ты́гель, ‑гля, м.

1. Пасудзіна з вогнетрывалага матэрыялу для плаўкі, варкі, нагрэву розных матэрыялаў. На падлозе, каля пячэй .. — тыглі, ліцейныя формачкі, не завершаныя апрацоўкай металічныя рэчы і шмат адходаў, галоўным чынам аплаўленая бронза і бронзавыя пласціны. «Помнікі».

2. Спец. Металічная пліта друкарскага станка або тыгельнай машыны для прыціскання паперы да пакрытай фарбай друкарскай формы.

[Ням. Tiegel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бало́н, ‑а, м.

1. Металічная, шкляная або гумавая пасудзіна для газаў ці вадкасці. На вадзе, крокаў за дзесяць ад берага, пагойдвалася паміж абшарпаных пантонаў чырвоныя балоны земснарада. Чыгрынаў.

2. Гумавая аўтамабільная і інш. камера, якая напаўняецца паветрам. Шафёр выскачыў з машыны і заклапочана стукаў наском чаравіка па залатаных балонах. Шамякін.

3. Газанепранікальная абалонка аэрастата, дырыжабля і інш.

[Фр. ballon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

або́йма, ‑ы ж.

1. Металічная рамка для патронаў, якая ўстаўляецца ў магазінную каробку агнястрэльнай зброі. Абойма патронаў. □ У кішэнях падпальшчыкаў ляжалі пісталеты, абоймы з патронамі. Новікаў. // Колькасць патронаў у такой рамцы. Выпусціць абойму патронаў.

2. Дэталь, прыстасаванне ў выглядзе скабы. абруча і пад., якія служаць для змацавання частак машын, збудаванняў і пад. Жале заве тонкая абойма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скаварада́, ы́; мн. скаваро́ды (з ліч. 2, 3, 4 скаварады́), ‑ро́д і ‑ро́даў; ж.

Мелкая металічная пасудзіна круглай формы для смажання; патэльня. [Юлька] дастала з.. рукзака кавалак сала, цыбуліну, сырыя яйкі, нарэзала сала на скавараду. Карамазаў. Папрасілі скавараду і пачалі пячы яечню. Кулакоўскі. // Колькасць ежы, якая знаходзіцца ў такой пасудзіне. Тут заходзіць да.. [ксяндзоў] гаспадар са скаварадою яечні. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мане́рка ’паходная металічная пляшка з накрыўкай, або біклажка’, ’круглая бляшанка’ (ТСБМ, Яруш., Касп.; шальч., Сл. ПЗБ), ’высокая банка з носікам’ (Ян.), ’гарнушак, рандэляк’ (Сцяшк.), ’бляшаная пасудзіна, у якую наліваюць газу, дзёгаць, алей’ (парыц., Янк. Мат.). З польск. manierka (або з рус. мане́рка) ’паходная біклажка ці пляшка для віна, гарэлкі’, якія з ням. Manöverflasche (Manöver ’манеўры’ + Flasche ’бутэлька’) (Варш. сл., 2, 873).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патэ́льня, патэ́льна, патэ́ліна, пэтэ́льня, пятэ́льня ’скаварада’ (ТСБМ; докш., Янк. Мат.; Др.-Падб., Сцяшк., Гарэц., Шпіл., Касп., Сл. ПЗБ) ’бляха (у пліце)’ (Шат.), ст.-бел. пателя (пательня, петелня) ’металічная талерка’, ’патэльня’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. patela, patelnia ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 103), якія з нар.-лац. ці з сярэдневяковага кніжн. лац. patella ’патэльня’ < patina ’тс’ (Трубачоў, Ремесл. терм., 298).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ска́ба, ‑ы, ж.

Абл. Рабрына. Паламаны скабы і крануты лёгкія... З парванымі лёгкімі многа не нахліпаеш... Пташнікаў. / Пра вельмі худую жывёлу. Пасля таго як тут прайшоў фронт, .. [каня].. — адны скабы — калгаснікі падабралі на дарозе. Сабаленка.

скаба́, ы́; мн. ско́бы, ‑аў; ж.

1. Сагнутая паўкругам металічная паласа, якая ўбіта ў што‑н. і служыць для прымацавання чаго‑н., трымання, апоры пры пад’ёме і пад. Спускавая скаба. □ Ціхон сам зрабіў з тоўстага дроту скабу і забіў яе ў шула. Пальчэўскі. Падышоў да краю пляцоўкі, намацаў скобы на вагоннай сцяне і, як па лесвіцы, палез на дах. Карпаў. // Сагнутая пад вуглом жалезная паласа ці дрот, што служаць для сашчаплення якіх‑н. частак. Сашчапленне бярвення скобамі.

2. Разм. Тонкая падковападобная металічная пласцінка, якая набіваецца на абцасы абутку; падкоўка.

•••

Вымяральная скаба — падковападобны інструмент для кантролю размераў дэталей машын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыато́снік ’жалезная пласцінка на аглоблі, за якую чапляюць атосы’ (смарг., Шатал.), прыто́сак ’канец атосы ў выглядзе кальца’ (міёр., ЖНС), пры́тасьнік ’драўляны або жалезны падцяжак, які надзяецца на вось і за які прымацоўваецца атоса’ (в.-дзв., Шатал.). Да ато́са (гл.). Зафіксаваныя ў рускіх гаворках Літвы і Латвіі арэальна блізкія при́тоска, при́тосникметалічная дэталь, якая злучае атосу з канцом пярэдняй восі драбін’ — з суседніх беларускіх гаворак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыбо́й ’прабой (у дзвярах)’ (паст., Сл. ПЗБ), прыбо́ј, прыбо́јникметалічная дужка, убітая ў дзверы, якая служыць для навешвання замка’ (Шушк.), прыбуой ’тое, на чым вешаюць замок’ (беласт., Ніва, 1979, 30 вер.). Да прабой (гл.), але, як і тут, цалкам верагодны ўплыў семантыкі дзеяслова прыбі́ць ’прымацаваць’, да біць (гл.); аналагічнае рус. дыял. прибо́й ’дзвярны запор, засаўка’, укр. при́бо́й, прибо́єц ’прабой’, параўн. балг. дыял. прибо̀й ’калок для прывязвання жывёлы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лі́штва, ‑ы, ж.

1. Накладная, звычайна фігурная планка вакол дзвярнога ці аконнага праёма. Дом быў невялікі, .. з блакітнымі аканіцамі, з узорыстымі ліштвамі і прыгожым вільчаком. Шахавец.

2. Металічная накладная пласцінка з шчылінай для ключа на дзвярах, шуфлядах і пад.

3. Разм. Тое, што і плінтус.

4. Падгорнутая або нашытая палоска матэрыі для аддзелкі, падрубкі. Акаловіч .. пачаў абмацваць .. ліштву, па якой зашпільвалася кашуля. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)