Зваць ’клікаць’. Рус. звать, укр. зва́ти, польск. zwać ’назваць’, палаб. züvĕ ’ён кліча’, чэш. zvati, славац. zvať, славен. zváti, серб.-харв. зва̏ти, балг. зова. Ст.-слав. зъвати ’клікаць, называць’. Ст.-рус. звати ’тс’. Ст.-бел. звати ’тс’ (Скарына). Прасл. zъvati роднаснае літ. žavė́ti ’зачараваць’, лат. zavêt ’замаўляць’, ст.-інд. hávatē ’кліча’, авест. zavaiti ’тс’, якія адлюстроўваюць і.-е. *gʼhau̯‑, *gʼhau̯ǝ‑ ’клікаць’. Покарны, 1, 413; Траўтман, 367; Фасмер, 2, 85; Шанскі, 2, З, 75–76; Махэк₂, 720; Голуб-Копечны, 440; Скок, 3, 666; БЕР, 1, 651.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́рыць ’гнаць’: сонца шчэ вісока, а ён ужо авечкі пурыць дадому (дзярж., Нар. сл.), пурыць ’гнаць хутка’ (Шат.), рус. дыял. пу́рить ’кідаць, закідваць, скідваць; мачыцца’, серб.-харв. пу́рити ’пячы, смажыць; дуць’, чэш. puřiti se ’надувацца’ і пад. Да прасл. *puriti ’пячы, грэць’, што генетычна звязана з аднойз індаеўрапейцах назваў агню, звычайна захаванай у славян у доўгай ступені *руг‑ (гл. пырнік 2 і пад.), выступае таксама ў прыставачных утварэннях тыпу рус. дыял. опу́риться ’надарвацца; стаміцца, перанапрэгчыся’ і пад., гл. Трубачоў, Зб. памяці Талстога, 1, 309.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыдба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго-што і чаго. Набыць, займець што‑н.; нажыць. [Алесь] трымаў каня і цешыўся з таго, што прыдбаў уласную гаспадарку, прыдбаў яе, столькі выцерпеўшы і вызнаўшы. Адамчык. У хаце іх было адзінае на ўсё наваколле піяніна — яго таксама Аксіння Хвядосаўна прыдбала для дачкі. Шамякін. У часе вайны загінула ўся дзядзькава сям’я. Новай ён не прыдбаў... Сачанка.

2. што і чаго. Атрымаць што‑н., авалодаць чым‑н. Прыдбаць вопыт. Прыдбаць пашану. □ Цягаў ён [бацька] гліну, цэглу і каменне, Каб той мулярскі спрыт сабе прыдбаць. Звонак. Цяпер прыдбалі лепшай славы жыццём адноўленым Паставы: народ сваёй паставіў працай патомкам і сабе палацы! Дубоўка. Рыбак з гэтага самага Івана не вельмі што, за ўсё сваё жыццё ён, можа, і злавіў паўдзесятка шчупакоў, але ўсё ж славу сабе прыдбаў шырокую і ведаюць аб ім многія. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хотя́

1. союз хоць, хаця́;

он хотя́ и согласи́лся, но не со всем ён хоць (хаця́) і згадзі́ўся, але не з усі́м;

он учи́лся хорошо́, хотя́ ча́сто боле́л ён вучы́ўся до́бра, хоць ча́ста хварэ́ў;

2. част. хоць; (при выражении опасения и пожелания) хаця́;

э́то ви́дно хотя́ бы из таки́х фа́ктов гэ́та віда́ць хоць бы з такі́х фа́ктаў;

ты хотя́ не заболе́й ты хаця́ не захварэ́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дабудзі́цца, ‑буджуся, ‑будзішся, ‑будзіцца; зак.

З цяжкасцю разбудзіць, прымусіць прачнуцца каго‑н. Дабудзіцца Васілька было не так проста. Ён брыкаўся, нешта мармытаў і ўпарта не жадаў расплюшчваць вачэй. Зуб. Санлівага не дабудзішся, лянівага не дашлешся. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даве́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; заг. даверся; зак., каму-чаму.

Аказаць каму‑, чаму‑н. давер’е, паспадзявацца на каго‑, што‑н. Пеця вырашыў даверыцца камісару. Ён расказаў пра ўсё. Сіняўскі. Пакінем яснасць на чарзе, Даверымся людскому лёсу. Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дадатко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца дадаткам, дабаўкай да чаго‑н. асноўнага. Дадатковая прадукцыя. Дадатковы рэйс. Дадатковыя заняткі. □ Не ведаючы, якую адзнаку паставіць за адказ — не чуў, ці правільны ён — Пётр Пятровіч задаў Міхасю дадатковае пытанне. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяршы́ць, вяршу, вяршыш, вяршыць; незак., што.

1. Рабіць верх, верхнюю частку чаго‑н.; завяршаць што‑н. Вяршыць страху. □ Вось ля гэтага ядлоўцу Ён [партызан] вяршыў з брыгадай стог. Панчанка.

2. Вырашаць, распараджацца. Вяршыць справы. Вяршыць лёсам людзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гібе́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. гібець. Народ не вінават у тым, што ён гібее ў невуцтве. Вінаваты тыя, хто кінуў яго ў цемру, асудзіў на фізічнае, маральнае і інтэлектуальнае гібенне. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзеравяне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў цвёрдым, як дрэва; ператварыўся ў драўніну. // перан. Анямелы, здранцвелы. // перан. Нерухомы, застылы.

2. перан. Безуважны, абыякавы да навакольнага. Піліпчык прабадзяўся тут [у родным кутку] чатыры дні і здавалася, што ён быццам адзеравянелы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)