галасі́ць, ‑лашу, ‑лосіш, ‑лосіць; незак.

1. Голасна плакаць, прыгаворваючы (пры выражэнні гора, крыўды і пад.). Раманіха, схапіўшыся рукамі за галаву, галасіла: — А сын ты мой... А што ж з табой зрабілі. Чарнышэвіч. [Сястра].. павісла мне на грудзі і галосіць: «Казічак, братка!». Васілевіч.

2. што і без дап. Уст. Выконваць абрадавыя песні-плачы (звычайна ў час пахавальнага ці вясельнага абрадаў). Галасіць на магіле.

3. Абл. Голасна крычаць, аднастайна выкрыкваць што‑н. — Тхор! Тхор! Дзяржы яго! — галосіць, Гарачка дзядзьку так і носіць, Бяжыць, тхара ён даганяе. Колас.

4. перан. Ствараць гукі, падобныя на галашэнне. Галасіла ў сотню труб Над чарапічным дахам замець. Танк.

•••

Голасам галасіць — гучна, з енкам і выкрыкамі плакаць (ад болю, вялікага гора і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кава́ць, кую, куеш, куе; куём, куяце; незак., што.

1. Ударамі молата або ціскам апрацоўваць распалены метал, надаваць яму патрэбную форму. Каваць жалеза. // Вырабляць каваннем. Заўсёды ля .. кузні шмат народу: падкоўваюць коней, куюць нарогі. Бядуля.

2. перан. Настойлівай працай, вялікімі намаганнямі ствараць што‑н., дамагацца чаго‑н. Каваць перамогу. □ — Табе, Міхась, ужо вядома, Што нашы людзі мір куюць, На рыштаваннях, на варштатах, У інстытутах, у брыгадах. Корбан. Людзі самі, сваімі шчырымі рукамі, куюць сваё шчасце, робяць вясну на зямлі! Бялевіч.

3. Падкоўваць, акоўваць. Каваць колы. □ У наступныя дні ён вадзіў у саўгасную кузню каваць кон[ей]. Чорны.

4. Закоўваць (у кайданы і пад.). Так і павялі таварыша Васіля.. Каваць не пасмелі, каб не выклікаць цікаўнасці людзей. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фармірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

1. Выпрацоўваць у каго‑н. адпаведныя рысы характару, светапогляд і пад. Фарміраваць характар. □ Час фарміруе людзей, але, хочаш ці не хочаш, людзі адказваюць за час. Карпаў. Не прафесія, якая б рамантычная яна ні была, фарміруе паэтычны талент. «Полымя».

2. Арганізоўваць, ствараць (калектыў, установу і пад.). Фарміраваць у рад. Фарміраваць кабінет. // Арганізоўваць вайсковае падраздзяленне, камплектуючы людзьмі і матэрыяльнай часткай. У кашарах узнік адпраўны пункт. Тут выдавалі зброю, фарміравалі атрады, прызначаліся камандзіры. Мікуліч. [Уладзік Каржакевіч:] — Паны конніцу фарміруюць, добра плацяць. Крапіва.

3. Састаўляць (поезд), счэпліваючы ў адпаведным парадку вагоны. Варта было паглядзець на .. [Віталя] ў тыя хвіліны, калі ён фарміраваў ці расфарміроўваў таварныя саставы, што бесперапынна прыбывалі на вузел. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чалаве́к, -а, мн. лю́дзі, -е́й і (у спалучэнні з колькаснымі словамі) чалаве́кі, чалаве́к, чалаве́кам, чалаве́камі, (аб) чалаве́ках, м.

1. Найбольш развітая жывая істота, якая валодае мысленнем і маўленнем, здольнасцю ствараць прылады працы і мэтанакіравана іх выкарыстоўваць.

Сучасны ч.

Ч. — разумная істота.

2. Муж; мужчына (разм.).

Пражыла жанчына са сваім чалавекам доўгае жыццё.

3. Асоба, якой уласцівы высокія маральныя і інтэлектуальныя якасці.

З яго будзе ч.

Жыццё зрабіла з яго чалавека.

4. Ужыв. ў знач. займенніка: ён, нехта, той.

Ч. не аглянецца, як міне год.

Трэба ратаваць чалавека.

5. У часы прыгоннага права: дваровы слуга, лакей, а пазней — афіцыянт, слуга ў тракціры, рэстаране (уст.).

|| памянш.-ласк. чалаве́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1 знач.).

|| прым. чалаве́чы, -ая, -ае (да 1 знач.)

Божы чалавек (уст.) — старац.

