◎ Кампура́т ’раўня, роўны каму-небудзь’ (стаўбц., Жыв. сл.). Відавочна, ў выніку кантамінацыі слоў кампан (гл.) і польск. kamrat ’калега, таварыш’ (> *кам(у)рад, параўн. польск. дыял. kombrat з ад’ідэацыяй да brat ’брат’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́дарыцца, ‑рыцца; зак.
Разм. Нечакана настаць, здарыцца. — Бывае — скарынцы будзеш рад, — сказаў стары. — Мала якая патрэба выдарыцца. Баранавых. // Выдацца, выпасці (пра час). Вясна выдарылася цёплая, лагодная. □ [Аляксей] ведаў, што з гадзіны на гадзіну можа прыйдзецца ехаць на фронт, а тады невядома, калі выдарыцца вольная хвіліна. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акале́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Пашкодзіць які‑н. орган, зрабіўшы траўму; зрабіць калекам. [2‑гі падарожны:] О дзякуй, дзякуй, чалавеча! Я рад спачыну; балазе, К таму сказаць, і акалечыў Свой большы палец на назе. Купала. [Томчак:] — Не бачыце, ці што? Акалечыў чалавека, звяруга, ды збег. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апры́краць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Надакучыць з-за аднастайнасці, паўтарэння чаго‑н.; стаць непрыемным, прыкрым, нязносным. Я рад, што змоўклі оды — Апрыкралі яны: Дзе оды, там заўсёды Ёсць месца для маны. Непачаловіч. А тут, на Грабскім хутары, душна, цесна і даўно апрыкрала ўсё. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́пка 1, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. капаць. Копка бульбы. Копка буракоў.
ко́пка 2, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Памянш. да капа; невялікая капа. На полі ветла, самавіта У рад стаялі копкі жыта, Так аздабляючы загоны. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ле́га 1 ’сцёс унізе бервяна, для таго каб яно добра ляжала’ (Інстр. 2), каш. lėga ’рад снапоў у застаронку’, славен. lę́ga ’ляжанне’, ’палажэнне’, ’слой, рад’, ’бэлька, кансоль’. Параўн. таксама ст.-польск. leg ’месца для ляжання’, каш. lega ’логвішча’, lėga ’месца, дзе палегла збожжа’, серб.-харв. ли̏јег, ле̑г ’лежыва’. Прасл. leg‑a < leg‑ti, lěgati ’легчы, лажыцца’ (Слаўскі, 4, 109). Параўн. таксама лёжка 2, лежа (гл.).
Ле́га 2 ’часовая падкладка, апора пад што-небудзь у форме нятоўстага бервяна, жэрдкі, лага’. Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем лага і легар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Астрэ́шыць, остре́шить ’пакрыць хату саломай’ (Шушк.). Дзеяслоў утвораны цыркумфіксам о‑ — ‑ити ад стреха ’страха’ (гл. страха). Адсюль і остришнык (Клім.) ’саламяны снопік, які ідзе ў ніжні рад для пакрыцця страхі’: стреха — острешие — острешьный — острешник.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Радчу́ха ’памылка пры ўвядзенні асновы красён у бёрда’ (ганц., Сл. ПЗБ). Утворана ад рад 1 або рэ́дкі (гл.) па той жа словаўтваральнай мадэлі, што і словы шасту́ха, сяму́ха ’назвы бёрда па колькасці пасмаў асновы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
буто́н, ‑а, м.
Пупышка кветкі; кветка, якая яшчэ не распусцілася. Ты ведаеш апавяданне са школьнай хрэстаматыі, як хлопчык раскрываў пупышкі, бутоны кветак, каб яны хутчэй зацвілі на клумбе. Колас. Раптам Антосю кінуўся ў вочы цэлы рад яблынь, на якіх дзе-нідзе пачыналі раскрывацца ружовыя бутоны. Стаховіч.
[Фр. bouton.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нака́т ’дарога, вымашчаная бярвеннямі’ (Жд. 1), ’рад бярвенняў, якія накладваюцца на ўжо звязаны плыт’ (Нар. сл.), ’след ад колаў, воза’ (Бяльк.). Усё ад накаці́ць, наката́ць, гл. ката́ць у розных значэннях. Сюды ж нака́тнік ’тонкае бервяно’ (Гарэц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)