◎ Казёлак, казёлкі ’расліна Ranunculus acer’ (Касп.). Самастойнае вытворнае ад казёл і суфіксам ак(‑ок) (улічваючы месца націску, не выключаны польскі уплыў). Магчыма, толькі лакальная адаптацыя (словаўтваральная) больш шырока вядомага козелец, гл. там і этымалогія.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разгара́чыцца ’раскірачыцца’, разгара́ка ’раскірака’ (слонім., Нар. словатв.), розґара́ґа ’скрыўлены ад хваробы чалавек’ (драг., Нар. лекс.), разгіра́чыцца ’шырока расставіць ногі’ (ваўк., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), ’расхінуцца’ (Сцяшк.). Не зусім яснае слова. Хутчэй за ўсё, гэта фанетычны варыянт слова раскара́чыцца ’шырока расставіць ногі’, раскара́ка ’чалавек з няўклюдна расстаўленымі нагамі’, ’нешта няўклюднае, нязграбна выгнутае, растапыранае’ (гл.) са зменай к — г у інтэрвакальным становішчы. Сюды ж розґірэ́йда ’чалавек вуглаваты, няскладны, з крывымі нагамі’ (драг., Нар. лекс., пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 271), разґірэ́ка ’раскірэка’ (ваўк., Сл. ПЗБ), разгірэ́ня ’разявака’ (Сцяшк.), разгірэ́к ’беспарадак’ (Юрч. СНЛ). Гл. разгірака.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галду́нка ’вядзьмарка’ (Шатал.). Відавочна, дыялектная змена слова *коядунка. Параўн. рус. колду́н, колдова́ть (аб рус. слове гл. Фасмер, 2, 287–288). А ці не запазычана галду́нка (< *колдунка) проста з рус. мовы (дзе колду́н і яго вытворныя вядомы вельмі шырока)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шырэ́ць, ‑эе; незак.
Станавіцца больш шырокім па тэрыторыі. За вёскай.. [возера] яшчэ больш шырэе, разыходзіцца на два рукавы, потым зноў зліваецца. Ваданосаў. // Шырока прасцірацца. Ад воклічаў зямля калышацца, Шырэе даль, святлее шыр. Астрэйка. Гляджу і гляджу, як шырэюць прасторы, Направа, налева граніцы няма... Тарас. // перан. Расці колькасна, духоўна. Шырэюць бальшавіцкія рады. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Адчупрыжыць ’выставіць (напаказ)’ (Касп.). Відаць, адносіцца да шырока распаўсюджанай у славянскіх мовах экспрэсіўнай кантамінацыйнай групы слоў з агульным значэннем ’казырыцца, задавацца’, параўн. польск. czupyrzyć się ’задавацца’, чэш. čepyřiti, в.-луж. šepjerić so, славен. čeperiti se і інш. Гл. чапурыцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́верза ’інтрыга, падколы’ (БРС, ТСБМ). Статус літар. слова няясны (ТСБМ цытуе Хадкевіча), выглядае русізмам. У гаворках адзначана анкетай Жакавай (гл. каверзня). Магчыма, яно вядома больш шырока. У формах каверзь ’лухта’, каверза ’паклёп, брахня’ слова сустракаецца ў Вілейскім р‑не.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калчачэ́я ’месца, дзе збіраюцца людзі, дзе гуляюць дзеці’ (слаўг., Яшк.). Утворана з талчачэя ’тс’, фанетычная трансфармацыя, відаць, не без уплыву наступных ‑ч‑. Талчачэя, у сваю чаргу, таксама лакальна абмежаванае (слаўг.), параўн. больш шырока вядомае рус. толчея ў падобным значэнні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нахла́шч ’наросхрыст, шырока, размашыста’ (калінк., З нар. сл., Сцяшк.): Нарашчыняў нахлашч дзверы (Місько); сюды ж нахляшч ’насцеж’ (Сцяц.), што дазваляе звязаць названыя словы з дзеясловам хлястаць ’біць наводмаш’, параўн. Дзверы атхляшчыў (Сцяц.), з іншым вакалізмам — хлыстиць, хласціць ’біць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раскірэ́ка (раскире́ка) ’крываногі’ (Нас., Касп., ТСБМ), раскіра́ка (рыськіра́ка) ’тс’ (Бяльк., Сл. ПЗБ). Дыялектна абмежаваны фаналагічны карэлят, магчыма, пад балтыйскім уплывам, параўн. раскірэ́йда ’тс’ (Варл.), да раскара́ка (гл.). Дэвербатыў ад раскірэ́чыць ’шырока расставіць ногі’ (Нас.), раскіра́чыцца ’тс’ (Ян.) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разя́віцца, разяўлюся, разявішся, разявіцца; зак.
Разм. Шырока раскрыцца (пра рот, пашчу). Твар у пасажыра выцягнуўся, смешна разявіўся рот, але ніхто на гэта не ўсміхнуўся, ніхто нават не звярнуў увагі. Васілёнак. // Шырока раскрыць рот (пра чалавека). З дзіву — аж разявіўся [паліцай]: што мы за такія? Таўлай. Як выскачыў з залы «Салавей», не захацеўшы быць «панскім салаўём», усе госці разявіліся ад дзіва. Бядуля. // перан. Груб. Сказаць што‑н., гаркнуць. — Ну куды так маеш рупіцца? Сёння ж нядзеля... — разявіўся і Джвучка. Пташнікаў. // перан. Уставіцца вачыма, позіркам, разглядаючы каго‑, што‑н. — Што за гармідар тут? — накінуўся .. [містэр Крукер] на грузчыкаў. — Тыя маўчалі, пазіраючы на яго спадылба і мімаволі сціскаючы кулакі.. — Ну, ты чаго разявіўся на мяне? — тыцнуў ён палкай у грудзі аднаго з грузчыкаў. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)