пакла́жа, ‑ы, ж.
Тое, што пакладзена, ускладзена куды‑н. (для перавозкі, пераноскі і пад.); груз, багаж. Андрэй звязаў маленькі чамаданчык і пакуначак кніг раменьчыкам, перакінуў паклажу цераз плячо і рушыў да сваёй вёскі. Дуброўскі. [Дзямід Сыч] імкліва абышоў вакол машыны, прыглядаючыся .. да яе паклажы. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парахо́дства, ‑а, н.
1. Прадпрыемства, якое кіруе параходным транспартам і ажыццяўляе перавозкі пасажыраў і грузаў. Пятро Рабянок — лепшы механік Гомельскага рачнога параходства. «Маладосць».
2. Разм. Рух параходаў па водных шляхах; перавозка пасажыраў, грузаў на параходах. На паўночных рэках параходства пачынаецца ў пачатку лета.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ваго́н, ‑а, м.
Транспартны сродак, прызначаны для перавозкі пасажыраў і грузаў па рэйкавых дарогах. Трамвайны вагон. Пасажырскі вагон. // чаго. Колькасць грузу, якая змяшчаецца ў ім. Вагон збожжа, дроў.
•••
Мяккі вагон — пасажырскі вагон з мяккімі сядзеннямі.
Цвёрды вагон — пасажырскі вагон з цвёрдымі сядзеннямі.
[Англ. wag(g)on.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фурма́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Падвода для перавозкі грузаў. З грэблі спускалася ўніз поўная белых мяхоў фурманка. Брыль. Яшчэ праз некалькі дзён шырокай лясной дарогай ехала фурманка. Чорны. Фурманкі з бульбай адна за адной прыязджалі з поля. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Све́нка (свэ́нка) ‘укладка жыта з дванаццаці снапоў’ (кам., Шатал.). Хутчэй за ўсё, ад свінка ў дыялектным вымаўленні, параўн. свіння 2. Менш верагодна сувязь з віць, вянок (гл.). Параўн. рус. вен ‘вянок’, балг. свеник ‘добра скручаная вязка травы, прыгатаваная для ўючнай перавозкі’ (БЕР, 6, 540). Гл. яшчэ свянаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нагрузі́цца, ‑гружуся, ‑грузішся, ‑грузіцца; зак.
1. Прыняць груз у нейкай колькасці (пра сродкі перавозкі грузу). Баржа нагрузілася вугалем.
2. Узяць у рукі або ўскласці на сябе які‑н. груз для пераноскі. Нагрузіцца чамаданамі.
3. перан. Разм. Узяць на сябе якія‑н. абавязкі, даручэнні. Нагрузіцца прафсаюзнай работай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наліўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які наліваецца куды‑н. Наліўны груз.
2. Які прыстасаваны для перавозкі вадкіх грузаў без тары. Наліўное судна. // Які служыць для налівання. Наліўная эстакада нафтапромыслу.
3. Спец. Які прыводзіцца ў рух вадою, што падае зверху. Наліўное вадзяное кола.
4. Поўны сокаў, спелы. Наліўныя яблыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шала́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Пласкадонная несамаходная баржа, якая служыць для пагрузкі і разгрузкі суднаў, для перавозкі грунту з землечарпальных снарадаў. Выгружаць зямлю з шаланды.
2. На Чорным моры — парусная пласкадонная рыбацкая лодка. Рыбацкія шаланды. □ На новую шаланду рыбакі З уловам невад выбіраюць. Корбан.
[Фр. chaland.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лы́жбы ’лыжы’ (Сцяшк.), лы́жвы ’тс’ (зэльв., Сцяц. Словаўтв.; ТС), укр. ли́жва ’лыжа’, рус. лы́жва ’судна на Дняпры, Бугу, Прыляці’ (Даль), польск. łyżwa, łyżwy і łyżba ’лыжы’, ’палоззе ў санях’, ’вузкія, жалезныя палазы для каўзання на лёдзе’, ст.-польск. łyżwy ’пантоны’, тыкацінск. ’судна для перавозкі збожжа’ — да прасл. паўн. lyži, lyžьve > лы́жы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смо́лак ‘жэрдка, якая кладзецца на кроквы ўверсе ўздоўж хаты’, ‘шасток (каля печы)’ (Сцяшк.; гродз., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ). Польск. дыял. smołak ‘адна з дзвюх жэрдак, якія падкладваюцца пад саху для перавозкі замест колаў’. Гл. сволак ‘тс’, хутчэй за ўсё, другасна збліжанае з смала 1, гл. Варш. сл., 6, 244. Гл. таксама асмолак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)