белаэмігра́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Удзельнік контррэвалюцыйнай барацьбы супраць Савецкай улады, які ў першыя гады пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі выехаў з Савецкай Расіі за граніцу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзекабры́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Удзельнік рускага дваранскага рэвалюцыйнага руху, які выліўся 14 снежня 1825 г. ва ўзброенае паўстанне супроць самадзяржаўя і прыгоннага права.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
франдзёр, ‑а, м.
1. Гіст. Удзельнік фронды (у 1 знач.).
2. перан. Кніжн. Тон, хто франдзіруе, выказвае незадаволенасць чым‑н. Косця — франдзёр увогуле. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Партыза́н ’удзельнік узброенай барацьбы, якая вядзецца атрадамі народных мас на акупіраванай тэрыторыі’ (ТСБМ). З рус. партиза́н ’тс’, якое праз ням. Partisan або франц. partisan ад італ. partigiano ’прыхільнік’ (гл. Фасмер, 3, 209).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вясе́льнік, ‑а, м.
Разм. Удзельнік вяселля (у 1, 2 знач.). Другі ўжо дзень шумела цыганскае вяселле. І гэта мужчыны-вясельнікі проста ехалі да ракі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апалчэ́нец, ‑нца, м.
Удзельнік, баец апалчэння. Парадзелі рады апалчэнцаў, шмат было забітых, багата параненых, аднак полк трымаўся, не адступаў. Гурскі. Апалчэнцы ўліліся ў рэгулярныя войскі. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэса́нтнік, ‑а, м.
Баец дэсантных войск, удзельнік дэсанта. Скінуць на парашутах дэсантнікаў. □ У адзінаццаць гадзін.. [батальён] ужо вёў першы бой, акружаў варожых дэсантнікаў. Мележ. // Ваеннаслужачы дэсантных войск.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вясе́льнік ’запрошаны на вяселле госць’ (КТС, Я. Брыль, С. Александровіч, шчуч. Сцяшк., лельч., Мат. Гом.), драг. выси́лнык ’удзельнік вяселля’ (Клім.). Утворана ад прым. вясе́льны (гл.) і суф. ‑ік. Параўн. таксама польск. weselnik, чэш. veselník ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
інсурге́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Уст. Удзельнік узброенага паўстання супроць урада; паўстанец. Інсургенты атрадам у пяцьдзесят шабель і дзвесце штыкоў і кос групаваліся ў Звярынскіх лясах. Караткевіч.
[Ад лац. insurgens, insurgentis — які паўстае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экскурса́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Удзельнік экскурсіі (у 1 знач.). Не экскурсантам, а салдатам, Абпаленым агнём баёў, З гранатамі ды аўтаматам На дах рэйхстага я ўзышоў. Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)