лёкай, ‑я, м.

Уст. Лакей. Хацеў Сцёпка проста ў панскі дом ісці, ды лёкай спыніў: — Ты чаго тут, валацуга, цягаешся! Якімовіч. — Што гэта па нагах такі холад ідзе? — здзівілася Агрыпіна. — А-а-а, пану старасту лёкаі спатрэбіліся, не можа за сабою зачыніць дзвярэй... Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́ялка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Сельскагаспадарчая машына, якой ачышчаюць збожжа ад мякіны пасля малацьбы.

2. Драўляны шуфлік для ручнога веяння збожжа пасля малацьбы. Каб адпачыць і падумаць, Клемс сеў на варотніцу, выцяг[нуў] перад сабою ногі, веялку кінуў на мякіну. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́йтаўства, ‑а, н.

Гіст.

1. Пасада войта, а таксама праца, звязаная з выкананнем абавязкаў войта. Бусыга разважаў сам з сабою аб сваім войтаўстве, — яно было забяспечана яму панам Крулеўскім. Колас.

2. Адміністрацыйная адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім і ў Польшчы ў 15–18 стст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узвыша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да узвысіць.

2. перан.; каго-што. Рабіць лепшым, высакародным. [Ліннік:] — Паэзія і песня ўзвышаюць чалавека. Згодны вы з гэтым? Савіцкі. А музыка, як і слова, можа і лячыць душу, і ўзвышаць чалавека, і весці яго за сабою. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упаі́ць, упаю, упоіш, упоіць; зак., каго.

Разм. Напаіць дап’яна. [Іван:] — Мяне не ведаеш, Тацяна, Гарэлкай цяжка ўпаіць. Па тым, што выпіў я, да рана Гатоў нагамі малаціць. Танк. Хлопцы знайшлі Хомку, пацягнулі з сабою і ўпаілі нейкаю бурдою — мешанінаю гарэлкі з півам і салодкаю вадою. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усла́ць, усцялю, усцелеш, усцеле; зак., што.

Пакрыць усю паверхню чым‑н. Дробныя ігліцы яловых лапак высахлі і асыпаліся, услаўшы дно салашоў тоўстым пухкім пластом. Колас. // Заняць сабою ўсю прастору, паверхню чаго‑н. Не пужайся, што здрадныя хмары Неба ўслалі з канца да канца. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эгаі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Чалавек, якому ўласцівы эгаізм; сябелюб. Хіба маралі спажыўца І звычкам эгаіста Знаёмы шчырасць пачуцця, Парывак думак чыстых?! Звонак. [Перагуд:] Вы палюбілі.. [Шумейку] яшчэ больш. [Наталля:] Людзі ў такіх справах вялікія эгаісты. Яны заняты толькі сабою і не заўважаюць, што прычыняюць боль другім. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паблядне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў бледным. Пабляднелы твар.

2. Які страціў свае яркія фарбы, стаў цьмяным. Пабляднелыя зоркі. □ Ні пра смерць, ні пра раны не думалася, калі крануўся ноччу эшалон са станцыі, пакінуўшы за сабою пабляднелыя ў белаватай імгле туманаў жоўтыя і чырвоныя агні семафораў. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Тое, што і напяць (у 1 знач.). — Но-о, маленькія! — пачуў я ззаду гарэзлівы жаночы голас і напнуў вяроўку. Кулакоўскі. Мы зноў селі на ўзмежак, напнулі над сабою паркалёвую хустку і так асталіся сядзець да канца навальніцы. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узаемадзе́янне, ‑я, н.

Узаемная сувязь з’яў, прадметаў паміж сабою, іх узаемная абумоўленасць. Калі хімічны раствор перасычаны, дастаткова ў ім зарадзіцца маленькаму крышталіку, — і малекулярныя сілы ўступяць ва ўзаемадзеянне. Карпюк. // Узгодненасць дзеянняў; узаемная падтрымка. [Камлюк:] — Раптоўнасць, дакладны разлік, арыенціроўка і ўзаемадзеянне ў баі — і вы [Андрэй і Барыс] выйграеце. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)