разумне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Набірацца розуму, станавіцца разумным. разумнейшым.

Дзеці разумнеюць з гадамі.

|| зак. паразумне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

взвива́ться

1. узніма́цца; (взлетать) узлята́ць, узвіва́цца;

2. (о лошади) станаві́цца на дыбы́, станаві́цца дубка́;

3. страд. узніма́цца; см. взвива́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

метафарызава́цца, ‑зуецца; незак.

Станавіцца, рабіцца метафарай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прастарне́ць, ‑ее; незак.

Станавіцца прасторным, прастарнейшым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саладзе́ць, ‑ее; незак.

Станавіцца салодкім, саладзейшым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цьмець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак. (разм.).

1. Цьмяна гарэць.

У зямлянцы цьмела газоўка.

2. Станавіцца цьмяным, цямнейшым.

Пад раніцу зоркі цьмеюць.

3. перан. Станавіцца нязначным, менш выразным.

Перажытае ўсё больш цьмела, забывалася.

4. Вылучацца сваім цьмяным колерам; цямнецца.

За вёскай на ўзгорку слаба цьмеў лясок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чэ́знуць, -ну, -неш, -не; чэз, -зла; -ні; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца чэзлым (у 1 знач.).

Ад засухі чэзла ўсё на полі.

2. Губляць здароўе, сілы.

Хлопчык чэз на вачах.

3. Станавіцца менш выразным, змяншацца, прападаць.

На світанні зоркі на небе чэзлі, станавіліся нябачнымі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маладзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца маладзейшым.

М. ад шчасця.

Насельніцтва маладзее (павялічваецца працэнт маладых).

|| зак. памаладзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сур’ё́знець, -ею, -ееш, -ее; незак. (разм.).

Станавіцца сур’ёзным (у 1 і 2 знач.), больш сур’ёзным.

|| зак. пасур’ёзнець, -ею, -ееш, -ее.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тапі́цца², 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., то́піцца; незак.

Награваючыся, станавіцца мяккім, вадкім.

Воск топіцца.

|| наз. тапле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)