калаці́ць, калачу́, кало́ціш, кало́ціць; незак.

1. каго-што. Выклікаць дрыжанне чаго-н.; хістаць, трэсці.

Выбухі гармат калацілі горад.

К. яблыкі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго (што). Выклікаць дрыжыкі (пра страх, ліхаманку, холад і пад.).

Мяне калоціць (безас.).

3. каго-што і без дап. Рабіць вобыск (разм.).

4. што. Гатаваць якую-н. страву, размешваючы калатоўкай (разм.).

К. зацірку.

5. перан., каго (што). Выклікаць непрыемнае пачуццё.

Гэта несправядлівасць калоціць мяне.

6. каго-што і без дап. Часта і моцна стукаць; наносіць удары, біць (разм.).

К. кулакамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адрабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак.

1. Адпрацаваць узамен за што-н.

Я адраблю вам на касьбе.

2. Скончыць, перастаць рабіць, працаваць.

Дзед сваё ўжо адрабіў.

3. Папрацаваць, парабіць нейкі час.

Адрабіў два гады.

4. чаго-што. Зрабіць так, каб вярнуць што-н. да ранейшага стану.

Таго, што зробіш, часам назад не адробіш.

5. Стаць непрыгодным для працы; знасіцца ад працяглай работы.

|| незак. адрабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і адро́бліваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 4 знач.).

|| прым. адрабо́тачны, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., каму.

1. каго-што або з інф. Падаць (падаваць) на абмеркаванне як пэўную магчымасць.

П. новы праект. П. пабудаваць мост.

П. чыю-н. кандыдатуру для абмеркавання.

2. што. Запытаць (пытаць), задаць (задаваць).

П. пытанне. П. задачу.

3. каго-што. Даць (даваць) у чыё-н. распараджэнне.

П. свае паслугі.

4. з інф. Патрабаваць, загадаць (загадваць) што-н. зрабіць (рабіць).

П. закончыць пабудову ў тыднёвы тэрмін.

|| незак. яшчэ прапано́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прапано́ва, -ы, ж. і прапанава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; незак. і зак.

1. незак., каго-што. Правяраць стан або якасць каго-, чаго-н., выпрабоўваць.

С. свае сілы.

С. голас.

2. незак., што. Каштаваць што-н., есці што-н. для вызначэння смаку.

С. суп.

3. незак. і (радзей) зак., з інф. Рабіць (зрабіць) спробу выканаць якія-н. дзеянні, здзейсніць што-н.

С. заснуць.

С. узлезці на дрэва.

4. незак. і (радзей) зак., што. Зведваць (зведаць) што-н.

Ён ужо не раз спрабаваў турму.

|| зак. паспрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упо́р, -а і -у, м.

1. -у, гл. уперці (у 3 знач.), уперціся (у 1 знач.).

2. мн. -ы, -аў. Прадмет, месца, у якое ўпіраюцца; падпорка.

Прылегчы на ў. і стрэліць.

У. для ног.

Ва ўпор

1) у непасрэднай блізкасці ад цэлі.

Стрэліць ва ўпор;

2) адкрыта, без хітрыкаў (разм.).

Сказаць ва ўпор;

3) пільна, прама і блізка.

Паглядзець на каго-н. ва ўпор.

Рабіць упор на каго-што або на кім-чым — звяртаць асаблівую ўвагу на каго-, што-н., падкрэсліваць значэнне каго-, чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стро́іць 1, строю, строіш, строіць; заг. строй; незак.

1. што. Разм. Рабіць, майстраваць. Хто цягнуў з лесу жэрдзе для стаўбоў, хто ўвіхаўся з сухастоінаю — ялінаю, апрацоўваючы яе на рубель, хто строіў кассё, хто майстраваў да парога ці да калодкі бабку. Гартны.

2. што. У думках ствараць, намячаць, накідваць (планы, здагадкі і пад.). Каля Гнілога балота пастануць часамі дзядзькі, глядзяць, мяркуюць, праекты строяць. Колас. Вечарамі іншы раз, сабраўшыся сям’ёй за чаем,.. [Кудзіны] строілі планы на будучае, і ў гэтых планах цэнтральнае месца належала ёй, Марынцы. Хадкевіч. / у паэт. ужыв. Да працы ўсе, хто чуе сілу, Пад сцяг Чырвоны, Вольны сцяг! Капайце ворагам магілу, К Камуне стройце вольны шлях. Чарот. // Ладзіць, рабіць (прычоску). Марыйка ўзнімае галаву, падхоплівае рассыпаныя па плячах кучаравыя валасы, падыходзіць да люстэрка і пачынае строіць мудрагелістую прычоску. Ус.

3. што. Разм. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі ўтварае спалучэнне са значэннем дзеяння ў залежнасці ад сэнсу назоўніка. І .. [бродаўцы] ўсе ў адзін мах: — Яўгена!!! — Не трэба хітрыкаў строіць. Баранавых. Над ёю [Марысяй] схілілася і строіла вясёлыя грымасы Ліна. Хомчанка.

4. каго-што. Ставіць у строй (у 1 знач.). Строіць полк.

•••

Смешкі строіць — насміхацца, смяяцца з каго‑н.

