Стайно́ ‘аснова калаўрота, куды ўстаўляецца кола’ (пух., Сл. ПЗБ), ‘дэталь у прасніцы, да якой прывязваецца кудзеля’ (Касп.; талач., Шатал.), ‘сядзенне ў прасніцы’ (рагач., Сл. ПЗБ), ‘падстаўка, якой карыстаюцца пры трапанні льну’ (рас., Шатал.; лудз., Сл. ПЗБ), сто́йна ‘дошка з адтулінай, куды ўстаўляецца грэбень пры прадзенні’ (Кос.). Да стаяць (гл.) з суф. ‑н(о).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абтачы́ць, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

1. На такарным станку ці з дапамогай якіх‑н. інструментаў надаць чаму‑н. патрэбную форму. Абтачыць дэталь. // Зрабіць роўнай, гладкая паверхню чаго‑н., апрацаваўшы яе на тачыле, бруску і пад. / у перан. ужыв. Слова — меч. Абтачыць яго — асалода, — Во аднолькава трэба ўмець і мячом, і сяўнёй валодаць. Таўбін.

2. Абгрызці, аб’есці з усіх бакоў (пра грызуноў, насякомых).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мазо́к, ‑зка, м.

1. Адзін рух пэндзля пры накладанні фарбы, а таксама слой фарбы, накладзены такім спосабам. Кожны мазок, пакладзены на палатно, сведчыў аб паспешлівасці аўтара. Асіпенка. // перан. Штрых, мастацкая дэталь. Сябра .. ні разу яшчэ не расшчодрыўся на .. расказ [пра падполле]. Так зрэдку кідаў некалькі мазкоў, эпізодаў, дэталей. Шамякін.

2. Тонкі слой вадкага выдзялення (слізі, крыві і пад.), нанесены на шкло для мікраскапічнага даследавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растачы́ць 1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

Выточваючы, расшырыць, паглыбіць. Растачыць дэталь.

растачы́ць 2, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

Згрызці, праесці, патачыць скрозь, у многіх месцах. Шашаль растачыў сцяну.

растачы́ць 3, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

Прытачыўшы, зрабіць большым, шырэйшым. Растачыць каўнер кашулі. □ Чакаючы нявестку ў хату, Стары Хамёнак перасыпаў гумно, растачыў яго для тых снапоў, што прыйдуць разам з новым сем’янінам. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штампо́ўка, ‑і, ДМ ‑поўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. штампаваць (у 1 знач.). Гарачая штампоўка. □ Пятра так прывабіла магчымасць перайсці на штампоўку дэталі, якую яны дагэтуль выточвалі, ён так блізка прыняў да сэрца Андрэеву задуму, што і сам пачаў увесь час жыць ёю. Шахавец.

2. Р мн. ‑повак. Гатовы выраб ці дэталь, зробленыя пры дапамозе штампа (у 1 знач.). Працэнт выпуску штамповак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сту́піца ‘трубка, калодка ў коле’ (Бяльк.; круп., іўеў., брасл., Сл. ПЗБ; Дэмб. 2; мсцісл., З нар. сл.), сту́пка ‘тс’ (Мат. Гом.), сюды ж і ступі́цадэталь у жорнах, на якой трымаецца верхні камень’ (Скарбы). Рус. сту́пица ‘тс’. Да сту́па (гл.); да семантыкі параўн. значэнні сту́па ‘калода’, рус. сту́па ‘калода ў млыне’ і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

замацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.

1. што. Зрабіць нерухомым, устойлівым (прывязаўшы, прыбіўшы і пад.).

З. канат.

З. дэталь на станку.

2. перан., што. Зрабіць трывалым, устойлівым.

З. веды.

З. дасягненні.

3. што. Апрацаваць замацавальнікам (спец.).

З. фотаздымак.

4. каго-што за кім-чым. Забяспечыць чые-н. правы, уладу на каго-, што-н., устанавіць якія-н. абавязкі.

З. зямлю за сялянамі.

З. за групай кансультанта.

|| незак. замацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. замацо́ўванне, -я, н.

|| наз. замацава́нне, -я, н.

|| прым. замацава́льны, -ая, -ае (да 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кары́цца1, карытца ’карыта’ (Бяльк.), ’выемка, куды ўстаўляецца бёрда’ (Жыв. сл.), да карыта (гл.). Суфікс сярэдняга роду ‑ьce, які ўтварае дэмінутывы і гіпакарыстыкі (SP, 1, 101).

Кары́цца2дэталь у калаўроце, пры дапамозе якой рэгулююць шнуры’ (Нар. сл.). Гл. карыцца1.

Кары́цца3 ’пакарацца, скарацца’ (Кіркор, Ант.; Нас. Бел. песни, Сержп. Грам., Шн.), да карыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

га́йка, ‑і, ДМ гайцы; Р мн. гаек; ж.

Металічная дэталь розных форм з адтулінай, што мае вінтавую разьбу для накручвання на што‑н. Нарэзаць гайку. Падцягнуць ключом гайкі.

•••

Аслабіць гайкі гл. аслабіць.

Аслаблі гайкі у каго — пра таго, хто страціў волю, здольнасць дзейнічаць.

Падкруціць (закруціць) гайку (гайкі) гл. падкруціць.

Слабіць гайка чыя або у каго — пра чыё‑н. бяссілле, няздольнасць зрабіць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ліць, ‑лью, ‑льеш, ‑лье; заг. вылі; зак., што.

1. Прымусіць вадкасць выцечы; выплюхнуць. Выліць ваду з вядра. Выліць малако ў каструлю.

2. перан. Даць выйсце якім‑н. пачуццям, выказаць што‑н. Выліць боль. Выліць гнеў. Выліць думкі. □ Васіль Ціханавіч гаварыў многа і доўга, здавалася, хацеў выліць усё, што, як цяжкі груз, ляжала на душы. Сіўцоў.

3. Зрабіць што‑н. шляхам ліцця. Выліць дэталь для машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)