дудзе́ць, дуджу, дудзіш, дудзіць; незак.
Іграць не дудцы, дудзе. // Разм. Гусці. Аднекуль зверху пранозліва дудзіць сігнал маставога крана. Асіпенка. [Максімка] зняў тэлефонную трубку і доўга слухаў, як там нешта дудзела. Сабаленка. // што і без дап. Разм. Аднатонна, нягучна гаварыць, чытаць, спяваць. Дудзець пад нос. □ Голас то змаўкаў, то зноў пачынаў дудзець пра храбрага камара, і ад гэтага аднастайнага дудзення пачынала хіліць да сну. Лынькоў. Лявон канчаў падплятаць лапаць і дудзеў пад нос нейкую сумную песню. Чарот. // перан. Надаедліва паўтараць адно і тое. [Фінцечцы] заўсёды гаварылі, што яна прыгожанькая. Асабліва перад бацькамі. А бацькі штодня дудзелі ёй аб гэтым. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяву́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які многа спявае, любіць спяваць, здольны пець. Пявучая птушка. Пявучы народ. □ Прывет табе, зямля Тараса, Зямля пявучая братоў. Танк. // Які выклікае жаданне пець. Пявучы настрой.
2. Меладычна-працяжны, падобны на спеў. Пявучы акорд. Пявучая гаворка. □ Зоры далёкія, зоры бліскучыя Ціха гараць над зямлёй. Крыкі знаёмыя, тоны пявучыя Льюцца вячэрняй парой. Колас. Расія.. словам Пушкіна пявучым з дзяцінства ўскалыхала нас. Броўка. Я чуў яе [Іры] пявучыя словы: — Макарка, як добра, як хораша нам на нашай вуліцы. Сабаленка. // перан. Які ўтварае працяжныя манатонныя гукі. Вецер, рэзкі і пякучы, заскуголіў пад акном. Машара. Над Дзвіною бары пявучыя. Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маты́ў, ‑тыву, м.
1. Прычына, падстава для якога‑н. дзеяння. Матывы асабістага парадку хілілі .. [Аўгіню] у процілеглы Васілю бок. Колас.
2. Прасцейшая рытмічная адзінка мелодыі, адна з састаўных частак мелодыі. // Мелодыя, напеў. Зіна падабрала матыў, і дзяўчаты пачалі спяваць песню. Жычка. Матыў падхоплівае дружны дзявочы хор, і песня льецца над прырэчнымі прасторамі, залітымі сонцам. Дуброўскі.
3. Прасцейшая састаўная частка сюжэта; тэма ў творах мастацтва. У .. вершах [Я. Купалы] было многа сумных і нярадасных матываў, бо сумная і нярадасная была і рэчаіснасць, з якой ён чэрпаў тэмы сваіх твораў. Шкраба. [Бацька] угледзеў малюнак над ложкам — першы жоўты кляновы ліст падае з дрэва — і падумаў, што ў малюнках пераважаюць асеннія матывы. Шамякін.
[Фр. motif.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́ўнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан роўнага. [Каваліха] збілася з тону. Яе галашэнне страціла ранейшую плаўнасць, роўнасць і стройнасць. Бядуля. // Пра вялікае роўнае месца, раўніну. Хацелася .. [Алесю] спяваць і бесперастанку ісці марознаю роўнасцю снегу. Чорны. За .. [узгоркам] ляжала палявая роўнасць, а далей — лес. Савіцкі.
2. Аднолькавасць, поўнае падабенства (па велічыні, колькасці, якасці і пад.). Роўнасць сіл.
3. Роўнае становішча людзей у грамадстве, што выяўляецца ў аднолькавых адносінах да сродкаў вытворчасці і ў карыстанні аднолькавымі палітычнымі і грамадзянскімі правамі. Роўнасць народаў і нацый. □ Калгасны лад забяспечыў таксама поўную роўнасць жанчыны з мужчынам у вытворчасці і ліквідаваў яе нераўнапраўнае становішча ў сям’і. Залескі.
