткі, вазы, статуэткі. Мікуліч.

[Фр. vase.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прах ’цела чалавека пасля смерці’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ’пыл’, ’зямля; пагібель’ (Нас.), ’гніллё’ (Ян.), ’мноства, шмат’ (ТС), пра́хі ’малаздольныя, гультаяватыя пачаткоўцы-нячысцікі, якія служаць на пабягушках у іншых нячысцікаў’ (Нік., Няч.). Запазычанне з ц.-слав. прахъ замест усх.-слав. порохъ (гл. Фасмер, 3, 355; ESJSt, 12, 697). Адносна шляхоў запазычання гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 61; Цыхун, Зб. памяці Талстога, 418. Значэнне пра́хі выводзіцца з ’мелкі, дробны’. Ускосная семантычная аналогія ў чэш. prachy ’грошы’, першапачаткова — ’дробныя грошы’ (гл. Махэк₂, 478). Паводле Нікіфароўскага (Нік., Няч., 33), эўфемізм да слова чэ́рці (гл. чорт), параўн. чэш. дыял. prachél ’чорт’. Значэнне ’мноства’ на базе значэння ’пыл’ (’многа, як пылу’). Відаць, не звязана з н.-луж. prach ’толькі што, якраз’, адносна якога гл. Шустар-Шэўц, 2, 1148. Далей гл. порах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)