Кама́шка ’мурашка’ (Ян.). Укр. кома́ха, кома́шка ’насякомае’, ’мурашка’, рус. паўд. кома́шка ’усялякае дробнае насякомае’, ’мошка’, ’маленькі камар’, раз. ’мурашка’, наўг. комашни́к ’мурашнік’, кур. комашня́ ’рой камароў ці мошак’, ’мурашкі’. Усх.-слав. утварэнне ад komati ’таўчы, біць, мяць’ (Трубачоў, 10, 171) і суф. ‑ах‑а (з экспрэсіўным значэннем). Параўн. прасл. komъ ’той, што прыняў круглую форму, клубок, рой’. Іншыя прыклады з суф. (а)х‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 73–74.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саранча́ ’насякомае падсямейства саранчовых, падобнае на коніка, якое вялікімі чародамі пралятае і нішчыць пасевы’ (ТСБМ), саранча́, сарана́ ’тс’ (ТС), сара́нка ’конік, казюлька’ (ТС), сарана́ ’дзятва’ (Янк., Ян., Мат. Гом.), саранчу́к ’насякомае, падобнае на саранчу, але зялёнага колеру з доўгімі заднімі нагамі’ (Нас.), ’каромысел (насякомае)’ (Байк. і Некр.). Ст.-бел. саранча, шаранча (XVI ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 146). Рус. саранча́, дыял. сарана́, укр. сарана́, польск. szarancza, sarancza (з рус. — Брукнер, 683). Запазычанне з цюрк. sarynča ’тс’; параўн. кыпч. sarynčaq ’тс’, вытворнага ад sary(ɣ) ’жоўты’, saryǯa ’жаўтаваты’ (Корш, AfslPh, 9, 666). Сарана́ — адваротны дэрыват ад саранча — Фасмер, 3, 560. Сюды ж сарачыць ’спусташаць, знішчаць, як саранча’ (Нас., Байк. і Некр.). Параўн. сарыч. Гл. яшчэ Жураўскі, Лекс. тюрк., 85.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
блыха́, ‑і, ДМ блысе; мн. блохі, блох; ж.
Маленькае паразітычнае бяскрылае насякомае; скочка.
•••
Вадзяная блыха — тое, што і дафнія.
Земляная блыха — тое, што і земляная блошка (гл. блошка).
З блыхі рабіць вала гл. рабіць.
Карміць блох гл. карміць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вадаме́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Насякомае з тонкім выцягнутым целам і доўгімі нагамі, дзякуючы чаму хутка слізгаціць па паверхні вады. Па гладкай паверхні вады безупынна слізгаюць, нібы канькабежцы па лёдзе, мітуслівыя даўганогія вадамеркі. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жу́жалка 1 ’жабянятка’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. с.-урал. жужа́лка, свярдл., арханг., гом., перм., новасіб. жужелка ’жук, насякомае’. Відаць, звязана з памянш. *жужалка, жужаль 1. Параўн. рус. арханг. жу́желица ’яшчарка’. Гэта назва дробнай істоты ўваходзіць, відаць, у кола тых істот, якія называліся першасна зборным жужаль 1 паводле Махэка₂, 729.
Жу́жалка 2 ’чарнявая жанчына’ (Жд.). Параўн. рус. паўд.-сіб. жу́желица ’чарнявая дзяўчына’. Семантычны перанос ад першапачатковага памянш. жужалка ’чорнае насякомае’ (< жужаль 1) на асобу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
саранча́, ‑ы, ж.
1. Насякомае падсямейства саранчовых, падобных на коніка, якое вялікімі чародамі пралятае і нішчыць пасевы; небяспечны шкоднік сельскай гаспадаркі. / у знач. зб. Саранча паляцела.
2. зб.; перан. Разм. Пра вялікі натоўп, масу чаго‑н. Усюды [гергетала] саранча гандляроў. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скачо́к ‘конік (насякомае)’ (Мат. Маг., Шымк. Собр.), ‘жук-дрывасек’ (Бяльк.). Да скакаць (гл.), самастойныя ўтварэнні ў розных славянскіх мовах: рус. пск. скачо́к ‘конік’, балг. самак. скачо́к ‘тс’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
казя́ўка, ‑і, ДМ ‑зяўцы; Р мн. ‑зявак; ж.
Усякае маленькае насякомае; кузурка. Аб фару стукнулася нейкая казяўка велічынёй з жука і немаведама дзе дзелася. Ермаловіч. // перан. Пра нікчэмнага чалавека. — Класавая помста? — нашто помста? Гэта задужа вялікі гонар для такой казяўкі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мура́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Невялікае насякомае атрада перапончатакрылых, якое жыве вялікімі калоніямі. Мурашкі заклапочана і мітусліва снавалі ўзад і ўперад. Ставер.
•••
Мурашкі забегалі (бегаюць, пабеглі, пайшлі) па спіне (скуры, целе) — аб адчуванні дрыжыкаў ад страху, жудасці і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пчала́, ‑ы, ж.
Насякомае, якое перапрацоўвае кветкавы нектар на мёд. А сады гэтаю вясною стаялі, нібы замеценыя завірухай, белыя-белыя. Над імі гулі раі пчол, выгінаючы аксамітныя спінкі ў венчыках, і неслі ўзятак на новыя пасекі ў свае даўно абжытыя вуллі. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)