шапата́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шапатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пасля кожнага ўзмаху вясла кружацца віркі.. з ціхім, залівістым шапатаннем. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ямб, а, м.

Вершаваны размер — двухскладовая стапа з націскам на другім складзе, напрыклад: Мароз,/ зіма,/ Снягі/ вакол,/ І спіць/ трава,/ Пад сне/ гам дол. Колас.

[Грэч. jambos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флянс, а, м.

1. Адно каліва расады. А хіба вырасце з такога маленькага? — дакранулася Ларыса да кволага флянса. Арабей. // звычайна мн. (фля́нсы, ‑аў). Маладыя парасткі лесу. — Чаму на флянсах у васпана Сляды быдлячыя? — пытае, А сам так скрыва паглядае. Колас.

2. Бакавы парастак, пасынак.

[Ням. Pflanze.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грубія́н, а, м.

Чалавек грубы і дзёрзкі ў адносінах да другіх. У думках зазначыў сам сабе, што я сказаў нядобра: не трэба быць такім грубіянам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́спа́н, а, м.

Уст. Форма ветлівага звароту да мужчыны ў шляхечым асяроддзі; ваша міласць. [Антось:] — Ну, што нам васпан сказаць мае? [Марцін:] — Наказ прынёс я да васпана. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кля́штар, а, м.

Каталіцкі манастыр. Бернардынскі кляштар. □ На кожным кроку кідаліся ў вочы манастыры, кляштары, касцёлы, цэрквы, кірхі і капліцы са своеасаблівымі скульптурамі каталіцкіх святых. Колас.

[Ням. Kloster з лац. clastrum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задаві́ць, ‑даўлю, ‑давіш, ‑давіць; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і задушыць. А! — махнуў рукою Нічыпар, — ёсць прыказка: «Ці памёр Гаўрыла, ці яго скула задавіла». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяздо́нне, ‑я, ж.

Тое, што і бездань. А над гэтым [снежным] прасторам разгортвалася бяздонне яснага прадвясенняга неба. Колас. Потым хлопцаў доўга гушкаў параход над акіянскім бяздоннем. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лапушны́, ‑ая, ‑ое.

Тое, што і лапушысты. На лугавых нізінах сям-там яшчэ стаяла вада, а над ёю лапушнымі кусцікамі жаўцела лотаць, рассцілаючы буйныя лісты. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дварані́н, а; мн. ‑ране, ‑ран; м.

Асоба, якая належыць да дваранскага саслоўя. Лукаш Леўчанка, дваранін па паходжанню, прыблукаў сюды з Украіны і асталяваўся ў Верхані. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)