алхі́мія, ‑і, ж.
Сярэдневяковае містычнае вучэнне, якое папярэднічала навуковай хіміі і было накіравана на адшуканне «філасофскага каменя» як цудадзейнага сродку для лячэння ўсіх хвароб, для ператварэння простых металаў у золата і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залячы́ць, ‑лячу, ‑лечыш, ‑лечыць; зак., каго-што.
1. Загаіць шляхам лячэння. Залячыць рану. // Разм. Вылечыць не поўнасцю; ліквідаваць толькі знешнія адзнакі хваробы; падлячыць. Залячыць хваробу.
2. Разм. Змучыць лячэннем. Залячылі да смерці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сібірая́звавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сібірскай язвы. Сібіраязвавая эпідэмія. // Які служыць для лячэння сібірскай язвы, засцерагае ад яе. Сібіраязвавая сываратка. Сібіраязвавая прышчэпка.
2. Хворы на сібірскую язву. Сібіраязвавыя жывёліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галада́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. галадаць; недаяданне з-за недахопу ежы, з мэтай лячэння і інш. Аб цяжкіх начлегах напевы Каціліся з краю да краю; Былі неўраджайны засевы, Было галаданне ў звычаі. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыяло́гія, ‑і, ж.
Навука, прадметам вывучэння якой з’яўляецца тэорыя і практыка выкарыстання крыніц іанізуючых выпрамяненняў для дыягностыкі і лячэння захворванняў. Кафедра радыялогіі. □ У практыку работы медыцынскіх устаноў .. укараняюцца навейшыя дасягненні біялогіі, фізікі, хіміі і радыялогіі. «Звязда».
[Ад слова радый і грэч. logos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́лечыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Стаць здаровым у выніку лячэння. Служыў.. [Сцяпан], як і раней, у Чарнаморскім флоце, быў паранены, але ўжо вылечыўся і камандуе эсмінцам. Кулакоўскі. // перан. Пазбавіцца чаго‑н., адвучыцца ад чаго‑н. Вылечыцца ад ілюзій.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эскула́п, ‑а, м.
1. (з вялікай літары). У антычнай міфалогіі — бог лячэння.
2. Уст. іран. Урач, доктар, медык. Юрка — наш мясцовы эскулап. Вярнуўшыся з ваеннай службы, а ён там быў санітарам у шпіталі, разгарнуў шырокую медыцынскую практыку. Лужанін.
[Aesculapius — лацінізаваная назва старажытнагрэчаскага бога лячэння Асклепія.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ніжапе́рніца бат. ’агатка’ (Мат. Гом.), ніжыпарніца ’гусялапка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, сапсаванае міжперсціца ’тс’ (Кіс.), што суадносіцца з міжыпарніца ’ланцэталісты трыпутнік’ і ’апрэласць’ і мізineрпіца ’захворванне пальцаў на руках’, што тлумачыць і ніжыпарніца ’прэласць’, г. зн. ’хвароба’ і ’сродэк яе лячэння’. Параўн. рус. нижипарщица ’нарыў, панарыцый’, нижеперсица ’тс’, што дэманструе шляхі дээтымалагізацыі (ад’ідэацыя да парыць, перыць, пяро?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наве́й ’хвароба ў выніку чараў’ (Машынскі, Kultura, II, 1, 180), ’падвей шыракалісты’ (міёр., Жыв. сл.). Ад навеяць ’нанесці ветрам’, параўн. палес. щоб щось не навіяло — засцерагальная формула ў адносінах да наванароджанага і парадзіхі (Полесский этнолингвистический сб. М., 1983, 38); назва расліны ў выніку пераносу назвы хваробы на сродак лячэння, параўн.: Навеім вушы заклікаюць, яг гълъва баліць (Жыв. сл., 203). Параўн. надвей ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зубны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да зуба. Зубны нерв. Зубны боль. // Прызначаны для догляду, зберажэння зубоў. Зубны парашок. Зубная шчотка. // Які мае адносіны да лячэння зубоў. Зубны ўрач. Зубны кабінет.
2. Які вымаўляецца пры ўдзеле зубоў (пра гукі). Зубны зычны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)