пазамята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Змесці, сабраць у адно месца ўсё, многае. Пазамятаць смецце ў кут.

2. Занесці, засыпаць (снегам, пяском і пад.) усё, многае. Пазамятаў снег усе ранейшыя сцежкі, што былі на дварэ. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Абабіць ударамі ўсё, многае. Паабіваць ігрушы палкай. Паабіваць снапы цапамі.

2. Пашкодзіць паверхню чаго‑н. у многіх месцах. Паабіваць пальцы.

3. Пакрыўшы, абцягнуўшы чым‑н., абабіць усё, многае. Паабіваць мэблю плюшам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

1. Абчысціць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. боты ад снегу.

2. Абакрасці ўсіх, многіх (разм.).

За некалькі дзён паабчышчалі многія хаты ў наваколлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пааскуба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і пааску́бваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго (што). Аскубваючы, ачысціць ад пер’я.

П. курэй.

2. што. Абраўнаваць граблямі ўсё, многае.

П. вазы з саломай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панакіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і панакі́дваць, -аю, -аеш, -ае, -аны; зак.

1. чаго. Накідаць многа чаго-н.

П. смецця на падлогу.

2. што. Накінуць, уздзець адно за другім усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паскрэ́бці, -рабу́, -рабе́ш, -рабе́; -рабём, -рабяце́, -рабу́ць; -ро́б, -рэ́бла і -рабла́; -рабі́; -рэ́бены; зак.

1. што. Аскрэбці ўсё, многае.

П. ўсю моркву.

2. каго-што і без дап. Скрэбці некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перагры́зці, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; -ы́з, -зла; -зі; -зены; зак., каго-што.

1. Грызучы, раздзяліць на дзве часткі.

П. вяроўку.

2. Пагрызці ўсё, многае.

|| незак. перагрыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перачаса́ць², -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чашы́; -часа́ны іэ́саны; зак., што.

1. Абчасаць, пачасаць усё, многае.

П. усё бярвенне.

2. Абчасаць нанава.

П. дошку.

|| незак. перачэ́сваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазаве́йваць, ‑ае; зак., што.

Завеяць, засыпаць усё, многае. Снег пазавейваў дарогі. Пазавейвала хаты пяском.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазагаро́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Загарадзіць усё, многае. Пазагароджваць сады. Пазагараджваць дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)