мытны тарыф, які дазваляе аддаваць перавагу пэўным таварам і ствараць ім ільготныя мытныя ўмовы або не прапускаць іх у залежнасці ад таго, у якой краіне яны выраблены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СДР (англ. SDR, special drawing rights),
спецыяльныя правы запазычання, якія з’яўляюцца інструментам Міжнароднага валютнага фонду і дазваляюць ствараць валютныя рэзервы на аснове міжнар. пагаднення з мэтай папярэджання небяспекі пастаяннай нястачы валютных рэзерваў. Рашэнне аб размеркаванні і вяртанні СДР прымаюцца саветам кіраўнікоў па прапанове дырэктара-распарадчыка. Кошт СДР вызначаецца на аснове вартасці кошыка з вызначаных фондам валют краін-удзельніц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́НЕЧНАЯ ПЕЧ,
геліяўстаноўка для плаўкі і тэрмаапрацоўкі матэрыялаў. Складаецца з геліяканцэнтратара, камеры нагрэву (уласна печ) і аўтам. сістэмы паварочвання геліяканцэнтратара ў напрамку да Сонца. Камера нагрэву звычайна герметычная ёмістасць з святлопранікальным акном, размяшчаецца ў фокусе геліяканцэнтратара. У ёй можна ствараць вакуум, атмасферу інертных газаў і інш. ўмовы, неабходныя для канкрэтнай тэрмаапрацоўкі. Т-ра ў С.п. 3500—3800 °C.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОРТ (франц. fort ад лац. fortis дужы, моцны),
буйное фартыфікацыйнае збудаванне адкрытага (палявога) або закрытага (доўгатэрміновага) тыпу. Ф. сталі ствараць у 18 ст., як асобнае ўмацаванне спераду крапасной абароны (гл.Крэпасць), потым (18—20 ст.) як асн. частку палявой умацаванай пазіцыі або фортавай крэпасці (напр., Бабруйская крэпасць, Брэсцкая крэпасць). Ф. адкрытага тыпу меў розную канфігурацыю, займаў пл. 4—5 га і прыстасоўваўся да кругавой абароны. У Ф. размяшчаўся гарнізон, які ўключаў 2—4 стралк. роты, разлікі артыл. гармат і інш. Ф. закрытага тыпу быў мураваны, з бетону, з бранявых канструкцый і інш. (напр., у Брэсцкай крэпасці ў пач. 20 ст. было 14 Ф., адлегласць паміж якімі складала 1 км). Спачатку Ф. будавалі ў выглядзе шмат’ярусных мураваных вежаў, узброеных гарматамі. У 19 ст. сталі ствараць бастыённыя сістэмы (гл.Бастыён), пазней — капанірныя (гл.Капанір). Пасля 1-й сусв. вайны 1914—18 Ф. як асобнае ўмацаванне страціў значэнне і стаў выкарыстоўвацца як частка ўмацаванага раёна.
І.А.Шор.
Форт бранявы: А — цэнтральны бетонны масіў; Б — вежы для скарастрэльных гармат; В — капанір; Г — падземны ход; Д — казарма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНАМО́ЦТВА,
права адной асобы (прадстаўніка) ажыццяўляць здзелкі ад імя другой (прадстаўленага), тым самым ствараць, змяняць або спыняць правы і абавязкі прадстаўленага. Паводле цывільнага права Рэспублікі Беларусь можа быць заснавана на даверанасці, заканадаўстве або акце ўпаўнаважанага на тое дзярж. органа ці органа мясц. кіравання і самакіравання, а таксама вынікаць з абставін, у якіх дзейнічае прадстаўнік (напр., прадавец у краме, касір і да т.п.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАРЫ́ЙНЫ ВЫ́КІДу экалогіі,
ненаўмысны выкід забруджвальных рэчываў у прыроднае асяроддзе пры аварыях на прамысл. прадпрыемствах, ачышчальных збудаваннях і інш.тэхн. сістэмах. Па характары блізкі да залпавага выкіду. Можа ствараць небяспечныя рэгіянальныя экалагічныя сітуацыі (катастрофа на Чарнобыльскай АЭС, аварыі трубаправодаў, буйных нафтаналіўных танкераў), часцей выклікае лакальнае забруджванне. Вынікам аварыйнага выкіду з Чарнобыльскай АЭС было суцэльнае і плямістае забруджванне земляў Беларусі, Украіны і далёкіх тэрыторый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯМНЫ́ МАГНЕТЫ́ЗМ, геамагнетызм,
1) з’ява, якая характарызуе ўласцівасць нашай планеты стварацьмагнітнае поле Зямлі. У гэтым працэсе дзейнічаюць пастаянныя ўнутрызямныя крыніцы магнетызму, абумоўленыя ўнутр. будовай Зямлі і дзеяннем віхравых токаў у зямным ядры, і пераменныя — у магнітасферы Зямлі і іанасферы.
2) Раздзел геафізікі, які вывучае размеркаванне ў прасторы і змены ў часе магнітнага поля Зямлі і звязаныя з ім геафіз. працэсы. Гл. таксама Магнітаметрычныя метады разведкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРО́ЎСКАЯ (сапр.Шульц) Вольга Мікалаеўна
(21.7.1898, Масква — 31.3.1975),
руская актрыса. Нар.арт.СССР (1948). З 1924 у трупе МХАТа. Выконвала пераважна камедыйныя ролі, вызначалася ўменнем ствараць складаныя характары. Сярод лепшых роляў: Сюзанна («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), лэдзі Тызл («Школа зласлоўя» Р.Шэрыдана), пані Конці («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка). Здымалася на бел. кінастудыі ў фільмах «Мядзведзь» (1938) і «Чалавек у футарале» (1939). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРСУКІ́,
бел. майстры маст. ткацтва Слуцкай мануфактуры ў 18 — 1-й пал. 19 ст. Іосіф, майстар-ткач слуцкіх паясоў. У 1750-я г. вучыўся майстэрству ствараць залататканыя паясы ў Я.Маджарскага (гл.Маджарскія). Васіль, майстар маст. ткацтва. У 2-й пал. 18 ст.гал. майстар Слуцкай мануфактуры. Фама, кіраўнік Слуцкай мануфактуры (1807—44). У перыяд яго кіраўніцтва акрамя слуцкіх паясоў ствараліся ўзорыстыя і залататканыя тканіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАНЦЫ́,
прыродныя месцы, дзе на паверхню глебы выходзяць пласты грунту ці крыніцы, багатыя солямі натрыю; таксама штучныя прыстасаванні для мінер. падкормкі дзікіх жывёл. Патрэба ў мінер. рэчывах павялічваецца ў жывёл у перыяд гону, цяжарнасці, лактацыі, лінькі, росту рагоў і інш., напр., для лася сутачная патрэба ў солі — 7 г. Штучныя С. размяшчаюць на вял. адлегласцях, каб не стварацьвял. канцэнтрацыі жывёл у адных угоддзях. Каля С. праводзяць назіранні за жывёламі.