адсіга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Прайсці. [Бацька:] — За невялікім шчупачком .. [спінінгіст], небарака, вёрст сорак за дзень адсігае, ды разоў сто ў ваду нырае, ратуючы свой апарат. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацянькі́, прысл.
Самым кароткім шляхам; наўпрост. Вось ужо і сцежка, па якой нацянькі можна прайсці на панскія могілкі. Зарэцкі. [Стары:] — Нас гналі цераз поле, снегам нацянькі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невыла́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, па якому цяжка прайсці, з якога цяжка выбрацца; непраходны. Невылазная гразь.
2. перан. Такі, ад якога цяжка, немагчыма вызваліцца. Невылазныя даўгі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прашыбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак.
Разм. Хутка прайсці, праехаць. Уздымаючы клубы пылу, міма прашыбаваў грузавік. Асіпенка. Ці яму здалося, ці хто сапраўды прашыбаваў па вуліцы. Ус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзя́дзька, -і, м.
1. мн. -і, -аў. Бацькаў або матчын брат.
У госці прыехаў д.
Лявон.
2. мн. -і́, -о́ў. Дарослы мужчына наогул; зварот да старэйшага мужчыны.
Скажыце, д., як прайсці ў бальніцу?
◊
І квіта, дзядзька Мікіта (разм.) — і ўсё тут.
|| ласк. дзя́дзечка, -і, мн. -і, -чак, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кантрама́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Талон або другі ўмоўны знак, які замяняе білет пры ўваходзе ў тэатр, цырк і інш. Прайсці па кантрамарцы.
[Фр. contremarque.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́шшу, прысл.
Разм. Пяшком. Байцы ішлі пешшу, і ўсё на ўсход, на ўсход. Васілеўская. Па малінаўскай вуліцы нельга было ні пешшу прайсці, ні з возам праехаць. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умча́ться
1. (быстро убежать, уехать) памча́цца;
2. перен. (промелькнуть — о времени) прамільгну́ць; (пройти) прайсці́; (миновать) міну́ць; (пробежать) прабе́гчы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
праско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.
1. што. Хутка прабегчы міма чаго-н.
Каля нас праскочылі дзеці.
Поезд праскочыў паўстанак.
2. Пранікнуць, хутка прабрацца куды-н. праз якія-н. перашкоды (разм.).
П. у дзверы.
3. Лёгка прайсці, упасці праз якую-н. адтуліну
Манета праскочыла ў шчыліну.
|| незак. праска́кваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́церабіцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.
Прайсці, прабіцца праз што‑н., пракладваючы, цярэбячы сабе дарогу. // перан. Вызваліцца ад чаго‑н. Бацька ўсё кажа: «век не выцерабішся з даўгоў». Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)