зашурша́ць і зашуршэ́ць, ‑шыць; зак.
Пачаць шуршаць, шуршэць. // Прашуршаць, прашуршэць. З размаху лодка зашуршала па пяску пакатага берага і спынілася. Пальчэўскі. Зашуршэла чырвоная заслона, адчыніліся сярэднія дзверы. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́ча, ‑ы, ж.
1. Пранікненне вадкасці цераз шчыліну, прабоіну. Калі .. [Юрка з дзяўчынаю] праплывалі пад мостам цераз Аку, лодка стукнулася аб бык і дала цечу. Карпаў.
2. Дзірка, прабоіна. Залатаць цечу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уве́рх нареч., в разн. знач. вверх;
у. па рацэ́ — вверх по реке́;
на бе́разе ляжа́ла ло́дка, паве́рнутая ўверх дном — на берегу́ лежа́ла ло́дка, повёрнутая вверх дном;
◊ перавярну́ць усё ўверх дном — переверну́ть всё вверх дном
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
байда́ра, ‑ы, ж.
Абцягнутая шкурай промыславая лодка вялікай грузападымальнасці, якой карыстаюцца на Камчатцы і Алеуцкіх астравах. За акіянскім параходам плылі катэры, вельботы і звычайныя байдары, зробленыя з маржовых шкур. Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падло́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Разм. Падводная лодка. Гэта будзе кароткі, ды сумны расказ... Не вярнулася ў гавань падлодка. На вайне такое бывала не раз. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надзіма́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які надзімаецца паветрам або газам. Надзіманая лодка.
2. перан. Разм. Поўны пыхі, важнасці; ганарысты. Твар інспектара пыхаў такой грэблівасцю, такой надзіманай непавагай, што Кох аж разгубіўся. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
веслава́ць, вяслую, вяслуеш, вяслуе; незак.
Грабці вёсламі. Сунецца лодка па роўнай паверхні ракі, і зусім не відаць таго, хто вяслуе. Ваданосаў. Я ў рукі ўзяў вясло, Вяслую з поўнай сілай. Пушча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сці́шана,
1. Прысл. да сцішаны (у 2, 3 знач.).
2. безас. у знач. вык. Ціха, спакойна. Пав вечар сцішана было. Было салодка. Адпачывала і сяло, А з ім і лодка. Семашкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шугале́я, ‑і, ж.
Раней — вялікая лодка з аднаго выдзеўбанага кавалка дрэва (звычайна дубу). Дзяўбаў паляшук Шугалеі, як гора, — Распарваў ён дуб, Дзеўбучы дзень да ночы Чаўны, як вялізныя Ноевы ночвы. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чацвёрка ж., в разн. знач. четвёрка;
напіса́ць ~ку — написа́ть четвёрку;
атрыма́ць ~ку на экза́мене — получи́ть четвёрку на экза́мене;
вясёлая ч. дзяце́й — весёлая четвёрка ребя́т;
ч. ко́ней — четвёрка лошаде́й;
ч. пік — четвёрка пик;
ло́дка-ч. — ло́дка-четвёрка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)