маршчы́ніцца, ‑ніцца; незак.
Пакрывацца маршчынамі, збірацца ў маршчыны; моршчыцца (пра скуру). І твар маршчыніцца цярпеннем, і точыць сэрца горыч слёз. Машара. // перан. Пакрывацца рабізною (пра паверхню вады). Рака то супакойвалася на момант, то зноў, узрушаная новым парывам ветру, ўздрыгвала, маршчынілася нават у зацішку, нібы ёй было холадна. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віці́на, ‑ы, ж.
1. Прут, дубец.
2. зб. Скручаная лаза, якой вяжуць плыты. Бярвенне, звязанае наспех віцінай, паціху ад моста адносіць рака. Машара.
3. Уст. Крытае судна для перавозкі збожжа па рацэ. Хадзіў на сплаў ён [Міхал], на віціны. Разоў са два схадзіў у Прусы — Куды не трапяць беларусы? Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прато́ка ’рака, якая злучае два вадаёмы; канал’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Нас.), прото́ка ’тс’ (ТС). Параўн. рус. прото́ка, ст.-польск. przetoka, чэш. průtok, славац. prietok ’працяканне; канал’, балг. про́ток ’праліў’. Вытворнае з суф. ‑а ад працякаць з чаргаваннем галосных. Узнаўляецца прасл. *protokъ (БЕР, 5, 790), *pertoka (Банькоўскі, 2, 916).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пру́дзішча ’месца, дзе быў млын’ (Нас.), ст.-бел. прудище ’сажалка, высахлы ставок’; славен. prodíšče, серб.-харв. пру̏дшите ’рачны нанос’, балг. пръ́дище ’месца, дзе цякла рака і нанесла пясок і жвір’. Прасл. *prǫdiště, вытворнае ад *prǫdъ, гл. пруд 1. Гл. Бярнар, RÉS, 27, 31–40; БЕР, 5, 819–820.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дуна́й агульная назва вялікай ракі ў беларусаў’ (Яшкін), рус. дыял. дуна́й ’ручаёк з-пад зямлі’, укр. дуна́й ’разліў вады’, польск. дыял. dunaj ’далёкая незнаёмая рака, мора’. Ад уласнай назвы ракі Дунай; гл. Фасмер, 1, 553 (да тлумачэння ўласнай назвы Дунай гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 156–157). Параўн. яшчэ Брукнер, 103.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рабаце́ць, ‑ціць; незак.
Пакрывацца рабізной, невялікімі хвалямі. Дзьмуў лёгкі ветрык, рабацела рака, а калі выглядала сонца з-за хмар, вада серабрылася. Гурскі. // Вылучацца, мільгацець рознымі колерамі; быць рабым ад чаго‑н. Акно-шыбіна густа рабаціць дробнымі кроплямі дажджу. Сачанка. / у безас. ужыв. Ад .. сукенак, абвешаных рознакаляровымі стужкамі, ажно рабацела ўваччу. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згразі́ць сов. испуга́ть, настраща́ть;
каму́ ты гэ́тым згро́зіш? — кого́ ты э́тим испуга́ешь?;
◊ згразі́ў на бяду́ — пусці́ў ра́ка ў ваду́ — погов. и щу́ку бро́сили в ре́ку
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́мыць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., каго-што.
1. Мыючы, зрабіць чыстым. Вымыць хворага. Вымыць падлогу, кашулю.
2. Вынесці, вылучыць што‑н. цякучаю вадою. У .. яме, аднак, той чорнай скрынкі не знайшлі. Пэўна, вадой вымыла і пагнала па плыні. Паўлаў. // Размыўшы вадою зямлю, утварыць паглыбленне. Паводка вымыла роў. На павароце рака вымыла глыбокія ямы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Краве́ц 1 ’спецыяліст па шыццю адзення’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Бяльк., Мядзв., Грыг., Мал., Сержп. Ск., Сержп. Грам., Шпіл.). Параўн. укр. кравець і рус. (зах.) кравец ’тс’. Геаграфія сведчыць у карысць запазычання з польск. krawiec ’тс’ (Слаўскі, 3, 71; Кюнэ, Poln., 68).
Краве́ц 2 ’від рака’ (Дэмб. II, Яшк.). Да кравец 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыгва́ ’дрыгва’ (чэрв., ЛА, 2), рыга, рыгва́ ’горла, рачныя рукавы, на якія рака падзяляецца пры ўліванні ў вусце’ (Ласт.). Утворана ад дрыгва́ (гл.) у выніку адпадзення пачатковага зычнага, як дрыжва́ ад дрыжа́ць, брахва́ ад браха́ць (Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34, 85). З іншага боку, не выключана магчымасць утварэння ад рыга́ць (гл.), параўн. рыгво́ ’горла’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)