Срэ́бра ‘серабро’ (ТСБМ), срэ́бра, сры́бра ‘тс’ (Варл.), сры́э́бро ‘тс’ (Федар. 4), срэ́бла ‘тс’ (Гарэц.), ст.-бел. сребро ‘тс’ (Альтбаўэр). З польск. srebro ‘тс’, аднак Карскі (1, 251) дапускаў у якасці крыніцы запазычання і ц.-слав. сребро. Далей гл. серабро. Сюды ж назвы раслін, утвораныя на сваёй глебе: срэ́бнік ‘агаткі, Antennaria dioica Gaertn.’, срі́бнык ‘зябер, Galeopsis L.’ (ЛА, 1) з-за бліскучай афарбоўкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мачу́начкі, мочу́ночкі ’ежа з сухога хлеба, солі і цыбулі, залітых варам’ (нараўл., Вешт.). Да мачонік (гл.). Аб пераходзе о > у гл. Карскі (1, 117–123). Вештарт (Бел.-рус. ізал., 18) гаворыць аб лексеме гом. мачу́нкі ’рулі’ як аб запазычанні з рус. мовы. Відавочна, калька з балт. крыніцы накшталт мурцоўка ’тс’, якая з’яўляецца роднаснай з літ. mùrti ’мокнуць, рабіцца вязкім’ (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́шкацца ’доўга займацца з чым-небудзь, марудна рабіць што-небудзь; корпацца’ (ТСБМ, Нас., КЭС, лаг., Касп., Шат., Сл. паўн.-зах., Бір., Бяльк.). У адпаведнасці са Сл. паўн.-зах., 458–459 запазычана з літ. teškéntis ’плёскацца, забаўляцца, пэцкацца ў лужыне’. Лаўчутэ (Балтизмы, 67) прытрымліваецца іншай версіі. Слова таксама разглядаецца як балтызм, але ў якасці крыніцы адзначаюцца лат. kęskât ’прагна есці, пэцкацца, марудзіцца’, kęska ’неахайнік’. Ненадзейна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кульба́ка 1 ’сядло’ (Нас., Гарэц.). Укр. кульбака, рус. кульбака ’тс’ (Бернекер, 1, 641). Лічыцца цюркізмам, але дакладная крыніца не знойдзена.
Кульба́ка 2 ’кій з загнутай ручкай’ (Сл. паўн.-зах., Мал., Маш., ТС). Гл. кульбака 1. Укр. кульбака, рус. кульбака. Эвентуальны цюркізм, але надзейнай крыніцы не вызначана (параўн. Бернекер, 641; Фасмер, 2, 412; Слаўскі, 3, 344–345).
Кульба́ка 3 ’дэталь у ярме’ (Выг., Маш., ТС). Гл. кульбака 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Афэ́рдала ’замораны, худы конь’, ’апушчаны, забіты чалавек’ (шарк., Цыхун, вусн. паведамл.). З яўр. (ідыш) a férdele ’конік’. Гл. таксама іншыя формы з няясным значэннем: фэрдала, нафэрдала (астрав., Жарт. песні, Мн., 1974, 611), якія могуць сведчыць у карысць сувязі з дыял. фэйдаць, фэндаць ’абрабляць, паскудзіць’, польск. faidać ’тс’; параўн. таксама бала дыял. офрден ’зношаны, стары’, у аснове якіх ляжыць, магчыма, супольнае запазычанне з невядомай крыніцы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Афэ́рма, ахвэ́рма, ахэ́рма ’неахайная жанчына, апушчаны чалавек’ (Цых.), оферма, офэрма (КСТ), укр. оферма, воферма ’нязгрэба, няздара’, польск. oferma. Запазычанне. У якасці крыніцы для польскага слова прыводзяць ням. ohne Forme (Дарашэўскі), што з семантычнага боку, здаецца, знаходзіць пацверджанне ў беларускіх гаворках, параўн. значэнне слоў хорма ’нікчэмны мужчына’, ’форма’ і нехорматны ’неахайны, неакуратны’ (КСТ), аднак з фармальнага боку выклікае пэўныя цяжкасці з-за няяснасці шляхоў адаптацыі (пасрэдніцтва мовы ідыш?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пра́ктыка ’жыццё, рэчаіснасць як галіна прымянення і праверкі ведаў, палажэнняў; скарыстанне ведаў, навыкаў на справе; дзейнасць урача або юрыста’ (ТСБМ), ’нечаканы выпадак, абставіны’ (Нас.), пра́хтыка ’практыка’ (Шат.), пра́ктык, практыкава́ць, практы́чны. Ст.