насто́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для стала, прыстасаваны для таго, каб быць на стале. Настольны гадзіннік. Настольнае шкло. Настольныя гульні. □ Настольная лямпа пад блакітным абажурам асвяціла пакойчык. Хадкевіч.
2. перан. Які заўсёды патрэбны, а таму знаходзіцца побач, пад рукамі (пра кнігі, дапаможнікі). Настольнай кнігаю гімназіста [М. Багдановіча] становіцца і слоўнік Насовіча. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паса́дачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пасадкі раслін. Пасадачны сезон. // Прызначаны для пасадкі. Пасадачная бульба.
2. Які служыць для пасадкі (у 3 знач.). Пасадачная платформа.
3. Які служыць для пасадкі лятальнага апарата. Пасадачнае поле. Пасадачны знак.
4. Спец. Які мае адносіны да пасадкі дэталей у тэхніцы. Пасадачная адтуліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўто́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які робіцца, адбываецца другі раз. Рашчэня нямала пастараўся і праявіў вынаходлівасці, каб правесці камісію міма трактара, які заставаўся для паўторнага рамонту. Шамякін. Галавач звярнуўся ў выдавецтва з просьбай, каб яму далі кнігу Хадыкі на паўторную рэдакцыю. Хведаровіч.
2. Прызначаны для паўтарэння чаго‑н. (засвоенага, пройдзенага). Паўторныя практыкаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́крыўка, ‑і, ДМ ‑крыўцы; Р мн. ‑крывак; ж.
1. Кавалак тканіны або іншага матэрыялу, прызначаны для пакрывання чаго‑н. Іліко падышоў да стала і зняў з яго вялікі кошык. На дне, пад цыратавай покрыўкай, нешта было. Самуйлёнак.
2. Рызінавы чахол, які надзяваецца на камеру; пакрышка.
3. Тое, што і накрыўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рыбы, уласцівы ёй. Рыбныя запасы. Рыбны пах. // Звязаны са здабычай, продажам, купляй, развядзеннем, апрацоўкай і пад. рыбы. Рыбны рынак. Рыбная гаспадарка. Рыбная прамысловасць. // Прызначаны для рыбы. Рыбная тара. // Прыгатаваны з рыбы. Рыбны суп. Рыбныя катлеты.
2. Багаты рыбай. Рыбнае возера. Рыбнае месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
святлі́ца, ‑ы, ж.
Уст. Светлы, чысты пакой у хаце, прызначаны звычайна для прыёму гасцей. Гэтая прасторная святліца з мноствам фікусаў, аганькоў, руж, пальмаў, якімі былі застаўлены ўсе вокны і палавіна падлогі, і была кватэрай Сашы. Шамякін. Пасядзела на кухні ў кутку з дзіцём я — не пусцілі ў святліцу бацькі. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́ня, ‑і, ж.
1. Участак вадаёма, прызначаны для лоўлі рыбы закідным невадам. Люблю твае, Нарач, затокі і тоні. Танк. Хадзіў бы на тоні па возеры Нарач, І золак страчаў, і душою мужнеў. Лужанін.
2. Адзін закід невада, а таксама ўлоў ад аднаго закіду. Толькі што .. [мужыкі] выбралі рыбу з апошняй тоні. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпале́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шпалеры, шпалераў (у 1, 2 знач.), прызначаны для шпалераў. Шпалерная фабрыка. // Які з’яўляецца шпалерай, шпалерамі. Шпалерны дыван. Шпалерная папера.
2. Звязаны з вырошчваннем сельскагаспадарчых і садовых культур пры дапамозе шпалераў (у 3 знач.). Шпалернае садаводства. // Які вырошчваецца пры дапамозе шпалераў. Шпалерныя культуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шы́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шыны (у 1, 2 знач.); прызначаны для вырабу шын. Завод будуюць людзі шынны. Смагаровіч.
2. Спец. Які мае адносіны да шыны (у 3 знач.), робіцца, накладваецца з дапамогай шын. Шынная павязка.
3. Спец. Які складаецца з шын (у 4 знач.). Шынная магістраль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шырокаэкра́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае шырокі экран. [Рэпнік:] — Ты ведаеш, я прыехаў, дык тут усяго нейкіх пару дамоў было. Увесь горад у зямлі быў, у падмурках. А цяпер, бачыш, як раздаўся, вырас. Шырокаэкранны кінатэатр, універмаг, тэхнікум. Кудравец. // Які зроблены, прызначаны для шырокага экрана. Шырокаэкраннае кіно тыпу «Сінерамы», бясспрэчна, мае добрую будучыню. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)