узвышэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. узвышаць — узвысіць і узвышацца — узвысіцца.
2. Пляцоўка або памост, які ўзвышаецца над зямлёй, падлогай. [Таццяна] не бачыла .. нічога, акрамя дзвюх аднолькавых чырвоных трупаў на ўзвышэнні. Васілёнак. І вось на ўзвышэнне ўзышоў афіцэр і зычным голасам пачаў чытаць рашэнне суда. Мальдзіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расстано́вка ж.
1. (действие) расстано́ўка, -кі ж.;
расстано́вка зна́ков препина́ния расстано́ўка зна́каў прыпы́нку;
2. (пауза) разг. прыпы́нак, -нку м.;
чита́ть с расстано́вками чыта́ць з прыпы́нкамі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Бэ́каць ’чытаць па складах’ (Сцяц., Шат.) (аб авечках; Янк. II, ДАБМ, 894), бэ́чыць (аб казе, баране; Бесар.); ’плакаць, капрызіць’ (Сцяшк. МГ, Янк. Мат.). Рус. бе́кать, укр. бе́кати, польск. bekać, beczeć, чэш. bekati, bečeti, серб.-харв. бе́чати ’бэкаць’. Ад гукапераймальнага выклічніка бэ (рус. бе, укр. бе; таксама і ў іншых мовах: лат. bę̃, грэч. βῆ, ням. bäh і г. д.). Бернекер, 48; Слаўскі, 1, 29; Фасмер, 1, 146.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
малапісьме́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не ўмее добра пісаць і чытаць. Малапісьменны, але разумны.. рабочы хутка рабіўся цвёрдым прыхільнікам сацыял-дэмакратаў. Мурашка. Са школьнай праграмы.. [Бярвенскі] сёе-тое ведаў, а наогул быў малапісьменны. Колас.
2. Выкананы недастаткова пісьменна, з памылкамі. Большасць пратаколаў напісана малапісьменным почыркам, сваёю хатняй мовай. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павуча́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. павучаць.
2. Парада, настаўленне. Асабліва безуважным быў Грышка да дзедавых павучанняў, калі недзе яго чакалі сябры... Паслядовіч. — Другі раз, перш чым сказаць што, падумай, — папярэдзіў [Валодзю] Паўлік, які любіў чытаць хлопцам павучанні. Рунец.
3. Пропаведзь, прамова, якія ўтрымліваюць павучальныя парады. Сказаць павучанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэлефанагра́ма, ‑ы, ж.
Службовае паведамленне, тэкст якога дыктуецца па тэлефоне і запісваецца пры прыёме. [Тэлефаністу] ўжо надаела .. кожную гадзіну прымаць тэлефанаграмы. Чорны. // Папера з такім паведамленнем. Ігнат узяў павестку, пачаў чытаць: «Згодна тэлефанаграме з ваенкамата Вы абавязаны з’явіцца заўтра, г. зн. 16.7, к 11 гадзінам раніцы на прызыўны пункт». Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыдзі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Папрок, заўвага, абвінавачанне, зробленае без дастатковых падстаў. Аднак і гэтую рахманую газету царскія чыноўнікі заціскалі рознымі прыдзіркамі, прыгняталі штрафамі. Колас. — А я думаю, таварыш Собіч, што гэта проста прыдзірка. Няма ў нас зладзеяў! Скрыган. // Крытычныя адносіны да чаго‑н. Чытаць раман з прыдзіркай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слібізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што і без дап.
Разм. Чытаць марудна, па складах. У хаце было цемнавата, і палкоўнік слібізаваў па літарах, не могучы іх звязаць у адно цэлае. Сабаленка. Калі дома быў стары, ён заўсёды першым браўся за пісьмо, надзяваў акуляры і, слаба разбіраючы сынаў почырк, слібізаваў кожнае слова. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
услы́х, прысл.
Уголас, каб было чутно іншым. Чытаць услых. □ — Ну вось. У добры шлях, — услых пажадала Таня і зайшла ў вагон. Даніленка. Надыходзілі экзамены, выпускнікі ўслых марылі аб будучым, сачылі за аб’явамі ў газетах, выбіралі навучальныя ўстановы. Чарнышэвіч. «Я — камуніст», — думаў.. [Вася] з нейкай асаблівай яснасцю і прашаптаў услых гэтае гордае слова. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Ахвары́цца ’?’, параўн. у Дуніна–Марцінкевіча: «Пад каньмі аж зямля стоніць // «Ахварысь, падзі!» — крычыць…» Няясна. Магчыма, сапсаванае пры рэдагаванні: ахварысь нагадвае польск. foryś (forytarz) < ням. Vorreiter (Брукнер, 126) ’фарэйтар’, якое магло б пры адаптацыі даць хворысь або хвары́сь (з пераносам націску) ’фарэйтар’; тады прыведзены вышэй сказ трэба было б чытаць: «Пад каньмі аж зямля стоніць // А хварысь «Падзі!» крычыць…» Параўн. укр. палес. хво́рищь ’служка, якога саджалі вярхом на каня ў запрэжанай чацвёрцы коней’ (Лысенка, СПГ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)