інду́кцыя, -і, ж. (спец.)

1. Спосаб разважання і метад даследавання ад прыватных фактаў да агульных вывадаў; проціл. дэдукцыя (кніжн.).

2. Узбуджэнне электрычнага току ў якім-н. правадніку пры руху яго ў магнітным полі або пры змяненні вакол яго магнітнага поля.

3. Узаемадзеянне працэсаў узбуджэння і тармажэння ў нервовай сістэме, пры якім узнікненне аднаго працэсу выклікае развіццё другога, процілеглага.

Закон узаемнай індукцыі нервовых працэсаў.

|| прым. індукцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

указа́ць, укажу́, ука́жаш, ука́жа; укажы́; ука́заны; зак.

1. з дадан. Даць указанне, настаўленне.

У., як весці работу.

2. на што. Адзначыўшы што-н., звярнуць на яго ўвагу.

У. на памылкі.

3. што. Паказаць, назваць для ведама, кіраўніцтва.

У. лепшы метад.

4. каму на каго-што. Тое, што і паказаць (у 2 знач.).

У. месцазнаходжанне друкарні.

|| незак. ука́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. указа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэалі́зм, ‑у, м.

1. Творчы метад у літаратуры і мастацтве, які ставіць мэтай праўдзівае адлюстраванне аб’ектыўнай рэчаіснасці ў яе тыповых рысах. Рэалізм Горкага. Рэалізм Коласа. Мастацкі рэалізм.

2. Тэрмін, які неправамерна ўжываўся ў буржуазнай гісторыі філасофіі для абазначэння напрамкаў, процілеглых ідэалізму, а ў сучаснай буржуазнай філасофіі звычайна ўжываецца прадстаўнікамі некаторых плыняў (неарэалізм, крытычны рэалізм) для прыкрыцця іх ідэалістычнай сутнасці.

3. Напрамак у сярэдневяковай схаластычнай філасофіі, які сцвярджаў, што агульныя паняцці папярэднічаюць рэчам і рэальна існуюць незалежна ад іх.

4. Здольнасць цвяроза ацэньваць сапраўдныя ўмовы рэчаіснасці, магчымасці і пад. Рэалізм у планаванні.

•••

Крытычны рэалізмметад перадавога мастацтва і літаратуры буржуазнага грамадства, для якога характэрна глыбока праўдзівае адлюстраванне жыцця з раскрыццём непераадольных супярэчнасцей буржуазна-памешчыцкага ладу.

Сацыялістычны рэалізмметад мастацтва і літаратуры, для якога характэрна праўдзівае гістарычна-канкрэтнае адлюстраванне рэчаіснасці ў яе рэвалюцыйным развіцці, барацьба за ўстанаўленне сацыялістычнага грамадскага ладу і камуністычнае выхаванне працоўных.

[Ад лац. realis — сапраўдны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бухгалтэ́рыя, -і, ж.

1. Тэорыя і практыка рахункаводства і дакументальнага гаспадарчага ўліку грашовых сродкаў.

2. мн. -і, -рый. Падліковы аддзел на прадпрыемстве, ва ўстанове.

Двайная бухгалтэрыяметад уліку, пры якім кожная ўліковая аперацыя запісваецца двойчы: у прыходзе (дэбет) і расходзе (крэдыт).

Двайная бухгалтэрыя

1) пра дваістыя, двудушныя паводзіны, дзеянні;

2) пра двайны бухгалтарскі ўлік (фактычны і фіктыўны), які сведчыць пра схаваныя даходы.

|| прым. бухга́лтарскі, -ая, -ае.

Бухгалтарскія кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раманты́зм, -у, м.

1. Кірунак у літаратуры і мастацтве канца 18—1-й палавіны 19 ст., прыхільнікі якога выступалі супраць канонаў класіцызму і сцвярджалі неабходнасць стварэння вобразаў ідэальных герояў і пачуццяў, выкарыстоўваючы гістарычныя і народна-паэтычныя тэмы.

2. Мастацкі метад, у якім першаступеннае значэнне адводзіцца суб’ектыўнай пазіцыі мастака ў адносінах да з’яў жыцця і паказу высокага прызначэння чалавека.

3. Настрой думак, светаадчуванне, прасякнутыя ідэалізацыяй рэчаіснасці, летуценнай сузіральнасцю.

|| прым. раманты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аналіты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які грунтуецца на выкарыстанні аналізу. Аналітычны метад.

2. Які служыць для аналізу (у 2 знач.). Аналітычная вага.

3. Які мае схільнасць да аналізу; уласцівы аналітыку. Аналітычны розум.

•••

Аналітычная геаметрыя гл. геаметрыя.

Аналітычная хімія гл. хімія.

Аналітычныя мовы гл. мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абстра́ктны, ‑ая, ‑ае.

1. Адцягнены, атрыманы шляхам абстракцыі (у 1 знач.); проціл. канкрэтны. Абстрактныя паняцці. Абстрактныя вобразы. Абстрактная рэчаіснасць. Абстрактная ідэя. Абстрактная ісціна. Абстрактная форма. Абстрактная праца.

2. Заснаваны на абстракцыі; такі, які карыстаецца абстракцыяй. Абстрактны метад. Абстрактнае мастацтва. Абстрактнае мысленне. Абстрактны гуманізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыялекты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на дыялектыцы (у 1 знач.). Дыялектычны метад. Дыялектычная філасофія.

2. Які мае адносіны да дыялектыкі (у 2 знач.). Класікі марксізма-ленінізма вучаць разглядваць форму і змест у іх дыялектычным развіцці і ўзаемнай сувязі. «Беларусь».

•••

Дыялектычны матэрыялізм гл. матэрыялізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́ступ1 ’хада’ (ТСБМ), параўн. укр. по́ступ ’крок, хада’, рус. пос́тупь ’тс’, ст.-рус. постꙋпь, постѫпь ’рух, дзеянне’, польск. postęp ’ход, захад, працэдура’, чэш., славац. postup ’ход, метад, рух наперад’, балг. по́стъп ’тс’. Прасл. *postǫpь, з арэальным зацвярдзеннем канцавога губнога. Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай па‑ з семантыкай выніковасці дзеяння. Да ступа́ць (гл.).

По́ступ2 ’прагрэс, рух паперад’ (Байк. і Некр., ТСБМ), у значэнні ’прагрэс’, магчыма, з польск. postęp ’тс’. Гл. по́ступ1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адмежава́цца, ‑мяжуюся, ‑мяжуешся, ‑мяжуецца; зак.

1. Аддзяліць мяжой свае ўладанні ад чужых.

2. Заняць адасобленае ад каго‑, чаго‑н. становішча; аддзяліцца. [Грушэўскі] паспрабаваў яшчэ раз-другі, кінуў гэты метад і адмежаваўся ад дзяўчат. Карпюк. // перан. Выказаць сваю нязгоду, поўнае разыходжанне з кім‑, чым‑н. Адмежавацца ад памылковых поглядаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)