Добры чалавек — ласкавы зварот да незнаёмага.

Малады чалавек — зварот да маладога мужчыны або мужчыны маладзейшага ўзросту.

|| прым. чалаве́чы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Чалавечая постаць.

Чалавечыя слабасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пра́віць1 ’маючы ўладу ў сваіх руках, кіраваць чым-небудзь’, ’адпраўляць імшу’ (ТСБМ, Мік.), ’кіраваць (лейцамі)’ (Сл. рэг. лекс.), ’выконваць, рабіць’: правіць гаспадарку (Байк. і Некр.), ’рамантаваць, папраўляць (недахопы, памылкі)’ (ашм., Стан.; Гарэц.). Рус. пра́вить ’кіраваць; выпраўляць; адпраўляць царкоўную службу’, укр. правити ’рабіць, выконваць, выпраўляць; адпраўляць царкоўную службу’, ст.-рус. правити ’кіраваць; выконваць; адпраўляць (імшу)’, польск. prawić ’адпраўляць (імшу)’, серб.-харв. пра̀вити ’рабіць; ствараць’, балг. пра́вя ’рабіць’, макед. прави. Прасл. *praviti < pravъ (гл. правы) (Махэк₂, 481).

Пра́віць2 ’гаварыць’ (Шат.; воран., астрав., віл., беласт., драг., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.; паст., ДАБМ, камент., 916), ’сцвярджаць, паўтараць адно і тое ж’ (ашм., Стан.). Польск. prawić ’тс’; у гэтым значэнні дзеяслоў вядомы яшчэ ў чэш. (praviti), славац. (vypávať, rozprávať) і славен. (praviti). Брукнер (435) выводзіць з правіць1, але Махэк₂ (481) аддзяляе яго ад правіць1, таму што не бачыць семантычнай сувязі паміж імі і параўновае з хец. palvāi ’тс’. Няпэўна. Хутчэй за ўсё. ад *pravъ (гл. правы ў другасным значэнні ’які мае рацыю; правільны’), параўн. сваё правіць ’даводзіць сваю рацыю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Твары́ла1 ’века ў пограбе’ (бых., Рам. 8–9; Мат. Гом.), твары́ло ’дзверы ў склеп’ (Сцяшк.), ’яма для захоўвання бульбы’ (Цых.), сюды ж запазычанае з польскай (Булыка, Лекс. запазыч., 94) ст.-бел. твори́дло ’форма для сыроў’ (1571 г., КГС; Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. твори́ло ’скрыня або яма, у якой гасяць вапну’, рус. твори́ло ’вапнярка’, польск. tworzydło ’мяшочак або драўляная форма, у якіх выціскаюць сыры’, ’форма, кшталт’, ’выдзеўбаная адтуліна’, ст.-чэш. trořidlo ’форма для вырабу сыру’, в.-луж. tworidlo ’пасудзіна для тварагу’, славен. torilo ’пасуда для вырабу сыру’, харв. tvòrilo ’драўляная скрынка або абруч (з ліпавага або ясеневага лубу), у які закладваюць сыр, каб надаць яму круглую форму’, ’форма, мадэль’. Прасл. *tvoridlo ’форма для вырабу сыру’ ад *tvoritiствараць, фармаваць’ (Бязлай, 4, 205; гл. тварыць1), што суадносіцца з літ. tvérti ’хапаць, ахопліваць; гарадзіць’, дыял. таксама tveriu ’агароджваю’ і ’раблю сыр’. Зыходнае значэнне ’кораб, скрынка’ пашырана да ’выдзяўбаная (выкапаная) ёмістасць’ і ’каробка, футрына (дзвярэй і пад.)’. Гл. таксама Махэк₂, 662; Шустар-Шэўц, 1565.

Твары́ла2 (твары́ло) ’чалавек, які ўсіх смяшыць, дзівачыць’ (пруж., Чэрн.). Аддзеяслоўны назоўнік ад тварыць ’вырабляць, вытвараць’ (гл. тварыць1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пагража́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Абяцаць зрабіць каму‑н. зло, непрыемнасці, выяўляць варожыя намеры, грозячы або пужаючы чым‑н. Пагражаць вайной. □ Дарэмна я пагражаў, што пайду на фронт самавольна, без дазволу. Мне «аўтарытэтна» заявілі, што мяне сілком вернуць з дарогі і нават будуць судзіць. Лупсякоў. Дзед Піліп Мурашка, прызначаны за вартаўніка гідрастанцыі, пагражаў .. [хлопцам] кіем. Шамякін. // Рабіць пагражальныя жэсты рукамі, прадметамі і пад. Пагражаць кулаком. Пагражаць аўтаматам.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каму-чаму. З’яўляцца пагрозай, ствараць пагрозу для каго‑, чаго‑н. Міша не ведаў, ні што такое гангрэна, ні што такое ампутацыя. Адно толькі зразумеў, што лейтэнанту пагражае нешта страшнае. Курто.

