Касаго́рына ’калі дарога ці шнур зямлі мае косы схіл’ (КЭС, лаг.). Да папярэдняга з выкарыстаннем апелятыўнага суфікса ‑ina.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каса́ты ’калі ў каня доўгая грыва’, ’дрэва, калі галіны абвісаюць на дол’ (КЭС, лаг.), да каса 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ква́піцца ’мець жаданне, імкнуцца завалодаць чым-н.’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Шат., КЭС, лаг., Рам., Мал.). Гл. квапіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́рыцца ’ўяўляцца, здавацца ў думках’, ма́рыць ’аддавацца марам’, ’спадзявацца’ (КЭС, лаг.; ТСБМ). Укр. маритися, марити. Да ма́ра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́мы ’вошы’ (шальч.) (пераноснае) ’малыя дзеці’ (лаг., Сл. ПЗБ). З літ. mū̃mas ’вош’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кілча́к ’хвароба языка ў жывёлы’ (КЭС, лаг.). Да кілах. Аб суфіксацыі на ‑чах гл. Сцяцко, Афікс. наз., 176.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акы́з ’вокліч для адгону коз’ (Грыг.), акызя ’тс’ (КЭС, лаг.). Магчыма, кантамінацыя каза і акыш (гл.). Гл. кыз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахві́на ’месца на нізе жывата, дзе жывот сходзіцца са сцегняком’ (КЭС, лаг.; Шат.; Сл. ПЗБ). Да па́ха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́лачка ’вулічка’ (Нас., Бяльк.); ’завулак’ (бых., Янк. Мат.) ’вузкая дарожка, абгароджаная з двух бакоў’ (КЭС, лаг.). Гл. вуліца, вулка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́перадкі (БРС, Нас., Касп., Гарэц., Яруш., Шпіл., КЭС, лаг.). Рус. вы́передки, польск. wyprzodki, wyprzódki. Ад вы́перадзіць з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)