Раскабы́рдзіць ’увесці ў злосць’ (Юрч.), сюды ж раскабырдзіцца, раскабырджаны. Параўн. скапу́рыцца, скапы́рдзіцца ’памерці’ (Сцяшк. Сл.), рус. дыял. закопу́рдиться ’тс’, якія Гарачава звязвае з рус. копурять ’капаць, калупаць’, серб. і харв. kopòrati, kopirati, kopàrati ’рухацца, капашыцца, калупацца, рыцца’ < прасл. *kop‑ з r‑пашырэннем (Гарачава, Этимология–1985, 63), пры гэтым, аднак, застаюцца семантычныя цяжкасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раўня́ць ’выроўніваць; параўноўваць між сабой’ (Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ), ітэратыў роўнёва́ць ’тс’ (ТС), параўн. укр. рівня́ти, рус. ровня́ть, ст.-рус. ровняти, балг. равня́. Суадноснае з раўнаць (гл.); паводле Карскага (1, 323), гэта асобныя марфалагічныя ўтварэнні, што магчыма, узыходзяць да розных зыходных форм, параўн. ро́вень: я ровень ёму (ТС) (< *orvьnь?). Гл. роўны (роўня), ровень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ску́ф’я ‘спічастая шапка з чорнага або фіялетавага аксаміту ў праваслаўнага духавенства, манахаў’ (ТСБМ). Стараж.-рус. скуфия, датуецца 1347 г. (Сразнеўскі, 3, 399). Запазычанне праз пасрэдніцтва с.-грэч. σκούφια з іт. scuffia ‘шапка’, якое, відаць, германскага паходжання; гл. Фасмер, 3, 663; БЕР, 6, 815. Для беларускага слова магчыма запазычанне з рус. ску́фья ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сукру́ха ’скруха, смутак’ (Нас.; віц., Шн.), ’пакаянне’ (Нар. Гом.), ’захворванне’ (полац., Нар. лекс.), сукру́шлівы, сукру́шны ’спачувальны’ (ТС). Рус. дыял. сукру́ха ’тс’. Аддзеяслоўны дэрыват з прэфіксам су-, суадносны з назоўнікам крух (гл.), *крушыць ’разбіваць’, параўн. руйнаваць, рус. сокруша́ться ’смуткаваць’. Па фармальных прыкметах і шырокаму распаўсюджанню ў народнай мове не з’яўляецца адаптацыяй запазычання скруха, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суты́ра ’сварка’ (Мат. Гом.), суты́р, суты́рнік ’аматар судзіцца’, сутыра́цца ’цягацца па судах’, суты́ршчына ’цяганіна па судах, судовая спрэчка, прычэпка’ (свір., Ласт.). Параўн. рус. суты́рь ’сварка, непакой’, суты́рить ’спрачацца’. Узыходзіць да прасл. *sǫtorъ ’сутыкненне, трэнне’ (гл. сутарыца) з чаргаваннем галосных у аснове; да семантыкі параўн. рус. суто́рить ’плявузгаць’, гл. Фасмер, 3, 811, 812.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талача́нка ’ружа, шыпшына, Rosa cinnamomea L.’ (маг., Кіс.), рус. смал. талача́нка ’тс’. Паводле Фасмера (4, 15), няяснага паходжання; магчыма, да талакно (гл.) пад уплывам вядомага на той жа тэрыторыі талача́ннік ’талакнянка’ (Кіс.), што звязана з падобнай кансістэнцыяй пладоў ці выкарыстаннем суквеццяў, параўн. навуковую назву ружа кары́чная, рус. роза кори́чная (ад карыца, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́ртар ’у старажытнагрэчаскай міфалогіі — падземнае царства мёртвых’, ’пекла’ (Некр. і Байк.). Укр., рус. та́ртар ’тс’. Стараж.-рус. тарта́ръ, тарътаръ праз ц.-слав. тарътаръ з грэч. Τάρταρος, мн. л. Τάρταρα ’падземная бездань, падземнае царства’. Паходжанне грэчаскага слова невядомае (Фасмер, 4, 25; ЕСУМ, 5, 524–525), але Шантрэн (1095) мяркуе пра ўсходнюю крыніцу запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кліндух ’дзікі голуб’ (Бяльк.). Укр. клинтух, климець ’парода галубоў’, рус. клинтух ’дзікі голуб’. Няясна (ЕСУМ, 2, 460).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Краб ’дзесяціногі кароткахвосты рак, пераважна марскі’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. краб з гал. krab (Фасмер, 2, 362).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вешчаство ’рэчыва’ (КТС), укр. вещество ’тс’ запазычана з рус. вещество < ст.-слав. вещьство (Шанскі, 1, В, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)