Вяршкоўка́ ’дошка (аполак)’ (светлаг., б.-каш., Мат. Гом.); ’дошка ў залежнасці ад таўшчыні’ (Інстр. III). Утворана пры дапамозе суф. ‑оўка ад дзеяслова *вершкаваць, магчыма, запазычанага з рус. уладз. вершковать ’вызначаць расцэнкі на лес у залежнасці ад таўшчыні (вяршаліны і камля)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камлу́к 1 ’дужка ў плеценым посудзе (кашалі), у баране’ (Сцяш.; зэльв., Сцяц.; навагр., свісл., Шатал.), свісл. камлучок ’тс’ (Сл. паўн.-зах.) — у выніку распадабнення б да каблук (гл.).

Камлу́к 2 ’абцас’ (паст.). З рус. каблук ’абцас’ (Сл. паўн.-зах., 2. 390),

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Банда́ж. Рус. банда́ж (з XVIII ст.), укр. банда́ж. Запазычанне з франц. bandage ’павязка, бінт, бандаж’ (да bander ’перавязваць’; франц. дзеяслоў, запазычаны з герм.; аб гісторыі слова гл. Клюге, 48; MESz, 1, 237). Фасмер, 1, 120; Шанскі, 1, Б, 31–32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́ржа. Рус. ба́ржа (з XVII ст.), укр. ба́ржа. Запазычанне з англ. мовы (< англ. barge < франц. barge < італ. barca і г. д.). Падрабязна Шанскі, 1, Б, 43–44. (Фасмер, 1, 126, недакладна тлумачыў як запазычанне з франц. або с.-н.-ням.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бе́здань, бяздо́нне. Аналагічныя ўтварэнні і ў іншых слав. мовах. Параўн. рус. бе́здна, бездо́нный, укр. безодня, польск. bezdeń, чэш. bezdna, ст.-слав. бездъна, балг. бе́здна, серб.-харв. бѐздан і г. д. (да bez + dъno). Гл. Фасмер, 1, 144; Шанскі, 1, Б, 75.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́львар ’фальварак’ (Яшкін). Відавочна, з *фольварк (< польск. folwark < ням., гл. Варш. сл., 1, 759; Брукнер, 124). Праўда, непасрэдны пераход ф > б не вельмі засведчаны (прыклады тыпу ба́са ’кадушка’, басоля ’фасоля’ (гл.) можна тлумачыць і іначай), але іншай магчымасці этымалагізавання, здаецца, няма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́ндар. Рус. бо́ндарь, укр. бо́ндар, бо́днар, польск. bednarz, чэш. bednář. Утварэнне ад *bъdnʼa, *bъdьnь ’бочка’ (< герм. моў), усх.-слав. бо́дня. Першапачаткова боднарь. Праабражэнскі, 1, 36; Фасмер, 1, 192 (там і іншыя, менш пераканаўчыя версіі). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 163.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перамо́ўчка ’момант, калі сабака не падае голасу ў пагоні за зверам’ (б.-каш., Мат. Гом.). З рус. перемітиш ’перапынак у брэху ганчака, які, згубіўшы след праследуемага звера, ненадоўга сціхае, пакуль зноў не возьме след’, якое да пера- і маўчаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарна́біць ’валачы, цягнуць, несці з цяжкасцю’ (Скарбы), сюды ж, магчыма, тарнэ́піць ’валачы, несці, везці’ (карэліц., Нар. сл.). Мажліва, ад тараба́ніць 2 (гл.) з перастаноўкай зычных б (п) і н і пропускам галоснага або з экспрэсіўнай устаўкай з тараніць 3 ’несці’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

борт, -а, М -рце, мн. барты́, барто́ў, м.

1. Бакавая сценка марскога або рачнога судна, самалёта.

Кінуць за б.

Апынуцца (аказацца) за бортам (таксама перан.: аказацца выключаным з якой-н. справы).

2. Сценка кузава грузавога аўтамабіля, адкрытага таварнага вагона і пад.

Барты грузавіка.

3. Левы або правы край адзення (паліто, пінжака і пад.) з петлямі або гузікамі для зашпільвання.

|| памянш. бо́рцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 і 3 знач.).

|| прым. бартавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)