серди́тый прям., перен. сярдзі́ты; зло́сны;

серди́тый нрав сярдзі́ты (зло́сны) но́раў;

серди́тый таба́к перен. сярдзі́ты (мо́цны) тыту́нь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неабу́дны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі моцны (пра сон). Пасцель [яны] паслалі з сена і заснулі На ім, як дзеці, неабудным сном. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крык, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Моцны, вельмі рэзкі гук голасу.

У лесе пачуўся к.

2. Нападкі, папрокі рэзкім голасам.

3. перан., чаго. Моцнае праяўленне якога-н. пачуцця.

К. адчаю.

К. душы.

Апошні крык моды — пра модную навінку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грымлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. З громам, грымотамі; грымотны. Мінула грымлівае гарачае лета. Самуйлёнак. // Які стварае моцны шум, грукат; грымучы. Грымлівы вадаспад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жах¹, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Моцны страх да знямення.

Многіх ахапіў ж.

2. звычайна чаго. Трагічная з’ява, здарэнне, бязвыхаднасць.

Жахі вайны.

3. у знач. прысл. Вельмі, незвычайна.

Ж. як далёка.

4. у знач. вык. Жахліва, страшна.

Проста ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́дні, -яя, -яе.

Які знаходзіцца ззаду, накіраваны назад.

Заднія ногі каня.

Задняе кола.

З. ход (ход назад). Заднім днём (больш раннім, чым было на самой справе).

Без задніх ног (разм.) — пра вялікую стомленасць.

Заднім розумам моцны (разм.) — пра непрадбачлівага, някемлівага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гром, -у, мн. грамы́, -о́ў, м.

1. Грукат, які суправаджае маланку ў час навальніцы.

Раскаты грому.

Як г. з яснага неба (перан.: раптоўна, нечакана).

2. перан., чаго або які. Моцны гул, грукат.

Г. апладысментаў.

|| прым. грамавы́, -а́я, -о́е.

Г. удар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бу́йны ’непакорны, неўгамонны’ (Бяльк.), ’моцны, бурлівы’ (Нас.), ’вялікі, буйны’ (БРС, Нас., Бяльк., Касп., Сцяшк. МГ, Яруш.). Укр. бу́йниймоцны, бурлівы’, дыял. таксама ’вялікі, буйны’. Гэта апошняе значэнне, мабыць, другаснае і развілося ў бел. і ўкр. мовах незалежна, на базе зыходнага ’моцны’. Гл. буя́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

беспрабу́дны, ‑ая, ‑ае.

Моцны, непрабудны (звычайна пра сон). Вёска, натаміўшыся за дзень, спала глыбокім, беспрабудным сном. Сачанка. // перан. Пастаянны, бесперапынны. Беспрабудны п’яніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

басі́дла, ‑ы, м.

Разм. Моцны басісты голас, гук. А от волат «Шчука», нязграбны дзябёлы паравозішча, рыкае густым басідлам, аж шыбы дрыжаць. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)