пало́йка, ‑і, ДМ ‑лойцы; Р мн. ‑лоек; ж.

Жменя атрапанага або ачэсанага льну. Андрэй без жалю ламаў і трушчыў церніцай лён, выціраў кастрыцу і клаў у кучу бліскучыя белыя палойкі. Чарнышэвіч. // перан. Аб пасме белых валасоў. [Сымон Баранавых] неяк бачком прайшоўся па пакоі і, рэзка рукою адкінуўшы назад ільняную палойку валасоў, застыў ад здзіўлення. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гама́рня і гамэ́рня, ‑і, ж.

Разм.

1. Шматгалосы крык, бязладная гаворка. Словы ледзьве можна было распазнаць паміж той гамарні, якая цяпер тварылася на дварэ. Чарот.

2. Пра вялікае няўтульнае памяшканне (першапачаткова — як месца шумных зборышчаў). Што .. [Міхал] будзе адзін рабіць у гэтай гамарні? Гэта ж не жарты: тры пакоі, калі мець на ўвазе кухню. Васілевіч.

3. Уст. Металаапрацоўчая майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матылёк, ‑лька, м.

1. Насякомае з дзвюма парамі крылаў, пакрытых пылком рознага колеру, ад якога залежыць іх афарбоўка. Над полем казачнымі аганькамі снуюць, мітусяцца матылькі. Галавач. Начны матылёк рынуўся з вуліцы на зыркае святло і замітусіўся па пакоі. Чыгрынаў.

2. толькі мн. (матылькі́, ‑оў). Атрад насякомых, якія маюць па дзве пары крылаў, пакрытых дробнымі лусачкамі; лускакрылыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.

Стаць, зрабіцца цёплым ці гарачым. Ужо хутка паўдня, а зямля яшчэ зусім не нагрэлася. Ваданосаў. За дзень вада была нагрэлася, і Язэпу здалося, што ніколі ў жыцці ён не мыўся з такой асалодай, як цяпер. Асіпенка. // Дасягнуць высокай тэмпературы, напаліцца. Да чырвані нагрэлася пліта. Гроднеў. // Разм. Сагрэцца. Каб нагрэцца, [Папас] пачаў хадзіць па пакоі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нябо́жчык, ‑а, м.

Мёртвы чалавек; мярцвяк. У пакоі, дзе стаяла труна з нябожчыкам, было поўна аўтазаводцаў. Карпаў. // (звычайна ў дадатку). Ужываецца для таго, каб паказаць, што той, аб кім гавораць, не жыве. [Дзед:] — Мой бацька нябожчык на сваіх плячах з лесу сенцы вынасіў. Скрыган. [Палікар:] — Нябожчык Іван усё жыццё марыў аб шчасці, ды не дачакаўся, памёр, небарака. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакаёўка, ‑і, ДМ ‑еўцы; Р мн. ‑ёвак; ж.

Уст. Служанка, якая прыбірала пакоі і выконвала некаторыя іншыя работы. Аднойчы .. [пані] пажадала мець, апрача пакаёвак, хлопчыка для пабягушак. Якімовіч. Сястра.. Раманоўскага Марыля служыла ў .. маёнтку пакаёўкай, а потым ахмістрыняй. С. Александровіч. Здарылася так, што Максім пакахаў пакаёўку Ганку — простую сялянскую дзяўчынку, узятую на службу ў панскі двор. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразыхо́дзіцца, ‑дзіцца; ‑дзімся, ‑дзіцеся, ‑дзяцца; зак.

Разысціся — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Увечары, калі хлопцы паразыходзіліся, хто ў парк, хто ў кіно, Сашка застаўся адзін у пакоі. Гроднеў. Толькі тады, калі дзяўчаты паразыходзіліся з гулянкі дамоў, ён, наламаўшы бэзу ў сваім агародчыку, прыйшоў да Ліды пад акно. Дайліда. Паразыходзіліся тыя хлопцы па свеце, хто куды. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хто-ніхто́, каго-нікаго, каму-нікаму, каго-нікаго, кім-нікім, аб кім-нікім, займ. неазначальны.

Хто-небудзь з людзей; некаторыя людзі. Хто-ніхто выходзіў араць на зіму, сеяць жыта, капаць бульбу. Каваленка. Хто-ніхто з хлопцаў не саромеўся без запрашэння, без тостаў каштаваць пастаўленае на сталы пітво, але толькі ў тым пакоі, які адводзіўся для моладзі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́цемак, -мку м.

1. (слабое освещение) полумра́к, полутьма́ ж.; су́мрак;

у гэ́тым пако́і заўсёды п. — в э́той ко́мнате всегда́ полумра́к;

2. су́мерки ед. нет;

набліжа́ўся п. — надвига́лись су́мерки;

на ~мку — в су́мерки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ванны (у 1 знач.). // Абсталяваны ваннамі. Ванныя памяшканні.

2. у знач. наз. ва́нная, ‑ай (‑ае), ж. Пакой, прызначаны для ванны (у 1 знач.). [Яраш] распрануўся і, памыўшы ў ваннай рукі, заглянуў на кухню. Шамякін. [Інжынер:] — У мяне ўся сям’я — я ды жонка, а далі ў новым катэджы аж тры пакоі з ваннай: жыві, калі ласка. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)