3. Утрымліваць, несці нейкую пагрозу. Рака пагражае разлівам. □ Здрадлівая дрыгва пагражала зацягнуць у сваю багну кожнага, хто аступіцца або зробіць неасцярожны крок. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́ртасць, ‑і, ж.

1. Каштоўнасць, цана (пра грашовыя знакі, цэнныя паперы). Аблігацыя вартасцю ў дзесяць рублёў.

2. Кошт чаго‑н. у грашовых адзінках. Ацэначная камісія вокам прыкідвала вартасць пазвожанай маёмасці. Скрыган.

3. Спец. Грамадска неабходная праца, затрачаная на вытворчасць тавару і ўвасобленая ў гэтым тавары. Закон вартасці.

4. перан. Станоўчая якасць, важнасць; значэнне. Іншы раз здараецца, што недаацэнка або пераацэнка мастацкіх вартасцей твора вядзе да парушэння перспектывы літаратурнага працэсу. Шкраба. Вайны прайшоў я полымя і змрок. І мне вядома добра міру вартасць. Зарыцкі. // часцей мн. З’явы, прадметы, якія маюць вялікае значэнне. — Чалавек жыве дзеля дабра, для служэння праўдзе, каб ствараць нейкія вартасці жыцця і каб быць карысным для іншых, — сказаў Турсевіч. Колас.

•••

Прыбавачная вартасць — частка вартасці тавару, якая ствараецца працай наёмных рабочых і прысвойваецца эксплуататарскімі класамі.

Спажывецкая вартасць — здольнасць тавару задавальняць якую‑н. патрэбу пакупніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рухо́мы, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны рухацца (аб прыстасаваннях, механізмах і пад.). Рухомы блок. □ Зроблены новы рухомы круг і прыстасаванні для дэкарацый. «Беларусь».

2. Які не знаходзіцца пастаянна на адным і тым жа месцы, здольны змяняцца. Рухомы націск у слове. □ [Вецер] разрываў полаг хмар, і тады праз рухомыя прасветы згасаючымі іскрамі падалі на зямлю зоркі. Шамякін. // Які пераязджае з месца на месца; проціл. нерухомы. Рухомы лазарэт. Рухомы магазін. // Прызначаны для перамяшчэння з месца на месца. Рухомая артылерыя. Рухомы мост. □ — Будзем ствараць невялікія рухомыя атрады, якія б змаглі знайсці прытулак і ў стэпе, — прапанаваў Андрэй. Няхай.

3. Які можа змяняцца ў залежнасці ад умоў. Рухомыя формы арганізацыі. // Які хутка развіваецца, мяняецца. Стыль пісьменніка, калі разглядаць яго як сувязі, што існуюць паміж асноўнымі вобразамі твораў, — з’ява рухомая. Юрэвіч.

•••

Рухомая маёмасць гл. маёмасць.

Рухомы састаў гл. састаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ткаць, тку, тчэш, тчэ; тчом, тчаце, ткуць; пр. ткаў, ткала; незак., што і без дап.

Вырабляць тканіну шляхам перакрыжаванага перапляцення ніцей асновы (падоўжных) і ўтку (папярочных). Ткаць палатно. Ткаць кужаль. Ткаць ручнікі. □ Тут [у хаце Нявады] стаялі кросны, і час ад часу Волька прыходзіла сюды ткаць зрэб’е на мяшкі і ручнікі. Чорны. Зімой работы няшмат .. Толькі жанчыны працуюць; да палавіны зімы прадуць, а потым ткуць. Брыль. // Займацца ткацтвам, быць ткачом, ткачыхай. Усё ўмее жанчына Рукамі рабіць: Ткаць на кроснах тканіну І трактар вадзіць, І ўзводзіць палацы І пакой прыбіраць. А. Астапенка. // Упрыгожваць тканіну тканымі ўзорамі, рысункамі. Ткаць кветкі на ручніках. // Плесці, віць. Павук тчэ павуцінне. // перан. Ствараць што‑н. Дзяжа не спіць, не можа спаць, Хоць сон і хіліць прыдрамаць, А думкі ткуць сваю тканіну. Колас. Залатой непарушнаю пражаю Тчэ гісторыю моладзь сваю. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)