ахво́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які мае ахвоту на што‑н., схільны да чаго‑н. Кукарэка, ахвоты да размовы, падрадзіўся ісці і паказаць дом старшыні. Грамовіч.
2. Руплівы, старанны. З аднаго боку, дзе задавала тон Волечка, крычалі: — ..[Марыля] не хацела ісці ў яслі! Яна лепш бы ахвотная была разам з усімі на полі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́жы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да бога. Божая воля. // Уст. Створаны богам, прыналежны богу. Конскія рэбры пачалі хадзіць пад скураю, пара павярнула з шыі гэтага божага стварэння. Чорны.
•••
Божая авечка гл. авечка.
Божая іскра гл. іскра.
Божы дар гл. дар.
Кожны божы дзень гл. дзень.
Свету божага (белага) не бачыць гл. бачыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Цягаць доўга, неаднаразова; пацягаць многа каго‑, чаго‑н. Міленькі мой татачка, колькі ж гэта ён бярвення папацягаў! Каліна. [Галя:] — Колькі я з імі нагаравалася, са сваімі хлопцамі, колькі папацягала ў вайну па лесе ды па балотах... Палтаран. [Жонка:] — Мала Адася папацягалі па астрогах? Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастагна́ць, ‑стагну, ‑стогнеш, ‑стогне; зак.
1. Стагнаць некаторы час. Увярэдзілася, варочаючы калоды ў лесе, маці. Паенчыла, пастагнала з тыдзень і згарэла, як свечка. Грахоўскі. Ладымер з’явіўся дадому сам не свой. Ён пастагнаў у сенцах, паенчыў, пабедаваў і падаўся ў хату. Чорны.
2. перан. Паплакаць, пажаліцца. [Васіль Кузьміч:] — Любіш пастагнаць. Прызнайся, колькі ямак збожжам засыпаў? Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капе́ечны, ‑ая, ‑ае.
1. Вартасцю або цаной у адпу капейку. Капеечная манета. // Які дае малую выгаду, невялікі прыбытак. [Вінгель] меў недзе паблізу тут прыгарадную хату, нейкае капеечнае рамяство ў руках. Чорны.
2. перан. Вельмі дробязны; нікчэмны. Капеечная хітрасць. □ Калі мы падраслі, — Не давала Радзіма заседзецца, Да ўтульных пярын, Да капеечных спраў прысуседзіцца. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капу́снік, ‑у і ‑а, м.
1. ‑у. Разм. Агарод, поле, засаджанае капустай. Маці ў капусніку была, .. капусту палола там. Ставер.
2. ‑у, зб. Разм. Капуснае лісце. Наламаць капусніку. □ Пасярод двара стаяла карова і ела з кучы капуснік. Чорны.
3. ‑а; перан. Вечарынка ў акцёраў, студэнтаў і інш. з самадзеннымі нумарамі жартаўліва-парадыйнага характару.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ква́дра, ‑ы, ж.
Кожная з чатырох фаз Месяца (маладзік, сход, поўня, ветах). Неба ачысцілася ад хмар, выплыў месяц у другой квадры. Гарэцкі. Наста цвёрда вяла падлік святам і строга сачыла за квадрамі месяца. Колас. // перан. Стадыя, фаза, перыяд. Магдалена Прыбыткоўская ўбачыла, што вялікі клопат яе жыцця ўвайшоў у новую сваю квадру. Чорны.
[Ад лац. quadra — чатырохвугольнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няпа́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога не палілі (пра печ). Няпаленая печ. // Такі, дзе не палілі (пра памяшканне). Няўтульна было ў гэтым недагледжаным і няпаленым памяшканні. Лобан. Пакойчык зімою часта быў няпалены, халодны. Арабей.
2. Які не прайшоў абпальвання (пра цэглу). Дыміліся сушыльныя печы. А няпаленую цэглу абвяваў вецер пад нізкімі паветкамі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
о́дум, ‑у, м.
Разм. Стан разважання, засяроджанасці, паглыблення ў сябе, у свае думкі. Часамі.. [Волечку] агортваў одум. Яна думала пра.. [Кастуся] і шкадавала яго. Чорны. Я ішоў у парк і стаяў там, ахоплены одумам. Сачанка. Мы развіталіся з добрым Мацвеем Давідзюком, і я пайшоў дадому, апанаваны такім одумам, ад якога аж галава, здавалася, разломвалася. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паво́дле, прыназ. з Р.
Спалучэнне з прыназоўнікам «паводле» выражае аб’ектыўныя адносіны і абазначае: у адпаведнасці з чым‑н., згодна з якімі‑н. прыметамі. Апісанне Палесся падаецца паводле Я. Коласа. □ Гаварыў.. [Туравец] непаслядоўна, паводле таго, як успамінаў, але гэта не змяншала ўражання ад загада. Мележ. Нізкія, паводле даўжыні сваёй, будынкі стаялі паабапал двара. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)