4. У матэматыцы — алгебраічная формула з дзвюх частак, роўных між сабой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спець 1, спяю, спяеш, спяе; спяём, спеяце; зак., што і без дап.
Зак. да пець (у 1, 3 і 4 знач.) і спяваць (у 1, 2 знач.).
спець 2, спее; незак.
1. Рабіцца спелым, выспяваць (пра гародніну, злакі і пад.). На дубах спелі жалуды. Чорны. Пшаніца спее, пад сонцам яна як вылітая з медзі. Пестрак. Направа ад дарогі рос Авёс, Налева — памідоры спелі. Корбан.
2. перан. Развівацца, фарміравацца, складвацца. Спеюць Настроі і думкі. Глебка. Я іду паўз бераг Нарачы, Спее песня ў душы. А. Вольскі. Ганя бачыла, што ў Косці, як яна казала, спеюць вялікія здольнасці (ён мог ужо чытаць, лічыць), пераканала ў гэтым Максіма. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́рла, -а, мн. -ы, -аў, н.
1. Храстковая трубка ў пярэдняй частцы шыі, якая з’яўляецца пачаткам стрававода і дыхальных шляхоў.
У горле перасохла.
Браць за г. (таксама перан.: сілай прымушаць рабіць што-н.). Г. перагрызці (таксама перан.: бязлітасна расправіцца з кім-н. са злосці).
2. Агульная назва зева, глоткі і гартані.
Хвароба г.
3. Верхняя звужаная частка пасудзіны.
Г. збана.
4. Вузкі выхад з заліва, вусце (спец.).
◊
Прыстаць з нажом да горла — назойліва патрабаваць.
Прамачыць горла — трохі выпіць.
Стаяць папярок горла — вельмі замінаць.
У горла не лезе — зусім не хочацца есці.
З горла лезе (разм., неадабр.) — вельмі многа мець чаго-н.
На ўсё горла (разм.) — з усёй сілы (спяваць, крычаць).
Па горла (разм.) — Надта многа.
Работы па горла.
Яды хапае па горла.
Стаяць косткай у горле (разм., неадабр.) — не даваць спакою, перашкаджаць.
|| прым. гарлавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Лоскат 1 ’ласкатанне, казытанне’, ’сверб’ (Гарэц., Федар. 1, Нас., Бяльк., Ян., ТС). Укр. лоскіт, лоскоти, ласкоти, рус. прыбалт. ласкотка, польск. łaskotki, в.-луж. łoskot. Прасл. laskotъ ’козыт’. Да laskotati > ласкатаць 1 > ласка (гл.) з пераходам а > о (параўн. дараваць — адорваць, плаціць — заплочаны).
Лоскат 2 ’пошчак’ (Гарэц.), ’моцная, апрыклая балбатня’ (Нас.), укр. ло́скіт ’трэск’, рус. ло́скот, лоскота́ ’пустая балбатня, плёткі’, польск. łoskot, чэш. loskot ’грук, рэха, стук, шчоўк’, славен. loskòt ’балбатня’, ст.-серб.-харв. лоскот ’гул’, ц.-слав. лоскотъ ’гоман, крык, шум, звон, гуд’. Прасл. loskotъ ’грукат, шум, гоман’ — nomen actionis ад ласкатаць 2, якое з’яўляецца інтэнсівам да гукапераймальнага loskati, роднасна блізкага да літ. laskúoti, lakštúoti ’весела спяваць’, łazgė́ti ’балбатаць не змаўкаючы’. Чаргуецца з лёскат і ляскаць (гл.) (Бернекер, 1, 734; Фасмер, 2, 521; Слаўскі, 5, 208–210).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
самадзе́йнасць, ‑і, ж.
