праара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што.

1. Апрацаваць плугам; узараць. // Зрабіць плугам. Праараць разору.

2. і без дап. Араць некаторы час. Праараць да вечара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагаблява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

1. Выгабляваць усю паверхню чаго‑н.

2. Зрабіць гэблем палоску ў чым‑н.

3. і без дап. Габляваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панасяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Зрабіць вялікую колькасць насечак на чым‑н. Панасякаць напільнікі.

2. чаго. Насячы, ссячы вялікую колькасць чаго‑н. Панасякаць жэрдак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напасле́дак, прысл.

Пад канец, завяршаючы што‑н. Сказаць напаследак. Зрабіць напаследак. □ Вальс гарманіст пакінуў напаследак. Васілевіч. Журавінка чакаў, што ж скажа начальнік напаследак, усё агледзеўшы. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насме́лую, прысл.

Смела, не баючыся. Рабіць насмелую. □ Як зрабіць, каб у хаце можна было вольна дыхаць, каб насмелую можна было сказаць звонкае і вясёлае слова. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паружо́віць, ‑жоўлю, ‑жовіш, ‑жовіць; зак., каго-што.

Зрабіць ружовым. Шчокі.. [Веры Антонаўны] паружовіў мароз, але твар усё роўна выглядаў знясіленым, ды і ўся яна была як вымачаная. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няшко́дны, ‑ая, ‑ае.

Які не з’яўляецца шкодным. Няшкодная вытворчасць. // Які не здатны зрабіць каму‑н. шкоды. Калі быў цвярозы, айчым здаваўся маўклівым і няшкодным чалавекам. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разры́ць, ‑рыю, ‑рыеш, ‑рыю; зак., што.

Рыючы, раскідаць, развярнуць. Свіння разрыла двор. □ Дзік разрыў бурты бульбяныя. Караткевіч. // Разграбаючы (зямлю, снег і пад.), зрабіць паглыбленне. Разрыць яму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскалупа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Калупаючы, разадраць, зрабіць дзірку ў чым‑н. Варанецкі выламаў дручок, раскалупаў засохлую твань і выцягнуў пусты гумавы бот. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак., што.

Спец. Зрабіць (рабіць) таксацыю (у 1 знач.) чаго‑н.; вылічыць (вылічаць) плату за што‑н. Таксаваць заработную плату.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)