Строіць вочкі каму — какетліва паглядваць на каго‑н.

Строіць дурня — прыкідвацца дурнем.

Строіць дурня з каго — выстаўляць каго‑н. дурнем.

Строіць жарты (жарцікі) — жартаваць з каго‑н., насміхацца над кім‑н.

Строіць з сябе каго — прыкідвацца кім‑н., імкнуцца выдаць сябе за каго‑н., кім‑н.

Строіць камедыю — тое, што і ламаць камедыю (гл. ламаць).

Строіць кепікі (кпіны) — смяяцца, пакепліваць з каго.

Строіць міну — тое, што і рабіць міну (гл. рабіць).

стро́іць 2, строю, строіш, строіць; зак., каго-што.

Зрабіць трайным, размясціць, злучыць па тры, у тры разы, у тры столкі. Строіць рады. Строіць ніці. □ [Бадзягін:] — Заўтра ўсе як адзін павінны выйсці на ўборку. Здвоіць, строіць коней і працаваць на жняярках. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подоба́ть несов. быць да тва́ру; быць ва́ртым; нале́жаць; падыхо́дзіць; пасава́ць;

так поступа́ть не подоба́ет так рабі́ць не ва́рта (не да тва́ру);

ему́ подоба́ет заня́ть пе́рвое ме́сто яму́ нале́жыць заня́ць пе́ршае ме́сца;

как подоба́ет як нале́жыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лёпаць ’пляскаць у далоні, апладзіраваць’, ’шлёпаць’ (Сцяшк., ТС), ’рабіць гук далоняй або чым-небудзь плоскім’ (Нас.), ’з шумам біць, ляпаць’ (ТСБМ), лёпнуць ’стукнуць’ (гродз., Сл. паўн.-зах.), ’упасці’ (Ян.), лёпнуцца ’ўпасці задняй часткай цела’ (Нас.; карм., Мат. Гом.), лёпацца ’плёскацца, паласкацца’ (ТС). Укр. палт. льо́пати ’ляпаць, пэцкаць’, рус. арханг., цвяр., пск., разан. лёпнуть ’лёпнуць’, паўдн. ’разбоўтваць што-небудзь распырскваючы’, вяц.рабіць абы-як’. Гукаперайманне, утворанае ад выгуку лёп! ’удар далоняй па мякаці цела’, ’удар чым-небудзь ліпкім’ (Нас.), мсцісл. ’пра пэцканне, мазанне’ (Нар. лекс.). Аб утварэнні гл. Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 60. Сюды ж клец. лёпало, лёпанка ’балабон, пустазвон’ (Нар. лекс.), уздз. лёпалка ’прылада для знішчэння мух’ (Жд. 2), клец. лёпы ’пустая балбатня’ (Нар. лекс.), лёпаўка ’лінейка, раздвоеная з аднаго канца, якая ўжываецца ў гульні «ляшчоткі»’ (Нас.). Са значэннем ’пэцкаць’ звязана тураў. лёпа ’тоўстая, неахайная жанчына’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туры́ць ‘гнаць, прымушаць хутка рабіць што-небудзь, імчаць’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Гарэц., Бяльк., Яўс., Ласт., ТС, Варл., Волк., Растарг.), ‘гнаць, штурхаць’ (Вушац. сл.), ‘везці нешта грувасткае’ (ТСБМ, Кал.), ‘бязмэтна траціць, раскідаць’ (Растарг.), ту́рыць (ту́рытсь) ‘прымушаць, паганяць’ (Шпіл.), ‘гнаць (пра самагонку)’ (Зайка Кос.), ту́ріцьрабіць нешта непрыстойнае’: культура — дзе стаіць, там і туря (ветк., Palaeoslavica, 23, 1, 173), туры́ты ‘гнаць’ (Сл. Брэс., Арх. Вяр.; драг. З нар. сл.), туры́цца ‘гнацца, бегчы следам, даганяючы’ (Рэг. сл. Віц.). Параўн. укр. ту́ри́ти ‘гнаць, выганяць’, рус. тури́ть ‘падганяць, гнаць, пудзіць’, польск. дыял. turać ‘абарочваць, каціць’, каш. tuřëć ‘хутка ехаць’, серб., харв. tȕřiti ‘штурхаць, піхаць, класці’, славен. túrati ‘піхаць, тузаць’, макед. тури ‘пакласці, паставіць’, балг. ту́рям ‘ставіць, класці’. Прасл. *turiti і *turati ‘піхаць, паганяць, гнаць’ без пэўнай далейшай этымалогіі (SEK, 5, 181); паводле Глухака (645), узыходзіць да і.-е. *tour‑, няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мачы́ць, мачу, мочыш, мочыць; незак., каго-што.

1. Рабіць мокрым, вільготным. На аўсе яшчэ не абсохла раса. Яна мочыць і халодзіць ногі. Крапіва. [Чалавек] быў па пояс мокры: з ног мачыла збажына, а зверху адзежына правяла. Чорны.

2. Трымаць што‑н. у чым‑н. вадкім, прамочваць, насычаць вадкасцю, каб надаць адпаведныя якасці, уласцівасці. Ля дзвярэй — лаўка, а побач з ёю — цэбар. У ім мачылі дубцы. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)