асаблі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Не падобны да іншых; не такі, як усе, адметны. [Лялькевічу] хацелася сказаць.. [Сашы] нейкія асаблівыя, надзвычай цёплыя і сардэчныя словы. Шамякін.

2. Больш значны, чым звычайна. Максім з нейкай асаблівай акуратнасцю павесіў на куст складзены і ўсё яшчэ доўгі ру[ч]нік. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкархну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Заснуць на кароткі час; задрамаць. Вялікая слабасць, стома разлівалася па ўсяму целу — от бы сесці пад куст.. прыкархнуць на хваёвым вецці. Лынькоў. [Амеля:] — Пакуль бабы раніцай папрыходзяць лён церці, то прыкархнеш у цяпле гадзіну каторую. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панікёр, ‑а, м.

Чалавек, які сам лёгка паддаецца паніцы або распаўсюджвае чуткі, якія выклікаюць паніку. [Камісар:] — Панікёр! Кожны куст за фашыста прымаеш! Шамякін. Клямт спрабаваў даведацца аб праўдзівасці чутак у аднаго штабнога афіцэра, але той адразу раздражнёна накінуўся на яго і абазваў панікёрам. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смідзін (смиди́н) ‘куст чырвоных ягад’ (зах.-палес., Бел.-укр. ізал.). Паводле Дзендзялеўскага (гам жа, 25), заходнепалескі рэгіяналізм. Няясна; магчыма звязана з укр. дыял. смідь ‘мох’, смідова́тий ‘прарослы мохам’, для якога ЕСУМ (5, 322) мяркуе пра сувязь з ст.-польск. śmiady ‘цёмны, смуглы’, гл. смядзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абкасі́ць, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак., што.

1. Скасіць траву вакол чаго‑н. Абкасіць куст.

2. Пакасіць, скасіць усё. Абкасіць лугі. □ У тым баку, дзе была вёска, курэлася балота: высахла, калі яго абкасілі, і цяпер занялося агнём. Пташнікаў.

3. Апярэдзіць, перамагчы ў касьбе. Хто каго абкосіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абшчыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Шчыпаючы, пазбавіць апярэння, лісця і пад.; абскубці. Абшчыпаць курыцу. Абшчыпаць куст.

2. Шчыпаючы, паабрываць (лісце, ягады, пялёсткі і пад.). Абшчыпаць пялёсткі. Абшчыпаць струкі гароху.

3. Шчыпаючы, параніць у многіх месцах. [Пеўні] абшчыпалі да крыві адзін другому грабяні. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крактаві́нне1 ’дрыгва’ (Сцяшк. Сл.). Гл. кракавіца. Магчыма, да ўкр. крапкуст, зараснік’. Форма кратавінне пад уплывам крактавінне ’жабурынне’.

Крактаві́нне2 ’жабурынне’ (Янк. III, Янук., Сл. паўн.-зах.). Параўн. кракавіна, кракацінне ’тс’ (гл.). Відаць, кантамінаваныя формы ад крактавіннеі і кракавіца і квактанне ’жабурынне’ (гл.). Гл. таксама крактаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стакро́тка ‘маргарытка’ (гом., гродз., Кіс.; Нас., Байк. і Некр.), ‘агаткі’ (мін., Кіс.), сто́кроцькуст маргарытак’ (Нас.), стакратка ‘тс’ (Гарэц.). З польск. stokrótka ‘маргарытка’, якое, магчыма, калькуе ням. Tausendschön, што дакладней перадаецца чэш. stokrasa ‘тс’ (Брукнер, 516); укр. стокро́тка ‘тс’ таго ж паходжання, гл. ЕСУМ, 5, 424.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

малі́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да малін. Малінавы куст. // Прыгатаваны з малін. Малінавае варэнне.

2. Падобны на колер спелых малін, цёмна-чырвоны. Золата паступова блякла, тонкімі пералівамі пераходзіла ў малінавы колер. Новікаў. Ты прыйшла з касою чорнай Пад малінавым берэтам. Панчанка.

•••

Малінавы звон гл. звон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

1. што. Сагрэць чым‑н. гарачым і вільготным. Прыпарыць нарыў. Прыпарыць нагу.

2. Моцна прыпячы. Ёй [расе] шаптаў лазовы куст надрэчны: «Што блішчыш?.. Твой лёс недаўгавечны, Ледзьве сонца горача прыпарыць, Знікнеш ты, празрыстая, ў абшары...» Ляпёшкін. / у безас. ужыв. Прайшлі дажджы, прыпарыла. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)