1. Праяўленне асабістага пачыну, ініцыятывы ў якой‑н. справе; актыўная самастойная дзейнасць. Сваю шматгранную культурна-асветную работу прафсаюзныя арганізацыі фабрык і заводаў рэспублікі наладжвалі на аснове самадзейнасці і актыўнасці шырокіх працоўных мас. «Весці». // Творчыя адносіны, самастойны падыход да справы. У адпаведнасці з мэтамі камуністычнага будаўніцтва грамадзяне СССР маюць права аб’ядноўвацца ў грамадскія арганізацыі, якія садзейнічаюць развіццю палітычнай актыўнасці і самадзейнасці, задавальненню іх разнастайных інтарэсаў. Канстытуцыя СССР. // Разм. іран. Самаініцыятыва, якая не ўвязваецца з арганізаванымі мерапрыемствамі. [Андрыюк:] — [Медыкаменты] я маю магчымасць даставаць... Але трэба грошы і сталая сувязь. Прадуманая арганізацыя, а не самадзейнасць. Навуменка.
2. Творчасць (музычна-харавая, тэатральная, харэаграфічная) народных мас, для якіх мастацтва не з’яўляецца прафесіяй. Мастацкая самадзейнасць. // Разм. Удзельнікі самадзейнага мастацтва. Прыехала самадзейнасць. Спяваць будзе самадзейнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жрэц ’свяшчэннаслужыцель язычніцкай рэлігіі’. Рус. жрец, укр. жрець, чэш. (з рус. — Голуб-Копечны, 447), славац. žrec, серб.-харв. жре̑ц (з рус. — Скок, 3, 685), славен. žréc, балг., макед. жрец ’тс’. Ст.-слав. жьрьць ’тс’. Ст.-рус. жрецъ ’тс’. Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 297), ст.-рус. запазычана са ст.-слав. Фасмер (2, 63) не выключае, відаць, захавання ўсх.-слав. слова, бо прыводзіць і ст.-рус. дзеяслоў жьру, жерети, ад якога (як і ст.-слав.) утворана з дапамогай суфікса ‑ьць і слова жьрьць. Той жа корань у рус. жертва. Прасл. *žьrǫ, *žrьti далі ст.-слав. жьрѫ, жръти ’прыносіць ахвяру’. Параўн. ст.-прус. girtwei ’славіць’, літ. gìrti ’хваліць’, лат. dzir̃t(ies) ’пахваляцца’, ст.-інд. gṛṇā́ti ’славіць, спяваць’. І.‑е. *guer(ə)‑ ’уздымаць голас, хваліць’ (Тапароў, E–H, 247–249; Покарны, 1, 478). БЕР, 1, 554; Траўтман, 88.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пяту́х ’певень’ (Касп.; в.-дзв., Шатал.; віц., Жыв. НС; віл., дзятл., брасл., шчуч., шальч., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.; Сцяц., Сцяшк., Сержп., Ян.), ст.-бел. петухъ ’тс’; у ВКЛ Бярында лічыў слова характэрным для гістарычнай Літвы, г. зн. паўночна-заходняй Беларусі: волынски — певень, литовски — петухъ (Лексиконъ, 11). Больш поўны малюнак распаўсюджання назвы на беларускай моўнай тэрыторыі гл. Жыв. св., 52; на тэрыторыі Украіны, Расіі і Польшы гл. Фалінска, Leksyka hodowli, 1, 62–63. Сюды ж таксама памянш.-ласк. формы пе́ця, пе́цька (гл.). Параўн. адзначанае яшчэ Ягічам харв. чак. petèh ’тс’; а таксама petȅh (Црэс), славен. pẹ́teh ’тс’ (Слаўскі, Slavica, 99); харвацкія формы Борысь (Czak. stud., 152) разглядае як праславянскія дыялектызмы ці вытворныя ад праславянскіх слоў. Адносна славенскага слова гл. Бязлай, 3, 30. Вытворнае ад *pěti ’спяваць’ (гл. пець) з рэдкім суфіксам ‑uxъ, параўн. пасту́х ад пасці ’пасвіць’ (параўн., Фасмер, 3, 253).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)