Куко́біць ’песціць, даглядаць’ (Нас., Бяльк., Яруш., Касп., Кос., Гарэц., Др.-Падб., Шн.). Бел. кукобіць ад кукобау якое ўтворана па мадэлі худы > худоба, што дае права на рэканструкцыю *кук ’той, хто даглядае, песціць’. Гэта адпавядае літ. kaukas ’дамавік (дух, які прыносіць дабро дому)’ (гл. Тапароў, J–К, 293). Становіцца зразумелым і значэнне кукобіцца ’гняздзіцца’ (’быць звязаным з домам’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кікімо́ры ’чалавекападобныя істоты, нячысцікі жаночага полу’ (Нік., Няч.). Звычайна гэта слова разглядаецца як складанае. Першая частка да прасл. kyka, kykati або літ. kaũkas ’чорт’ (Бернекер, 1, 676; Фасмер, 2, 231), а другая — прасл. mora (серб.-харв. мо̀ра ’начная пачвара’, славен. móra ’тс’, чэш. můra ’тс’, польск. mora ’тс’ (Бернекер, 2, 76; Фасмер, 2, 232). Вельмі праблематычна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабу́ніць ’набліжацца’, ’запрашаць’, ’угаворваць’ (ашм., КЭС), ’дагаджаць, ліслівіць’, ’прывабліваць, мілаваць’ (Сл. паўн.-зах.) і лабу́ніцца ’схіляцца лбом да чаго-небудзь, лезці куды-небудзь’ (Нас.), ’заляцацца, падмазвацца’ (Др.-Падб., Гарэц.), падлабуніцца ’падлашчыцца, падлізацца’ (Нар. сл.). Балтызм. Параўн. лат. labināt ’задобрываць, песціць’, літ. lãbinti ’вітаць, кланяцца’, ’дагаджаць’ (Вяржбоўскі, 463–465; Грынавецкене і інш., LKK, 1975, 16, 181; Лаўчутэ, Балтызмы, 55).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абія́к, абіякі ’абутак на драўлянай падэшве’ (Сцяшк., Жд.), відаць, да а‑бій‑ак, гл. біць. Параўн., аднак, Чэкман, Baltistica, VIII (2), 1972, 151–152, які бачыць тут кальку з літ. apmuštìniai, apmuštìnes ’клумпы, драўляны абутак, абабіты скурай’. Даслоўны пераклад літоўскага слова ’абабітыя’. Гэта версія, відаць, больш верагодная. У яе карысць сведчыць лінгвагеаграфія. Польскі адпаведнік obijaki, obijańce толькі на Аўгустоўшчыне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Драбі́ць ’драбіць’ (БРС, Сл. паўн.-зах.). Рус. дроби́ть, укр. дроби́ти, польск. drobić, чэш. drobiti, балг. дробя́, ст.-слав. дробити. Прасл. *drobiti ’драбіць і да т. п.’ Лічыцца роднасным з гоц. gadraban ’выдоўбваць, высякаць’. Фасмер, 1, 539; Бернекер 1, 226; Трубачоў, Эт. сл., 5, 119. Слаўскі, 1, 166 (услед за Махэкам) непераканаўча звязвае слав. слова з літ. trapùs ’ломкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыл, дыло́к ’самая мяккая мука пры сеянні, парашок’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 200–201), як і рус. дыл ’пыл, якое-н. расцёртае ў парашок рэчыва’, дыль ’мучное, хлебнае, крухмальнае рэчыва ў збожжы’, роднаснае літ. dūlis ’туман, пара’, dùlkė ’пылінка’: да і.-е. *dhū̆‑l‑ (Трубачоў, там жа, не згаджаецца з тлумачэннем Абаева: параўнанне з асец. формамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыхце́ць1 ’пахнуць’ (БРС, Сл. паўн.-зах.), ’смярдзець’ (Сл. паўн.-зах.). Паходзіць з прасл. *dyxъtěti (дзеяслоў з экспрэсіўнай суфіксацыяй ‑ъtěti, роднасны *dyxati ’дыхаць’). Параўн. укр. дихті́ти, чэш. dychtěti, балг. дихтя́ (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 200).

Дыхце́ць2 ’уздувацца; няшчыльна прылягаць’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. мяркуе, што гэта запазычанне з літ. diktė́ti ’набракаць, набрыньваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пане́бнік ’перакладзіна ў кроснах, да якой прывязвалі чапелкі’ (ТС, Мат. Гом.), панебнік, панебніца ’тс’ (Бяльк.), паднебныс, панёбіч, панебніца. Дэрываты ад нёба (гл.). Аналагічна ў іншых слав. мовах у розных значэннях: рус. понёбо ’неба (у роце); скляпенне ў рускай печы’, понёбница ’дах, навес над варотамі’, чэш. літ. podnebi ’надвор’е’, дыял. ’неба ў роце’. Пэўнай семантычнай паралелі няма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасо́йта, посайка (паўн.-усх., гродз., дзятл.) ’перавязь вядра’, іўеў. ’пятля, якую надзяваюць цялятам і каровам на шыю’, свісл. ’вяровачка для звязвання чаго-н.’, ст.-бел. сойт, ст.-польск. seyt ’вяроўка для прывязвання скаціны’ (1759 г.). Літуанізм. Параўн. літ. pasaitas, pasaitas ’прывязь, перавязь’, ’дужка вядра’ (Станкевіч, Калосьсе, 1938, 4, 172–175; Непакупны, Kalbotyra, 1974, 25 (2), 76; Лаўчутэ, Балтизмы, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патрушчэ́ліць ’паламаць у многіх месцах’ (в.-дзи.., Сл. ПЗБ). Паводле пашырэння можна аднесці да балтызмаў, — параўн. літ. triušketi ’хрусцець’. Не выключана магчымасць растлумачыць паходжанне на слав. глебе: параўн. рус. труск ’трэск, хруст; сухое галлё’, ст.-рус. трускъ ’трэск’, які Фасмер (3, 110) лічыць глухім варыянтам лексемы друзг > дру́згаць (гл.)/ Суфікс ‑эл‑ з экспрэсіўным значэннем шматразовага дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)