*Маладзі́ла, молоді́ло ’гарлянка, зайцава капуста, скочкі цэхавыя, Sempervivum tectorum L.’ (жытк. Бейл.), укр. молоди́ло ’тс’. Да малады́ (гл.). Назва абумоўлена танізуючымі якасцямі расліны (ЕСУМ, 3, 502).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малазён ’немаўля, грудное дзіця’ (Федар. 7). Утворана, як маладзей (гл.), з mold‑ і суф. ‑ěnъ. Мена дз > з (гл. Карскі, 1, 350–351). Да малады́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хлапчы́на, ‑ы, м.

Разм. Малады чалавек, дзяцюк. І вось у гэты час да нас падышоў высокага росту, добра адзеты хлапчына гадоў дваццаці. Пальчэўскі. — Памесцімся, — супакоіў нас шафёр, вясёлы гаваркі хлапчына, відно, вялікі ахвотнік да сваіх дарожных стрэч і знаёмстваў з самым розным людам. Васілевіч. // Рослы, плячысты малады чалавек. [Бацька:] — Мужчына ж, канешне! Эх, а хлапчына які вялікі вырас за гэтыя чатыры гады. Мележ. Прыйшоў Мікіта — дужы хлапчына з масянжовым тварам, троху сутулаваты, унурысты і маўклівы. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балаўні́к, ‑а, м.

Разм. Дураслівец, свавольнік. [Нупрэй:] — Ніводзін з нашых малых не зробіць шкоды, дарма што некаторыя з іх балаўнікі. Кулакоўскі. А жарэбчык у вас важнецкі, — пахваліў .. [Андрэй] каня. — Малады, відаць, балаўнік. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клёнік, ‑а, м.

Памянш. да клён; малады клён. Клёнік рос на тым баку шашы, цераз якую Ліпцы няможна было пераходзіць. Брыль. На пагорку расло шмат дубкоў, клёнікаў, бярозак, дзесяткі дрэўцаў. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціхмя́ны, ‑ая, ‑ае.

Паслухмяны, пакорлівы, лагодны, рахманы. Шафёр Кузьма Круглы — малады ціхмяны хлопец. Навуменка. Зрабіліся вялікія вочы ў Лізы: ні разу яшчэ не бачыла яна маці, ціхмяную, пакорлівую, вось такой. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́ршы, -ая, -ае.

1. гл. адзін.

2. Першапачатковы, самы ранні, які з’явіўся крыніцай або аб’ектам дзеяння раней за іншых.

Першае ўражанне.

Не першага веку (не малады). Прадукт не першай свежасці (пачынае псавацца). П. рэйс.

3. Самы лепшы з усіх у якіх-н. адносінах, выдатны, добры.

П. майстар.

П. гатунак.

4. у знач. наз. пе́ршае, -ага, н. Рэдкая страва (суп, булён і пад.), што падаецца ў пачатку абеду.

З’есці першае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вайско́вец, ‑коўца, м.

Разм. Ваеннаслужачы. Калі цягнік адышоў ад станцыі, дзверы, што вялі з тамбура ў вагон, расчыніліся, і малады вайсковец у гімнасцёрцы з пагонамі малодшага лейтэнанта добразычліва запрасіў: — Заходзьце, таварышы. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варчако́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да варчака. Хвіліны праз тры.. [Шайдоб] ужо ішоў побач з Саўкам і, нібы малады варчаковы конік, раз-пораз забягаў яму наперад і спіхваў са сцежкі. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галубо́к, ‑бка, м.

1. Памянш.-ласк. да голуб (у 1 знач.); малады голуб.

2. Разм. Ужываецца як ласкавы зварот да маладзейшага за сябе мужчыны. — Аслаб я вельмі, галубок, Ігнасік, дай напіцца. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)