насення... (гл. насенне...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «насенне...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: насеннясховішча, насеннявод, насенняводства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надро́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
Разм.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надрабіць 1.
2. Прыробленая, надвязаная да чаго‑н. частка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радые... (а таксама радыя...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да радыеактыўнасці, да радыяцыі, напрыклад: радыебіялогія, радыеізатопы, радыелюмінісцэнцыя, радыелячэнне, радыетэрапія, радыеэлемент.
[Ад лац. radio — выпрамяняю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разьба... (гл. рэзьба...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «рэзьба...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: разьбафрэзерны, разьбарэз, разьбамер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́псавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рапсу; прыгатаваны з рапсу. Рапсавы алей. Рапсавая макуха.
2. Як састаўная частка назваў насякомых. Рапсавы кветкаед.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэзьба... (а таксама разьба...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «разьба» (у 1, 3 знач.), напрыклад: рэзьбанакатны, рэзьбанаразны, рэзьбатакарны, рэзьбашліфоўшчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сорта... (а таксама сарта...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «сорт» (у 1, 2 знач.), «сартавы», напрыклад: сортаабмен, сортаўчастак, сортаабнаўленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хаз, ‑у, м.
1. Спец. Большая тоўстая частка шкуры з крыжа каня.
2. Уст. Лепшы край кавалка тканіны, як у час продажу клалі напаказ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
храма... (гл. хрома...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «хрома...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напрыклад: храмасома, храмасфера.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
храна... (гл. хрона...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «хрона...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напрыклад: храналогія, хранаскоп.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)