Паляні́ца 1 ’невялікая прадаўгаватая булка з белай мукі’ (Бяльк.), ’печыва з мукі’ (Сл. ПЗБ), ’прэсная ляпёшка’ (Касп.), паляні́цы ’ляпёшкі, спечаныя на патэльні’ (Малчанава, Мат. культ., 191), паляны́ця ’бохан хлеба’ (Сл. Брэс.). Рус. палени́ца ’булка, белы хлеб’, укр. паляни́ця. Да паліць (Праабражэнскі, 2, 8; Фасмер, 3, 191). Гл. яшчэ Вештарт, Лекс. Палесся, 107.

Паляні́ца 2, паля́ншчына ’бязлесая мясцовасць’ (Сл. ПЗБ). Дэрываты ад поле (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дарэ́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Марны, бескарысны. Не дапускай дарэмнай траты часу. □ Паравоз рабіў дарэмныя спробы скрануць з месца гружаны эшалон. Лынькоў.

2. Беспадстаўны, беспрычынны. Дарэмная трывога. Дарэмны страх. □ І паімчаліся мы ўсцяж па рацэ, пакінулі дарэмную спрэчку. Краўчанка.

3. Дармовы, бясплатны. — Ад дарэмнага пачастунку ніхто ў лесе не адмовіцца, — зазначыў Дзямід, аглядаючы мясцовасць. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́хад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Апусканне (сонца, радзей — аб іншых свяцілах) за лінію гарызонта. [Максім Сцяпанавіч з Верай Антонаўнай] глядзелі на мора, на захад сонца — вялікага, крыху прыплясканага, вогненнага. Карпаў. // Час, калі сонца заходзіць, апускаецца за лінію гарызонта. На захадзе сонца, стомлены і галодны, вяртаўся Міхаіл Парфенчык дадому. Шчарбатаў. // Частка гарызонта, дзе заходзіць сонца. Вячэрняя зара ўжо ахапіла захад. Чарнышэвіч. // Вогненна-чырвоная афарбоўка неба над гарызонтам у той час, калі заходзіць сонца. Пявунні даўно ўжо ўвайшлі ў цень ад высокага бору, а ўзняты іхнімі босымі нагамі пыл павіс над дарогай, румяніцца воблакам у праменнях захаду. Ракітны. Калі [Іван і Сымон] вярнуліся, рака ўжо адлюстравала барвовы захад. Данілевіч.

2. Адзін з чатырох напрамкаў свету, процілеглы ўсходу. Паўнеба на захадзе было пакрыта агромністай цёмнай хмарай. Лынькоў. // Напрамак, процілеглы ўсходу. Машыны, танкі, артылерыя ішлі бесперапыннай плынню ў адным кірунку — на захад. Шамякін. // Мясцовасць, частка краіны, дзяржавы, размешчаная ў гэтым напрамку.

3. (з вялікай літары). Краіны Заходняй Еўропы і Амерыкі ў процілегласць краінам сацыялістычнай садружнасці.

•••

Паўднёвы захад — а) напрамак паміж поўднем і захадам; б) мясцовасць, частка краіны, дзяржавы, размешчаная ў гэтым напрамку.

Паўночны захад — а) напрамак паміж поўначчу і захадам; б) мясцовасць, частка краіны, дзяржавы, размешчаная ў гэтым напрамку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збаразні́ць, ‑разню, ‑розніш, ‑розніць; зак., што.

1. Пакрыць барознамі або іншымі паглыбленнямі. Збаразніць поле. Мясцовасць абаразнілі яры. // Перасячы ў розных напрамках (аб маршчынах, шрамах і пад.). Маршчыны збаразнілі твар.

2. перан. Аб’ездзіць, адхадзіць у розных кірунках. Мораў шмат збаразніла «Гвіяна», Не ў адзін уваходзіла порт. Хвалі ўсіх чатырох акіянаў Дзень і ноч соллю драілі борт. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыво́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які шырока, вольна раскінуўся (пра мясцовасць, прастору і пад.). Ёсць штось незвычайна прыгожае ў гэтых прывольных старасвецкіх шляхах Беларусі. Колас. Прывольная, цёмная пушча: Вялізныя ліпы, дубы, Асінніка, ельніка гушча, Між хвоі апаўшай грыбы. Багдановіч.

2. перан. Вольны, нічым не абмежаваны (пра ўмовы жыцця). Раслінны свет быў багаты, корму для .. [зуброў] хапала, жыццё было прывольнае. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасла́ць, сашлю, сашлеш, сашле; сашлём, сашляце; зак., каго-што.

1. У якасці пакарання адправіць на пасяленне (звычайна ў аддаленую мясцовасць); прымусова перасяліць куды‑н. Пасля выздараўлення царскі суд саслаў.. [Адама] ў Сібір, адкуль ён і не вярнуўся. Пестрак.

2. Разм. Далёка накіраваць, адправіць каго‑н. [Красанок:] — Чым я правініўся, Васіль Емяльянавіч, што ты мяне ўсё роўна як на Салаўкі саслаў? Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Марочна, марочне, марочня, моро́чня, моро́шня, марочына ’нізкае, гразкае балота’, ’гразкая паляна сярод лесу, багністая мясцовасць, балота, дзе растуць журавіны’ (усх.-палес., Талстой; стол., ДАБМ, Нар. лекс.; ТС; стол., лунін., ЛАПП). Беларускае. Укр. зах. мороква ’багна’, жытом., кіеў. хмере́ча ’гушчар, нетры лесу’, ’малады лес на месцы старога’. Іншая ступень чаргавання ‑or‑/‑er (на ўсх.-слав. тэрыторыі ‑оро‑/‑epe‑). Параўн. таксама мярэча. Да морак (Талстой, Геогр., 188) < прасл. morkъ < mьrknǫti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Край 1 ’канечная лінія, вобласць, мясцовасць’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Яруш., ТС, Кліх, Сл. паўн.-зах., Мал., Ян.), ’бераг’ (Федар.), ’кавалак’ (Грыг.). Укр. край, рус. край, ст.-слав. краи, балг. край, серб.-харв. кра̑ј, славен. kràj, польск. kraj, чэш. kraj, в.-луж. kraj, прасл. krajь, якое генетычна суадносіцца з krojiti (гл. кроіць) (Бернекер, 1, 605; Траўтман, 141).

Край 2 ’вельмі’ (Мат. Маг., Яўс., Сцяшк., Юрч.). Гл. край 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасяле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пасяляць — пасяліць (у 1 знач.) і пасяляцца — пасяліцца (у 1 знач.).

2. Месца аседлага жыцця людзей; населены пункт, сяло. Пад ганаровай вартаю прысад У кожным беларускім пасяленні Стаіць гранёны абеліск гранітны. Жычка. // Месца, дзе жывуць, гнездзяцца ў вялікай колькасці якія‑н. жывёлы, птушкі і інш.

3. У дарэвалюцыйнай Расіі — пакаранне, высылка на жыхарства ў аддаленую мясцовасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паясне́ць, ‑ее; зак.

Стаць ясным, яснейшым. Нарэшце на ўсходзе за гарамі паявілася нешта затоена-светлае, паяснеў гарызонт, горы ў сіняй смузе яшчэ больш пачарнелі. Хомчанка. / у безас. ужыв. Пакуль узыйдзе месяц, яшчэ цёмна з вечара. А калі паяснее — там будзе ўжо лес, не гэтакая голая мясцовасць. Чорны. У галаве Каваля паяснела. Яму раптам блізка да сэрца прыйшоўся гэты худы хлапчук. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)