за́кід, ‑у, М ‑кідзе, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. закідваць 2 — закінуць (у 1, 2 і 4 знач.).
2. Напамінанне, лёгкі папрок. Нельга было сказаць, каб цэх працаваў блага: план ён не толькі выконваў, але і перавыконваў. Ніхто б не мог зрабіць за гэта закіду. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлапе́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да хлапца; належыць, уласцівы хлапцу. Такая змена на хлапецкім твары кінулася ў вочы старшыні. Колас. — Несумненна, гэта хлапецкі выбрык, гэта азначае: што хачу, тое і скажу, ніхто мне не ўказчык. Хадкевіч.
2. Звязаны з узростам хлапца; падлеткавы. Хлапецкія гады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мудры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Разм. Тое, што і мудраваць (у 2 знач.). І мудрыць [над юшкай] доўга не трэба: перамыў .. [рыбу] ды ў чыгун, чым больш, тым будзе тлусцей ды смачней. Брыль. [Мужчына:] — А хто .. ў санках у цябе па двары катаўся? Ты мне, матка, не мудры. — Адчапіся. Ніхто не катаўся. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праму́драсць, ‑і, ж.
1. Уст. Глыбокая, вышэйшая мудрасць.
2. чаго. Разм. жарт., іран. Што‑н. цяжкае для разумення, засваення. Ніхто лепш за .. [Рэню] не разбіраўся ў каварных нетрах алгебры і іншых прамудрасцях дакладных навук. Лынькоў. У душы я паабяцаў .. [дзядзьку] старацца як мага лепш, каб авалодаць усёй прамудрасцю правапісання. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крутасве́т, ‑а, М ‑свеце, м.
Разм. Тое, што і круцель. Пра Яўстрата ў Ельнічах ніхто слова благога не скажа. І пра самога, і пра трох яго сыноў. Праўда, толькі пра трох, бо чацвёрты, самы меншы, Юзік — такі ж крутасвет, што проста дзіва, у каго ён і ўдаўся. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засту́каць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм.
1. Захапіць, застаць нечакана, на месцы злачынства. Зрабілі ўсё ўдала, ніхто .. не перашкодзіў [партызанам], не застукаў, радасныя выбеглі з раўка. Быкаў.
2. У дзіцячай гульні — стукам адзначыць знойдзенага. Урэшце .. [Вася] застукаў усіх, ён перамог. Дубоўка.
засту́каць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць стукаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разняшча́сны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і няшчасны, але з узмацненнем. — Кім я быў усё жыццё? Вы скажаце — касірам. Правільна. Але якім касірам? Няшчасным, вось якім, проста самым разняшчасным. Ці спытаў у мяне хто калі: а ці падабаецца вам, Сцяпан Гаўрылавіч Кудзеля, быць касірам? Не, ніхто не спытаў. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скупану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Аднакр. да скупацца. Скупанулася [Ганна] двойчы ў ціхай вадзе. Дубоўка. — Скупануцца б цяпер, — млява прапанаваў Паўлік. Беразняк. / у перан. ужыв. А калі ты любіш паразважаць на розныя высокія тэмы або проста скупануцца ў хвалях прыемных мар, то і гэтаму ніхто не перашкодзіць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натамі́цца, ‑тамлюся, ‑томішся, ‑томіцца; зак.
Утаміцца, змарыцца; змучыцца. Доктар так натаміўся за гэты дзень, што ледзь дабрыў дадому. Шамякін. За дзень мы натаміліся страшэнна, але гэта была прыемная стома. Скрыган. Да вечара працавалі ў рове, секлі апошнія.. елкі. Потым выцягвалі іх на вяроўках наверх. Натаміліся ўсе, але ніхто не скардзіўся. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прывіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Звярнуцца з прывітаннем пры сустрэчы з кім‑н.; паздароўкацца. Стуку дзвярэй ніхто з іх не пачуў, і ўсе здзіўлена азірнуліся, калі Паходня падышоў да стала і прывітаўся. Хадкевіч. — Дзень добры, Павел Сяргеевіч, — прывітаўся.. [Сярожа] і працягнуў Паўлу чорную руку. — Ну як вам падабаецца ў нас? — Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)