паўста́ць, -а́ну, -а́неш, -а́не; зак.
1. Узняцца на барацьбу з кім-, чым-н., супраць каго-, чаго-н., узняць паўстанне.
Народ паўстаў супраць царызму.
2. супраць чаго. Не згаджаючыся, пярэчачы, выступіць супраць чаго-н. (высок.).
П. супраць несправядлівасці.
3. перан. Узнікнуць у памяці, ва ўяўленні.
У думках паўстала ўсё ранейшае жыццё.
4. З’явіцца перад вачамі, паказацца.
Перад намі паўстала цікавая карціна.
|| незак. паўстава́ць, -таю́, -тае́ш, -тае́; -таём, -таяце́, -таю́ць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прывалі́ць¹, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак.
1. каго-што. Прыперці, прыхіліць да чаго-н. або прыціснуць зверху чым-н.
П. камень да сцяны.
2. Прыстаць да берага, да прыстані (спец.).
Параход прываліў да прыстані.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. З’явіцца, прыйсці (разм.).
Шчасце прываліла ў хату.
Прываліла многа народу. незак. прыва́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. прыва́льванне, -я, н. (да 1 знач.) і прыва́л, -у, м. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
накаса́цца, ‑аецца; зак.
Разм. Не ў час або нечакана з’явіцца, сустрэцца каму‑н.; надарыцца. Бяда накасалася. □ Раптам Яўген Іванавіч падхапіўся з крэсла, рукою памацаў скронь. І трэба ж якраз накасацца начальніку цэха Кісялёву са сваімі праблемамі. Мыслівец. [Дзядок:] — Ці праўда гэта, ці мо сон накасаўся! Лукша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абмежава́ць, ‑мяжую, ‑мяжуеш, ‑мяжуе; зак., каго-што.
1. Паставіць у пэўныя рамкі, межы; звузіць чыю‑н. сферу дзейнасці. Размову з Лемяшэвічам [Жураўскі] абмежаваў тым, што спытаў пра жыццё і папрасіў перадаць прывітанне Касцянкам. Шамякін.
2. Вызначыць мяжу, граніцу якога‑н. участка зямлі. // З’явіцца мяжой, граніцай чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завяршы́ць, ‑вяршу, ‑вершыш, ‑вершыць; зак., што.
1. Зрабіць верх у чым‑н. Завяршыць стог.
2. Давесці да канца; закончыць, скончыць. Завяршыць сяўбу. Завяршыць вучобу.
3. З’явіцца канцом, завяршэннем чаго‑н. Кнігу гэту, якая завяршыла трылогію і дала ёй назву, народны паэт дапісаў у 1954 годзе. Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наско́чыць, -ко́чу, -ко́чыш, -ко́чыць; зак.
1. на каго-што. З ходу, з разгону наткнуцца на каго-, што-н.
Н. на плот.
2. на каго (што). Раптоўна накінуцца, напасці на каго-н.
Мядзведзь наскочыў на чалавека.
3. Нечакана з’явіцца (прыехаць, прыйсці і пад.).
Партызаны наскочылі з лесу.
4. перан. Раптоўна ўзнікнуць, пачацца і г.д. (пра вецер, мяцеліцу і пад.).
Наскочыў мароз.
5. Пра час, пару года: хутка надысці, настаць (разм.).
А тут і жніво наскочыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мільгану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм. Паказацца на момант у руху і знікнуць, прамільгнуць. У варотах мільганулася жаночая постаць з вёдрамі. Колас. // перан. Хутка і нечакана з’явіцца ў памяці. Адна ідэя мільганулася ў мяне ў галаве. Але перш, я павінен быў зноў знайсці таксі. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падфарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.
Пафарбаваць злёгку, дадаткова; паднавіць афарбоўку. [Нампаліт:] Зараз ваша.. Леаніда Пятроўна з’явіцца. Толькі падфарбуе губы. Паслядовіч. Трэба было прыбраць на двары, падфарбаваць вокны, пабяліць печку. Асіпенка. // Надаць які‑н. колер. Падфарбаваць гарэлку. // перан. Разм. Крыху, злёгку палепшыць рознымі дабаўленнямі, папраўкамі і пад. Падфарбаваць рэчаіснасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэлефанагра́ма, ‑ы, ж.
Службовае паведамленне, тэкст якога дыктуецца па тэлефоне і запісваецца пры прыёме. [Тэлефаністу] ўжо надаела .. кожную гадзіну прымаць тэлефанаграмы. Чорны. // Папера з такім паведамленнем. Ігнат узяў павестку, пачаў чытаць: «Згодна тэлефанаграме з ваенкамата Вы абавязаны з’явіцца заўтра, г. зн. 16.7, к 11 гадзінам раніцы на прызыўны пункт». Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зніка́ць ’пераставаць існаваць’. Рус. сника́ть ’панікаць’, укр. зникати ’знікаць’, польск. znikać ’тс’, чэш. кніжн. znikati, славац. уст. zniknút, славен. znikniti ’прайсці’, ’знікнуць’, izníkniti ’знікнуць’, серб.-харв. ѝзникнути ’ўзысці (пра расліну)’, ’узнікнуць, ’з’явіцца’, балг. изнѝквам ’узнікнуць, панікнуць’, макед. изникне ’знікнуць’, ’узыйсці’. Ц.-слав. изникнѫти ’знікнуць’, съникнѫти ’заглядваць уперад’, съницати ’наглядаць’ (Міклашыч, Lex. paleosl.), ст.-рус. изницати ’ўзнікаць’. З прэфіксам z‑ (< jьz ці sъn‑) ад дзеяслова nikati (гл. нікнуць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)