-бел. практика, практыка ’інтрыгі; прароцтва’ < ст.-польск. praktyka < лац. practica (Булыка, Запазыч., 257). Сучаснае пра́ктыка праз рус. пра́ктика (гл. Крукоўскі, Уплыў, 78) узыходзіць да той жа лацінскай крыніцы і, далей, да грэч. πρακτική (Фасмер, 3, 353).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыдусі́ць ’прыціснуць (пра хваробу)’ (воран., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. przydusić ’тс’, прэфіксальнага ўтварэння ад dusić ’душыць; ціснуць’, якое ўзыходзіць да прасл. *dušiti. Адносна палемікі вакол зах.-слав. ‑sʼ‑ на месцы прасл. ‑šʼ‑ (архаізм ці наватвор?) гл. ЭССЯ, 5, 165, а таксама ў Брукнера, 104; Слаўскага, 1, 181. Параўн. рус. прабалт. дуси́ть ’душыць’, якое таксама, відаць, з польскай (Анікін, Этимология, 279; тут і меркаванне аб літоўскай крыніцы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́гут ’глушэц’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. когут ’цецярук’. Перанос назвы пеўня на іншую птушку (ЕСУМ, 2, 489). Што датычыць назвы пеўня, то ўкр. когут, відаць, запазычана з польск. kogut. Бел. когут выклікае рад сумненняў. Па-першае, слова зафіксавана толькі ў адной крыніцы. Па-другое, форма кагут (Мат. Гом., 190) выведзена няправільна. Параўн. ілюстрацыю «Ва ўсіх дварах быў чуваць спеў кагутуноў». Значыць, можна толькі гаварыць аб зыходнай форме кагутун, якая ўтварылася ад дзеяслова кагутаць. Такім чынам, эвентуальнае бел. когут ’певень’ было таксама польскага паходжання. Польск. kogut у сваю чаргу разглядалася як запазычанне з чэш. kohout, славац. kohút. Мясцовая назва Kochutouo ў Вроцлаўскай буле 1245 г. сведчыць не толькі супраць пазнейшай чэшскай крыніцы, але і на карысць еднасці чэшска-сілезскага арэала, адкуль слова магло пазней распаўсюдзіцца на іншыя рэгіёны Польшы. Лінгвагеаграфія слова дэманструе няпэўнасць праславянскай рэканструкцыі. Параўн. Слаўскі, 2, 328; Басай–Сяткоўскі, SFPS, 7, 23–24; Папоўска–Таборска, SFPS, 8, 60. Нельга лічыць праўдападобнай гіпотэзу пра паходжанне kogut ад прасл. kokotъ (Атрэмбскі, Slavia, 20, 236; Слаўскі, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́тня 1 ’вядро, у якім трымаюць ваду ў хаце’ (кобр., Жыв. сл.), параўн. укр. пу́тня ’бочка’, путина ’пасудзіна для малака, цэбар для прыгатавання авечага сыру’, польск. putnia ’вялікае драўлянае вядро, цэбрык’, чэш. putna ’тс’, славац. putna ’тс’, харв. putna ’тс’, серб. пу́ту©ьа ’скрынка з дошак для пераносу гною, вінаграду, попелу’. Запазычанне, у якасці крыніцы падаюць ням. putina ’тс’ (Брукнер, 449) або ням. бавар. putten (літаратурнае Bütte) (Махэк₂, 501); паводле Банькоўскага (2, 968), “pasterskie słowo karpackie”, што разам з венг. puttony паходзіць з рум. putina ’цэбар’, той жа корань у рум. putinei ’маслабойка’; апошнія суадносяцца з с.-лац. būtina ’цэбар’ (< лац. buitis ’пасудзіна’, Фурлан–Бязлай, 3, 139); Скок (3, 87) у якасці крыніцы дапускае як ст.-в.-ням. putinna, budina, так і грэч. πυτίνη, βυτίνη, або іх кантамінацыю, аднак абедзве формы ўзыходзяць да грэч.-лац. būtina.
◎ Пу́тня 2 ’скрутак накроеных лык’ (ТС), ’лыка ці лазовая кара для падплятання лапцей’ (ТС). Гл. пуцня ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)