напі́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Інструмент у выглядзе стальнога бруска з насечкай, які ўжываецца для загладжвання металічнай, драўлянай і іншай паверхні.

Круглы н.

Працаваць напільнікам.

|| прым. напі́льнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

геліяско́п, ‑а, м.

Спецыяльны акуляр, які выкарыстоўваецца пры разгляданні паверхні Сонца ў астранамічную трубу.

[Ад грэч. hēlios — сонца і scopéō — наглядаю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбо́рка, ‑і, ж.

Спец. Выстругванне адмысловым гэблікам-адборнікам фігурнай паверхні чаго‑н. Адборка карніза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пукласць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць выпуклага. Выпукласць паверхні, вачэй, лінзы.

2. Выпуклае месца, пукатасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збру́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Забрудзіць моцна, па ўсёй паверхні. Збрудзіў усю сарочку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыша́брыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Спец. Падагнаць металічныя паверхні адну да адной шабраннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развэ́дзгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Размазаць па паверхні што‑н. густаватае, ліпкае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фітагеагра́фія, ‑і, ж.

Раздзел батанічнай геаграфіі, які вывучае заканамернасці пашырэння раслін на зямной паверхні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электраруба́нак, ‑нка, м.

Рубанак для апрацоўкі паверхні драўляных вырабаў, які дзейнічае на электрычнай энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадаме́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Насякомае з тонкім выцягнутым целам і доўгімі нагамі, дзякуючы чаму хутка слізгаціць па паверхні вады. Па гладкай паверхні вады безупынна слізгаюць, нібы канькабежцы па лёдзе, мітуслівыя даўганогія вадамеркі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)