по́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты потам. Сціхлі і музыканты.. Яны выціралі хусцінкамі потныя твары. Лынькоў. Кісель нарэшце скончыў сваю прамову і, выціраючы хусткай шыю і шырокі потны лоб, пайшоў на сваё месца ў прэзідыуме. Паслядовіч.

2. Тое, што і запацелы. Потныя шыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уляпі́ць сов.

1. в разн. знач. влепи́ть;

у. маза́іку ў сцяну́ — влепи́ть моза́ику в сте́ну;

~пі́ў яму́ сне́жкай — влепи́л ему́ снежко́м;

у. ку́лю ў лобразг. влепи́ть пу́лю в лоб;

у. ву́чню дво́йку — влепи́ть ученику́ дво́йку;

у. апляву́ху — влепи́ть пощёчину;

2. (покрыть сплошь) улепи́ть;

у. сцяну́ афі́шамі — улепи́ть сте́ну афи́шами

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Падві́чка ’стужка’ (Шатал.), подвычка ’тс’ (Сл. Брэс.), ’абруч, на які накручвалі намітку, пасма льну, што падкладаюць пад валасы, каб зрабіць прычоску’ (Сл. ПЗБ), подвічка ’хустка, завязаная на лоб пад другую хустку’ (Сл. Брэс.). Польск. podwika ’занавеска; вуаль, белая галаўная хутка’. Польск. слова з *podwijka < wić (Брукнер, 426), (гл. віць). У бел., відавочна, з польскага, калі меркаваць па арэалу бытавання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нача́льнік ’хто кіруе, загадвае чым-небудзь’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), параўн.: nastaulaju naczalnikam nad waŭkami (Пятк. 2, 144), укр., рус. нача́льник ’тс’, польск. naczélnik ’хто стаіць на чале, кіраўнік, правадыр’, чэш. načelnik ’тс’, славац. načelnik, славен. načelnik, серб.-харв. на́челник, балг. нача́лник, макед. началник. Са ст.-слав. начѧльникъ ’правадыр, кіраўнік’ ад начѧло ’пачатак’, параўн. рус. под нача́лом ’пад кіраўніцтвам’; для шэрагу славянскіх моў дапускаецца змяшэнне асноў načęti, načьnǫ ’пачаць’ і čeloлоб, пярэдняе месца’ (гл. чало), параўн. на чале, польск. na czele, славен. na čelu ’на першым месцы, пад кіраўніцтвам’, гл. Бязлай, 2, 210; Махэк₂, 97 і інш.; параўн. таксама польск. naczelnik ’павязка на лоб; рамень у вуздэчцы, што знаходзіцца на ілбе ў каня’, якое разам з naczelnik ’загадчык, кіраўнік, камандзір’ выводзяць ад czoło, гл. Брукнер, 80; Варш сл., 3, 24.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засаро́мецца, ‑меюся, ‑меешся, ‑меецца і засаро́міцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак., каго-чаго і без дап.

Адчуць сорам, няёмкасць перад кім‑н. або за каго‑, што‑н. Дуся пырснула смехам і чамусьці засаромелася — лоб і шчокі яе пакрыліся чырванню. Кулакоўскі. [Жанчыны] ўраз прыціхлі, засароміліся саміх сябе, сваёй нястрыманасці. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паты́ліца, ‑ы, ж.

Задняя частка галавы. [Раман] шпарка хадзіў за плугам і толькі на заваротах выціраў мокры лоб, адсоўваючы на патыліцу шапку. Колас. Квяцістая хустачка .. [Зосі] з’ехала на плечы, адкрыўшы гладка зачасаныя цёмныя валасы, заплеценыя ў косы і завязаныя ў вузел на патыліцы. Хадкевіч.

•••

Чухаць патыліцу гл. чухаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчы́лінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да шчыліна; невялікая шчыліна. Грубачка стаяла беленькая, ні шчылінкі, ні драпінкі на ёй. Ермаловіч. // Пра вочы. [Багдановіч] высокі, худы, з вузенькімі шчылінкамі праніклівых вачэй, у студэнцкай тужурцы. Густы чуб непаслухмяных цёмна-русых валасоў звісаў на лоб. Мядзёлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́дный в разн. знач. ме́дны, разг. медзяны́;

ме́дная про́волока ме́дны дрот;

ме́дная руда́ ме́дная руда́;

ме́дный купоро́с хим. ме́дны купарва́с;

ме́дный век археол. ме́дны век;

ме́дный заво́д ме́дны заво́д;

ме́дные де́ньги медзякі́, ме́дныя гро́шы;

ме́дный го́лос ме́дны го́лас;

ме́дный ствол сосны́ ме́дны ствол сасны́;

ме́дного гроша́ не сто́ит ме́днага гро́ша не варт (ва́рта);

ме́дный лоб ме́дны лоб.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лысь! ’пра ўдар па лбу’ (мсцісл., Нар. лекс.). Этымалагічна ўзыходзіць да лызь! — аддзеяслоўнага выклічніка. Да ⁺лызнуць, параўн. рус. пск., цвяр., паўн.-дзв. лызнуть, лызнуть ’ударыць’, славац. luznúť ’ударыць па твары’, даехаць па вуху’, якія ўваходзяць у групу з коранем luzg‑/lyzg‑/lusk‑/lysk‑. Да лузнуць, лузаць (гл.). Тое, што ў семантыцы слова прысутнічае ’лоб’, абумоўлена (пад уплывам народнай этымалогіі) ад’ідэацыяй лексемы лысы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыжму́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Зморшчыўшы, сціснуўшы павекі, прыкрыць, прыплюшчыць (вочы, вока). [Рога] выбегла на двор, прыжмурылася ад яркага святла, якое балюча ўдарыла ёй у вочы. Лынькоў. Шахневіч сеў на лаву і, зацягнуўшыся дымам папяросы, прыжмурыўся. Краўчанка. // Прыплюшчыцца, прыкрыцца (пра вочы). Галя стала суроваю, лоб наморшчыўся, вочы злосна прыжмурыліся. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)