Папы́1, папкі ’расліна нівянік звычайны, Leucanthenum Dc vulgare Lam.’ (Кіс.). Ад поп. Матывацыю гл. папаўка.

Папы2, папакі ’скабіёза жоўтая, Scabiosa ochroleuca L.’ (Кіс.). Гл. папы 1.

Папы́3 ’апорныя слупы’ (Сл. ПЗБ). Этымалагічна тое ж, што і поп (гл.). Параўн. рус. поп ’цурка, чушка, выбітая з кона, якая зноў паўстае тарчма (пры гульні ў гарадкі)’, поставить на попа (напр., бочку) ’стаўма’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Станаўні́к ‘талакнянка’ (Сл. ПЗБ, Сержп. Прымхі), станаўнік бабскі ‘грушанка зеленаватая, Pyrola virescens Schweig.’ (брэсц., Кіс.), станоўнік бабскі ‘рамішыя аднабочная, Ramichia opiz secunda (L.) Garcke’ (Ласт.; маг., Кіс.), стано́ўнік ‘крываўнік’ (ПСл), станаві́к ‘лекавая расліна’ (Скарбы). Параўн. укр. стано́вник, стоно́вник ‘расліна Pyrola L.’. Утвораны ад станавіць ‘ставіць; ставіць на месца’ < ставіць (гл.), параўн. як зрушан жывот, та пʼюць… станаўнік (Сержп. Прымхі, 226).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́пнаўка ’расліна сямейства гваздзікавых, Gypsophila L.’ (Кіс., БРС). Назва дадзена за белы (як бы з вапны, мелу) корань (БелСЭ, 2, 593).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́пнік ’дуброўка гусіная, Potentilla anserina L.’ (маг., Кіс.), як і лапчатнік (гл.), у выніку намінацыі гусіная лапка. Да ла́па1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нічаве́й ’старасцень вясенні, Senecio vernalis L.’ (віц., Кіс.). Няяснае магчыма, кантамінацыя дзвюх народных назваў расліны: нічуйвецерУ, сухавея > нічавей, гл. нячуй‑вецер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кандра́цікі ’крыйічпік-дуброўка, Veronica chamaedrus L.’ (маг. Кіс.). Відавочна, з * квадрацікі ў сувязі з квадратнай формай (контурам) кветкі з чатырох пялёсткаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кмен ’травяністая расліна сямейства парасонавых’, ’пахучае насенне гэтай расліны, Carum Carvi L.’ (ТСБМ, Кіс., Сцяшк.), ’кроп’ (З нар. сл.). Гл. кмін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Купа́лка ’купалка едкая, Erigeron acer L.’ (ТСБМ, Кіс., Касп.), ’кветка, на якой калісьці варажылі на Купалле’ (Жыв. сл.). Гл. купала1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растаро́пша ’расліна Silybum marianum Gaertn.’ (Кіс.). Народная назва калючкі; відаць, запазычана з рус. расторо́пша ’тс’ ці укр. росторо́пша ’тс’, ’расліна мардоўнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Серыкі ‘стрэлкі звычайныя, Capsella bursa pastoris L.’ (Кіс.). Няясна. Відаць, паводле колеру (гл. серы). Параўн. украінскую назву гэтай жа расліны: сірыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)